Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
- Автор: Гардзіцкі Аляксей
- Год: 1994
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00709-X
- Жанр: Справочная литература
Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:
Выдатнік культуры СССР (1968).
Дэбютаваў вершамі (1946). Першае апавяданне надрукаваў у 1947 г. (часопіс «Затейник», Масква). Выдаў для дзяцей і юнацтва кнігі апавяданняў і аповесцей «Каласавічок» (1969), «Сцежкаю мужных» (1971), «Хвядоскавы канікулы» (1972), «Пачым фунт ліха» (1975), «Я вярнуся, мама» (1977), «Я ў рабочыя пайду» (1978), «Алесік едзе ў Красабор» (1981), «Алея Невядомага салдата» (1981), «Гвардзейскі знак» (1982). Аўтар зборніка гумару і сатыры «Фірменны сродак» (1976), кнігі нарысаў «Библиотекарь» (1983).
Напісаў п'есы «Крутадух» (1980), «Барацьба за градус» (1983), «Беражыце мужчын» (1984), «Даеш хуткасны!» (1985).
Пераклаў з нямецкай кнігу В.Гаўфа «Маленькі Мук» (1977).
Слесарэнка Аляксей, нарадзіўся 07.03.1919 г. у горадзе Кіеве (Украіна) у сям'і служачага.
У 1924 г. бацькі вярнуліся на Беларусь. Вучня Брагінскай сярэдняй школы, яго запрасіла кінафабрыка Белдзяржкіно ў Ленінградзе здымацца ў ролі Мірона ў фільме «Палескія рабінзоны» (1934). Пасля гэтага яго накіравалі на вучобу ў Маскоўскую студыю кінаакцёраў. Здымаўся ў фільмах «Бежын луг» (рэжысёр С.Эйзенштэйн), «Вясёлыя хлопцы» (рэжысёр Р.Аляксандраў), «Аэраград» (рэжысёр А.Даўжэнка). У час Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, камандаваў стралковым узводам. Ад Вялікіх Лук дайшоў да Берліна. Служыў у арміі да 1953 г. У 1954-1956 гг. працаваў дырэктарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры СП БССР. Тры гады вучыўся на завочных курсах мастацкага чытання пры Ўсесаюзным доме народнай творчасці. Выступаў як чытальнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, адначасова (1962-1974) быў навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа. Сябра СП СССР з 1969 г.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1960).
У друку пачаў выступаць у 1940 г. Аўтар літаратурнай кампазіцыі «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1956) і шэрагу кампазіцый для мастацкага чытання, кніг нарысаў «Дарогі і песні» (1965) і партрэтаў дзеячаў літаратуры і культуры «Дарагія абліччы» (1967), «Жыццё ў мастацтве» (1977). У Кіеве выйшла на ўкраінскай мове кніга «Аляксандр Даўжэнка. Шлях да слова» (1974), у кнігу «Продолжение радости» (1981) уключаны, акрамя перакладных, арыгінальныя працы аўтара.
Пераклаў на беларускую мову кнігу А.А.Маякоўскай «Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Маякоўскага» (1957).
Смагаровіч Марк, нарадзіўся 28.02.1927 г. у вёсцы Забалацце Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У час Вялікай Айчыннай вайны падлеткам пайшоў у партызанскі атрад імя Чапаева. Бацькі загінулі ў канцэнтрацыйным лагеры. У 1944 г. быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі, знаходзіўся ў Бабруйскім доме інвалідаў (1945-1952), дзе скончыў сярэднюю школу. Некаторы час жыў у Астрашыцкім Гарадку на Меншчыне, з 1964 г. жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1955 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Літаратурнай працай займаецца з 1949 г. Першую кніжку вершаў «Мой таварыш» выдаў у 1955 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «На крыллях песні» (1958), «Маё выступленне» (1961), «Пачастунак» (1963), «Крокі» (1966), «Разводдзе» (вершы і паэмы, 1973), «Сплаў» (1976), «Жорны віру» (1980), «Бляск крышталю» (вершы і паэмы, 1983). Для дзяцей напісаў кніжкі паэзіі «Каля кастра» (1959), «Жураўліная труба» (1968), «Паглядае Дзіма ў неба» (1978), «Гартаванне» (1987). Сатырычныя вершы змешчаны ў калектыўным зборніку «Са свайго пункту гледжання» (з М.Макаевым, І.Шуцько, 1966).
Сокалаў-Воюш Сяржук (сапр. Сокалаў Сяргей), нарадзіўся 16.10.1957 г. у вёсцы Астроўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачых.
Працаваў слесарам на заводзе жалезабетонных вырабаў (1974-1976), на Наваполацкім вытворчым аб'яднанні «Палімір» (1979). Служыў у Савецкай Арміі (1976-1978). У 1979 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля трох курсаў перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1985). Настаўнічаў у сярэдняй школе № 5 Наваполацка (1982-1984, 1985-1988), быў навуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнаіа музея Якуба Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1984-1985), загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988-1990). З 1973 г. жыве ў Наваполацку. Сябра СП СССР з 1990 г.
У друку выступае з 1973 г. (наваполацкая газета «Хімік»). Аўтар зборніка паэзіі «Кроў на сумётах» (1989). Часта выступае як аўтар і выканаўца сваіх песень.