Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Советская классическая проза » Прызнанне левага крайняга
Прызнанне левага крайняга - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прызнанне левага крайняга

Электронная книга - «Прызнанне левага крайняга». Краткое содержание книги:

Прызнанне левага крайняга 
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 62
Перейти на страницу:

I вось нечаканасць — трэшчына надкосніцы. Некалькі месяцаў нерухомасці ў адзін з самых лепшых сезонаў, калі я змог бы нарэшце даказаць усім, што я здольны на многае, тое, да чаго ім ніколі не даперці. Такое можа ніколі ўжо не паўтарыцца.

— Рабіце што хочаце, але праз два тыдні я павінен выйсці адсюль. Навошта вы ўсе урачы, славутыя спецыялісты? Рабіце любую аперацыю, але я павінен гуляць як мага хутчэй!

Урач пакрыўдзіўся. Ён пачаў гаварыць, што я нагадваю не футбаліста, якога ён даўно і, як яму здавалася, добра ведае, а гімназістку з тыповымі жаночымі нервамі. Я нічога не адказаў. Ён пайшоў, а я застаўся адзін у вялізнай палаце. У назе — нясцерпны боль. Я сціскаю кулак і моцна б’ю ім у бальнічную сцяну, яшчэ раз, яшчэ! Вось бы сюды гэтага касталома-варатара, я б пагаварыў з ім як след...

У палату ўвайшлі старшы трэнер нашай каманды Вішнеўскі (яго, выдатнага знаўцу футбола, зменіць потым навуковая брыгада Васілевіча) і Фалалееў, які скончыў нядаўна футбольную школу трэнераў і дапамагаў цяпер Вішнеўскаму. Амаль у кожнай гульні ён і сам выходзіў на поле.

Вішнеўскі паведаміў, што каманда выйграла матч, падзякаваў мне за забіты гол, а потым дадаў, што я, на жаль, выбыў са строю, нічога не зробіш, такое здараецца, і мы павінны быць гатовыя да ўсяго, хоць гэта не самы ўдалы момант для мяне і каманды, але цяпер трэба адразу пераключыцца з перажыванняў на іншае, каб як мага хутчэй увайсці ў строй. Фалалееў перадаў прывітанне ад хлопцаў, сказаў, што траўма не са смяротных, у яго, калі я памятаю, было тое ж самае, ён дасць каштоўныя парады, як не губляць спартыўную форму нават у бальніцы. Трэба толькі не распускаць нервы, а пастаянна трымаць сябе ў руках (мусіць, доктар усе ж паспеў пажаліцца), і ўсё будзе нармальна.

«Не губляць формы са зламанай нагой...» Суцяшэнне, не больш... Я не паверыў у тыя хвіліны Фалалееву, аднак праз некалькі дзён ён з’явіўся разам з вядомым спартыўным урачом Сяргеем Сяргеевічам Бутрымам, імя якога добра ведаў кожны спартсмен. Бутрым агледзеў мяне, сказаў, што мяне чакае палата ў ягоным дыспансеры, ён падрыхтаваў шэраг трэнажораў: з такімі выпадкамі яму даводзілася сустракацца неаднойчы, галоўнае, ад мяне патрабуецца вытрымка, цярпенне. I ён, Бутрым, у гэткім выпадку гарантуе поспех.

У рэшце рэшт з маёй нагі знялі гіпс, і я апынуўся ў дыспансеры Бутрыма. Сапраўды, там мяне чакала штосьці фантастычнае: я павінен быў цягаць на нагах ледзьве не гіры, бегаць па спецыяльнай аўтаматычнай дарожцы (вядома, на адной назе), а другую, траўміраваную, увесь частрымаць наверсе. Бутрым прадугледзеў спецыяльныя трэнажоры для рук, спіны, паясніцы, склаў асобны графік маіх заняткаў. Праз некалькі дзён я паспрабаваў трэніравацца, і да мяне дайшоў сэнс сказанага Бутрымам — боль у назе ў час заняткаў не знікаў, наадварот, рабіўся мацнейшым, з мяне ліў пот, нібыта я аказваўся пад дажджом, шалёна калацілася сэрца. Я папрасіў Фалалеева, каб ён прывёз мне магнітафон з навушнікамі, касеты. Можа, хоць музыка ўратуе.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)