Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 221
Перейти на страницу:

Скончыў Менскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум (1937), Аршанскі настаўніцкі інстытут (1939). Працаваў настаўнікам у Глоданскай сямігодцы Лёзненскага раёна (1931-1941). Завочна скончыў факультэт мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута (1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанскім сувязным, рэдактарам старобінскай падпольнай раённай газеты «Савецкі патрыёт». Пасля вайны працаваў рэдактарам старобінскай раённай газеты, у рэдакцыях рэспубліканскіх, цэнтральных газет. У 1955-1959 гг. - старшыня калгаса «Чырвоны пуцілавец» Старобінскага раёна. У 1959-1981 гг. працаваў у часопісе «Народная асвета». Сябра СП СССР з 1957 г.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1947 г. з нарысаў. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957) і «Будні калгасныя» (1959).

Напісаў п'есу «Смех і... толькі» (пастаўлена ў 1975).

Сергіевіч Юльян, нарадзіўся 23.09.1910 г. у вёсцы Юраўшчына Маладэчанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў пачатковай школе, а далей займаўся самаадукацыяй. Працаваў на сельскай гаспадарцы. Пасля службы ў польскай арміі (1932-1933) скончыў сельскагаспадарчыя курсы. Быў актывістам Беларускай сялянска-рабочай грамады і Таварыства беларускай школы. Пісаў сцэнарыі для самадзейных калектываў. Пад час нападу Германіі на Польшчу (1939) трапіў у палон як салдат польскага войска. Знаходзіўся ў розных лагерах, на рабоце ў нямецкага баўэра. У савецкі час працаваў настаўнікам пачатковай школы на Маладэчаншчыне. Быў рэпрэсіраваны, жыў у Сібіры і Казахстане. Пасля рэабілітацыі працаваў у калгасе імя Леніна Маладэчанскага раёна.

Памёр 04.10.1976 г.

Друкавацца пачаў у 1922 г. Выступаў у калектыўным зборніку заходнебеларускіх пісьменнікаў «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928), у часопісах «Маланка», «Шлях моладзі» і інш. У 1939 г. меў выйсці падрыхтаваны да друку зборнік паэзіі, аднак 17 верасня лісты кнігі былі раскіданы і зборнік не выйшаў. Асобныя творы ўключаны ў зборнік «Ростані волі» (1990).

Сёмуха Васіль, нарадзіўся 18.01.1936 г. на хутары Ясенец Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і лесніка.

Рана застаўся без бацькоў - у 1942 г. яны былі расстраляны фашыстамі. Скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959-1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Менскім трактарным заводзе (1964-1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966-1967), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967-1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966-1970). З 1972 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1977 г.

У друку пачаў выступаць у 1959 г. Перакладае з нямецкай, латышскай, польскай моў. У яго перакладзе выйшлі В.Брэдэль «Ад Эбра да Волгі» (1959), А.Рэн «Вайна без бітвы» (1962), Ё.В.Гётэ «Фаўст» (1976), Г. дэ Бройн «Прысуджэнне прэміі» (1977), Г.Гофэ «Фінальны акорд» (з М.Навіцкім, 1979), Г.Фалада «Даўным-даўно ў нас дома...» (1981), Р.М.Рыльке «Санеты Арфею» (1982), Ю.Тувім «Польскія кветкі» (1984), В.Бэлшавіца «Белы алень» (1985), Я.Райніс «Агонь і ноч» (1988), К.Шэрман «Сны» (з Р.Барадуліным, 1989). К.Маркс «Лірыка» (1989), Т.Ман «Доктар Фаўстус» (1989), зборнік выбраных перакладаў «Прыйдзі, стваральны дух» (1986). Пераклаў Стары Запавет (асобныя раздзелы надрукаваны ў «Даляглядах», 1990).

Для Віцебскага тэатра імя Якуба Коласа пераклаў драму Ф.Шылера «Марыя Сцюарт» (пастаўлена ў 1968), п'есы О'Ніла «Каханне над вязамі» (пастаўлена ў 1987), Н.Саймана «Гэты палкі каханак» (пастаўлена ў 1988).

Сімановіч Давід, нарадзіўся 26.06.1932 г. у горадзе Нароўлі Гомельскай вобласці ў сям'і служачага.

У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Ферганскай вобласці (Узбекістан). Пасля заканчэння Нараўлянскай сярэдняй школы (1950) паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1955). Працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры Крынкаўскай сярэдняй школы Лёзненскага раёна (1955-1959), літсупрацоўнікам рэдакцыі абласной газеты «Віцебекі рабочы» (1959-1960). З 1961 г. - рэдактар, потым загадчык аддзела на Віцебскім тэлебачанні. У 1971-1980 гг. узначальваў Віцебскае абласное літаратурнае аб'яднанне. Сябра СП СССР з 1960 г.

Узнагароджаны медалём.

Першыя вершы надрукаваў у 1948 г. (мазырская абласная газета «Бальшавік Палесся» і «Зорька»). Піша на расейскай мове. Выдаў кнігі лірыкі «Весенняя сказка» (1959), «Июнь-река» (1962), «Равноденствие» (1966), «Минуты» (1969), «Станция тревоги и любви» (1972), «Письмо тебе» (1975), «Встречные поезда» (1978), «Силуэты дней» (1981), «Солнечный хмель» (1982), «Сентябри» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Волшебный луг» (1959), «Зелёный кузнечик» (1968), кнігі нарысаў «Подорожная Александра Пушкина» (1977), «Сквозь даль времен» (1984).

1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)