Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 ... 238
Перейти на страницу:

Пошукі ісціны, што хвалявалі яго ад ранняй, вельмі далёкай ужо маладосці, заўсёды праходзілі недзе паміж Талстым i Леніным. У 1919-м трыццацігадовы чыгуначны тэхнік, вегетарыянец i абстынент, ён быў у родным гарадку членам рэўкама. Загадваў зямельным аддзелам. Чатыры папы на чале з благачынным — дрыход быў багаты — у жніво звярнуліся ў рэўкам з прашэннем выдзеліць панскага жыта i ім. Загземаддзела выдзеліў ім на чатыры сям'і дзве дзесяціны, налажыўшы на прашэнні такую рэзалюцыю:

«Згодна са словамі апостала Паўла — „Не работающий да не ест“ — жыта прыбраць самім».

Днямі я выпадкова сустрэў яго на аўтобусным вакзале: дзед сабраўся ў родны гарадок агледзець бацькоўскія магілы. З кашолкай у руцэ, накрыты несмяротнай кепачкай, з усмешкай, што не прапала i ў свяшчэннай барадзе. Пастаялі мы, чакаючы яго аўтобуса, пагаварылі. Да стаянкі адзін за адным падыходзілі аўтобусы: набярэ пасажыраў — пайшоў, праз нейкі час падыходзіць наступны. I ўсё не наш. То Клецк, то Наваградак, то Нясвіж… Хоць вонкава i непрыкметна, а хвалюемся — i ён, i я. Во ўжо i сутуняецца. Яшчэ адзін аўтобус!.. А каб цябе — зноў не наш: івянецкі!..

Дзядок засмяяўся. Без найменшай сувязі з вельмі сур'ёзнаю тэмай нашай размовы.

— Калі-та на ўскраіне гэтага самага Івянца, — пачаў ён, — стаяў святы на горачцы. Фігура з дрэва, унізе насаджаная на шпень. Гэта яшчэ да той, да царскай вайны. Студэнты… Можа, i з маладзечанскай настаўніцкай семінарыі? Маладыя людзі заўсёды былі вясёлыя. І думалі некаторыя. Словам, узялі яны ноччу ды пакруцілі таго святога на шпяні, адвярнулі яго ад горада i напісалі на гэтай самай: «С… я на ваш Івянец! Пайду ў Валожын». Ха-ха-ха!..

Дзед канчае восьмы дзесятак. Добра i ў старасці быць маладым!

ГУРТАВОЕ

Каля нашай вёскі, там, дзе цяпер проста крайні ад загумення куток вялікай калгаснай пашы, калісьці быў лужок. Са сваёй асобнай назвай, са сваёй маленькай гісторыяй, якая штогоду папаўнялася новымі фактамі.

Гэта бывала звычайна ў другой палавіне жніўня.

Харошая пара. Адкалываліся ды адрыпелі на калдобінах духмяныя вазы мурагу, жыта, ячменю, лёну. Безліч мядзведжых ахапкаў казытлівага сена і ладных — добра, калі нялёгкіх! — снапоў падняты ды пакладзены на воз, пасля на торп, у халадок і зацішак гумна. На полі застаўся толькі авёс — у мэндліках або сям-там, дзе надзелень, яшчэ няскошаны. Грэчка, лубін, канюшынная атава, насенная канюшына, бульба, што пачынае ўжо добра жаўцець і смачна, дамавіта пахне. Пара адноснай сытасці, першахлебнай ды бульбянай, укропна-агурочнай, яблычнай. Нейкая паўза, кароткі адпачын перад імгліцай задумліва-ласкавых вераснёўскіх раніц, перад мудрай і сумнаватай паэзіяй свежай раллі, радасным россыпам новага насення, журботна-сонечнай паэзіяй залатога лісця і амаль па-жаночы пяшчотных дотыкаў ціхага, светлага, лёгкага павуціння…

Тады, у дні перадыху на стыку лета і восені, наша вёска, сказаў бы, раптам успамінала пра той лужок за крайнімі гумнамі, які, як быццам забыты, чакаў свае чаргі. За тыдні касавіцы і жніва, раз'яднаная, расцярушаная па бліжэйшых і далёкіх надзелах лугоў і палявой распалосіцы, вёска збіралася каля таго лужка. Адны мужчыны ды зрэдку цётка ці маладзіца з той хаты, дзе часова або надоўга не было каму выйсці на гаспадарскую справу. Бясформенны абшар лужка дзялілі спачатку палосамі ўдоўж, потым тое, што заставалася, палоскамі ўпоперак, і заўсёды яшчэ заставаўся трохкутнік паміж полем і выганам, кавалак, які ўжо нельга было падзяліць і які называўся, мусіць, вельмі здаўна, Гуртавое.

Дзялілі лужок найчасцей у нядзелю пад вечар. А назаўтра ўранку выбягалі сюды, адзін перад адным, як найраней. Яшчэ і тычак добра не відно, граніцу цяжка адбрысці, яшчэ і косіш нібы навобмацак. І спех такі — не столькі ад жадання ўхапіць гэтую жменю сена, пакуль стаіць пагода, як ад жадання пакрасавацца перад суседзямі спраўнасцю.

Гуртавое касілі пасля абеду, калі ўжо на падоўжных ды папярэчных палосах жанчыны пачыналі зграбаць у валкі, а то, хто гарачэйшы, і капіць сяк-так падсушаную траву. І касіць гэты шматок хвашчу, які, дарэчы, елі толькі коні, пачыналі не адразу ды не так сабе, а пасля штогадовага традыцыйнага веча.

Косы ўтыкалі канцамі касільнаў у мяккую пакошу, а самі адыходзіліся трохі і залягалі або рассядаліся на сушэйшым, падгрэбеным узмежку.

Трэба сказаць, што збіралася сюды, касіць лужок, а потым дзяліць Гуртавое, не ўся наша вёска.

Нядаўна мне давялося паглядзець у бібліятэцы польска-французскі атлас з другой палавіны ХVІІІ стагоддзя і з прыемнасцю знайсці на карце Наваградскага ваяводства свае Загора, — Sagora, як яно значыцца там у французскай транскрыпцыі. Трэба думаць, што вёска стаяла сабе і задоўга да таго атласа, што назву сваю яна вядзе здалёк, здаўна, упарта і самавіта не згаджаючыся стаць ні Zagorzem якім яна бывала, ні Загор'ем, якім цяпер значыцца афіцыйна. Яшчэ адно: у старым «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» у пераліку мноства вёсак з такою ж няхітраю назвай, ёсць паведамленне, што наша Загора сто год таму назад мела трыццаць сем каміноў, мясцовасць вакол яго была таксама бязлесная, а землі ўзгоркаватыя, пшанічныя.

1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)