Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
- Автор: Гардзіцкі Аляксей
- Год: 1994
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00709-X
- Жанр: Справочная литература
Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:
Напісаў п'есу-казку «Свецяць, свецяць зорачкі...» (пастаўлена ў 1989).
Пераклаў на беларускую мову п'есы А.Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», асобныя творы ўкраінскіх, польскіх пісьменнікаў.
Сопат Аляксандар, нарадзіўся 23.02.1936 г. у вёсцы Партызанская Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў рабочай сям'і.
Працоўную дзейнасць пачаў у Архангельску ў 1950 г. на рыбалоўным сейнеры. У 1952-1955 гг. працаваў качагарам, матросам на судах Мурманскага тралавага флоту. Служыў у Савецкай Арміі (1955-1958). Зноў быў матросам, боцманам, памочнікам капітана на судах Арктычнага параходства (Мурманск). У 1965 г. пераехаў у Гомель. Працаваў памочнікам экскаватаршчыка трэста «Гомельсельбуд», затым на Поўначы машыністам экскаватара, шафёрам у трэсце «Саюзтрубапровад» (Надым), вышкамантажнікам Беларускага ўпраўлення буравых работ на нафтапромыслах Саматлора, Пагранічнага (Ніжнявартаўск, Наябрск). Сябра СП СССР з 1984 г.
Літаратурнай працай займаецца з пачатку 60-х гадоў. Піша на расейскай мове. У беларускім друку выступае з 1965 г. (апавяданне ў газеце «Гомельская праўда). Аўтар кніг аповесцей «Трасса» (1982), «Самотлор» (1987), «Корабли» (1989).
Спрынчан Браніслаў, нарадзіўся 16.08.1928 г. у вёсцы Каніж Новаміргарадскага раёна Кіраваградскай вобласці (Украіна) у сям'і служачага.
Пасля заканчэння Кіраваградскага машынабудаўнічага тэхнікума (1949) працаваў на заводзе «Гомсельмаш» майстрам кавальскага цэха, літсупрацоўнікам завадской шматтыражнай газеты «Сельмашавец». Скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве (1959). У 1962-1964 гг. - літсупрацоўнік газеты «Советская Белоруссия». Пасля заканчэння Менскай вышэйшай партыйнай школы (1966) - загадчык аддзела паэзіі часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1985 г.
Узнагароджаны медалём.
Друкуецца з 1949 г. Піша на расейскай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Над кручами Сожа» (1957), «В центральном пролете» (1961), «Ветер на откосах» (1964), «Плавка» (1968), «Черты лица» (1970), «Ясень» (1973), «Вечная страда» (выбраныя вершы і пераклады, 1978), «Стремнина» (1982), «Сотворение» (1983), «Надежды нежные ростки» (1986), «Свет любви» (выбранае, 1988), «Жизни вечные круги» (1990), «Васильки на белом полотне» (1990).
Перакладае творы беларускіх, украінскіх паэтаў на расейскую мову. Выйшлі зборнік П.Макаля «Прикосновение к земле» (1977), кніга вершаў беларускіх паэтаў «Стожары» (1984), М.Багдановіча «Венок» (1985).
Спрынчан Вадзім, нарадзіўся 14.01.1950 г. у горадзе Гомелі ў сям'і паэта.
У 1963 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972). Працаваў рэдактарам, у 1982-1989 гг. - загадчыкам рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1982 г.
Дэбютаваў у друку перакладамі паэзіі ў 1976 г. (часопіс «Неман»). Аўтар кнігі лірыкі «Земля и звезды» (1981).
Пераклаў на расейскую мову вершы беларускіх паэтаў А.Пысіна. М.Стральнова. Я.Янішчыц, Р.Барадуліна, Г.Пашкова, А.Канапелькі і іншых.
Ставер Алесь, нарадзіўся 10.08.1929 г. у вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вясной 1944 г. пад час блакады партызанскага краю згубіў бацькоў, быў вывезены фашыстамі ў Германію.
Вярнуўся дамоў у 1945 г. У 1949 г. скончыў Барысаўскую педагагічную навучальню. Працаваў старшым піянерважатым і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працаваў інспектарам школ Лагойскага рана, літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975-1984 гг. - карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1962 г.
З вершамі выступіў у друку ў 1949 г. (барысаўская раённая газета «Бальшавіцкая трыбуна»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Золак над Бярозай» (вершы і паэма, 1959), «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць» (вершы і песні, 1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (выбранае, 1979), «Зоры зямныя» (паэмы, вершы, песні, 1989).
Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Касцёр не гасне» (1961), «Пад вясёлкавай дугой» (1984), рамана «Пад канвоем» (1969), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Да сваіх» (1974), «Лясныя аповесці» (1986).
Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» (пастаўлена ў 1977) і п'есу «Слова - не верабей» (пастаўлена ў 1977). На многія вершы напісаны песні («Жураўлі на Палессе ляцяць», «Беларусачка» і інш.).
У 1983 г. выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».