Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 221
Перейти на страницу:

Аўтар тэлеп'ес «Якаў Свярдлоў» (пастаўлена ў 1963), «Асенні букет» (пастаўлена ў 1964), сцэнарыяў для тэлефільмаў «Маладосць старажытнага горада» (пастаўлены ў 1964), «Балада пра чырвонага кавалерыста» (пастаўлены ў 1968).

Перакладае на расейскую мову творы беларускіх паэтаў і паэтаў братніх рэспублік.

Сіняўскі Іван, нарадзіўся 22.06.1919 г. у вёсцы Жажэлка Смалявіцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1941). З канца 1942 г. - сувязны Смалявіцкага падпольнага райкама партыі, з красавіка 1943 г. - партызан атрада імя В.Чкалава ў брыгадзе «Смерць фашызму». Пасля вызвалення Беларусі некалькі месяцаў працаваў інспектарам Смалявіцкага рана, а затым быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях за вызваленне Варшавы, у Памераніі, за ўзяцце Берліна. З 1946 г. працаваў дырэктарам Жажэлкаўскай сямігадовай школы, у 1953-1983 гг. - выкладчык беларускай мовы і літаратуры гэтай школы. Жыве ў Жодзіна. Сябра СП СССР з 1959 г.

Узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Дэбютаваў вершамі ў раённай газеце «Шлях калектывізацыі» пад час вучобы ў школе. Для дзяцей напісаў зборнік апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Ой, рэчанька, рэчанька» (1962), «Марка» (1969) і аповесць «На правым флангу» (1964). Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Вернасць» (1971), «А вяселля не было» (1989), раман «Дарога на Замлынне» (1980).

Сіпакоў Янка, нарадзіўся 15.01.1936 г. у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Рана страціў бацькоў - у час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі іх закатавалі фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Пасля дзесяцігодкі некаторы час (1954-1955) быў літсупрацоўнікам шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт». У 1960 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у часопісе «Вожык» (1960-1973). З 1973 г. - загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з 1989 г. - адказны сакратар) часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1961 г.

Першы верш надрукаваў у 1953 г. у аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў». Выдаў кнігі паэзіі «Сонечны дождж» (1960), «Лірычны вырай» (1965), «Дзень» (1968), «З вясны ў лета» (1972), «Веча славянскіх балад» (1973), «У поўдзень, да вады» (1976), «Вочы ў вочы» (выбранае 1978), «Усміхніся мне» (1984), а таксама зборнікі гумарэсак «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), «Пятніца ў суботу» (1988).

Аўтар кніг нарысаў «Па зялёную маланку» (1971), аповесцей і апавяданняў «Крыло цішыні» (1976), «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Усе мы з хат» (1982), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984), «Сад людзей» (1985), «Журба ў стылі рэтра» (1990). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).

Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі - «Лісце травы» У.Уітмена (1978), «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна (1985), «Санеты бяды» Ф.Прэшарна (1987), паасобныя творы А.Пушкіна, А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі, А.Блока, А.Туманяна, А.Цэрэтэлі, С.Квазімоды, Д.Максімовіч, І.Межэлайціса, І.Сарайліча, Р.Гамзатава, Д.Паўлычкі, А.Сійга, Ю.Марцінкявічуса, Г.Эміна, А.Малдоніса, А.Салакауры, урыўкі з «Калевалы» і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу паэзіі «Веча славянскіх балад».

Сіўцоў Іван, нарадзіўся 27.12.1922 г. у вёсцы Бакунавічы Чэрыкаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Чэрыкаўскую сярэднюю школу (1940) і паступіў у Ленінградскую авіятэхнічную навучальню. У час Вялікай Айчыннай вайны - авіямеханік, ваяваў пад Сталінградам. З прычыны цяжкай хваробы дэмабілізаваны (1944). Два гады працаваў у Чэрыкаўскім райкаме партыі. У 1948 г. скончыў рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Працаваў у Магілеўскім абкаме партыі інструктарам, загадчыкам сектара друку (1948-1950), у рэдакцыях часопісаў «Бярозка» (1950-1952), «Беларусь» (з 1952). Сябра СП СССР з 1945 г.

Памёр 09.11.1959 г.

Некалькі вершаў змясціў у франтавым друку. Аўтар аповесці для дзяцей «Самыя юныя» (1949, 1961), рамана «Нягоды і радасці» (1960).

Сіўчыкаў Уладзімір, нарадзіўся 03.05.1958 г. у горадзе Жодзіна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

Скончыў педагагічнае аддзяленне Менскай мастацкай навучальні (1977). Працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1977-1979). Быў мастаком-афарміцелем у Менскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1979-1983). У 1981 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пад час вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1986) - рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, у 1989-1990 гг. - адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1990 г. - прэзідэнт Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана. Сябра СП СССР з 1990 г.

1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)