Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Советская классическая проза » Прызнанне левага крайняга
Прызнанне левага крайняга - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прызнанне левага крайняга

Электронная книга - «Прызнанне левага крайняга». Краткое содержание книги:

Прызнанне левага крайняга 
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 62
Перейти на страницу:

— Чаму ты ніколі не гаварыў мне пра гэта? — пытаю я і не хаваю крыўды.

— Ён прасіў не выдаваць яго. Лічыць, гэта адмоўна падзейнічае на цябе з пункту гледжання выхавання. Калі я іду да цябе ў раздзявалку, ён з нецярплівасцю чакае мяне, пытаецца пра кожнае тваё слова, думку трэнера пра тваю гульню...

Бацька ў сваёй ролі. У выхаваўчых мэтах (ты павінен думаць пра свой заўтрашні дзень, сваё нефутбольнае будучае) робіць тайну з таго, што глядзіць матчы з маім удзелам, больш таго, ходзіць на стадыён (не разумею, як можа нармальны чалавек знаходзіцца сярод гэтага дзікага натоўпу?!).

— Я прашу цябе, не прагаварыся Аляксею. Што-што, а гэтага ён мне не даруе. Ён чалавек крыху іншага выхавання і звычак,— Станіслаў Пятровіч ляпае мяне па плячы.— А ты думай, думай, як спяваюць у адной песні. Між іншым, у залу лячэбнай фізкультуры завезлі новыя шведскія трэнажоры. Выдатная рэч. Не горшыя, чым на вашай базе, упэўнены. Ключ у любы час можаш узяць у дзяжурнай сястры. Зала заўсёды свабодная. Нізкая яшчэ культура ў нашых людзей, спортам не хочуць займацца,— уздыхнуў ён і паглядзеў на свой жывот.

У ягоных вачах — жвавасць. Здагадацца пра ягоны план проста. Ну і чорт з ім. Добра, што ён не лезе ў душу. Я сам не хачу ў яе лезці. Там нічога добрага зараз не знойдзеш.

— А цяпер можаш адпачываць, у мяне ёсць неадкладныя гаспарадчыя пытанні. Сустрэнемся перад абедам.

I паказвае мне на стос свежых часопісаў. Я бяру іх і іду да сябе. Не распранаючыся, кладуся на ложак; вершаліны дрэў за акном цягнуцца да самага небакраю. Адкрываю часопіс, спрабую прачытаць некалькі радкоў з новага дэтэктыва. Ціхая асалода ахінае мяне, я пачынаю гойдацца на нябачных арэлях і не адчуваю, як часопіс выпадае з маіх рук. Сон навальваецца на мяне з неадольнай сілай (так часта бывае насля працяглай ранішняй трэніроўкі), я паспяваю падумаць: добра, што няма ніякіх сноў, хочацца забыцца пра ўсё на свеце.

5

Прачынаюся сярод поўнай цішыні. I міжволі (быццам перад адказнай гульнёй) пачынаю прыслухоўвацца да свайго аргапізму. Часам мне здаецца, што я складзены з адных траўміраваных кавалкаў — ніводнага жывога месца. Аднойчы ў доме адпачынку я сядзеў перад тэлевізарам і глядзеў нейкі матч. Нападаючага збілі з ног, і ён са страшным тварам пачаў курчыцца. Нейкі чалавек з гладкім тварам, вельмі падобны на жанчыну, засмяяўся: «Падымайся, артыст, няма чаго выпрошваць штрафы. Ведаем мы вас...» Мне хацелася сказаць яму некалькі «цёплых» слоў, ледзь стрываў. Пабываў бы ён у нашай шкуры, калі ўсё заходзіцца ад болю, не памагае ніякая замарозка (праз некалькі імгненняў зноў ажывае боль), а трэба гуляць на поўную сілу, бо часам проста няма іншага выйсця. I вось што дзіўна — мае старыя траўмы (у другіх бывае інакш), заяўляюць пра сябе не тады, калі я бегаю, уваходжу ў рытм (вядома, калі па іх зноў не лупасяць з усяе сілы), а ў стане спакою. Я магу без памылкі знайсці, «памацаць» у думках любую траўму. Здаецца, што тваё цела ляжыць адначасова на дзесятках тысяч іголак, ты адчуваеш іх не ўсе адразу, а паступова: боль перадаецца па эстафеце — вось заныла левая нага, а вось торгаецца меніск на правай (калі я дэманструю, як ён працуе, нават урачам робіцца блага: «I з такой нагой вы працягваеце гуляць у футбол?!»).

Чатыры гады назад быў выпадак, калі я ледзьве не развітаўся з футболам. Як звычайна, я атрымаў пас — ішоў па левым краі, уварваўся на штрафную пляцоўку варатара Госцева (мы і цяпер гуляем разам у зборнай, і ён не любіць успамінаць былое), прабіў, мяч гладка ўвайшоў у сетку варот. Я застаўся ляжаць на штрафной пляцоўцы, замест таго каб бегчы ад варот з узнятай рукой. Пасля таго як я прабіў, варатар скочыў на маю нагу зверху, нібыта каратыст.

Спачатку ніхто не зразумеў, у чым справа,— ні ігракі, ні балельшчыкі. Потым аднекуль здалёк, быццам з-за таўшчэзнай сцяны, я пачуў голас:

— Паглядзіце, Паўловіча зламалі!

Я і сам хацеў паглядзець, аднак перад вачыма мільгацелі ў страшэнным рытме рознакаляровыя лямпачкі, вялізная колькасць лямпачак. Праз імгненне я нарэшце разгледзеў чыесьці твары над сабой, мяне некуды панеслі, потым павезлі. Ужо ў бальніцы я даведаўся ад знаёмага ўрача (некалькі разоў ён ужо «працаваў» са мной), што траўма даволі сур’ёзная, гэткіх у мяне яшчэ ніколі не было. Tрэшчына надкосніцы. Выгляд урача быў невясёлы.

— Якой яшчэ надкосніцы?! Праз тыдзень гульня са зборнай ФРГ у Гамбургу,— амаль закрычаў я на яго.

Урач уздыхнуў:

— Дарагі мой Кастусь, дай бог, каб ты выйшаў на поле ў канцы сезона.

Я сцяў зубы, каб не заплакаць. Сезон быў для мяне па сутнасці згублены... А да гэтага... Большая колькасць забітых мячоў у чэмпіянаце краіны, аднаўленне гульні ў складзе зборнай (нарэшце была знята забарона пасля таго, што здарылася ў Маскве). I наогул, я адчуваў, што ў мяне з’явілася нейкае другое дыханне, я ведаў, што магу рабіць літаральна ўсё — забіваць галы, аддаваць каштоўныя пасы, абыходзіць супернікаў, нават самых славутых, гэта няважна, што яны ўвесь час знаходзяць ключ да майго стылю гульні, я эксперыментую, мяняю звыклыя прыёмы, ім не ўгнацца за мной (пра гэта пачалі пісаць ужо ў газетах). Я амаль не даю сабе паслаблення, нават у дні, калі можна адпачыць па-сапраўднаму. I ў кватэры, старой трохпакаёвай кватэры, дзе я правёў лепшыя гады свайго жыцця побач з мамай і куды зноў вярнуўся, хоць і не разлічваў, што гэта адбудзецца гэтак хутка, я таксама працую з мячом (для гэтага абсталяваў сапраўдны станок). Я нагадваю кітайскага майстра барацьбы ушу, абкружанага спецыяльнымі мішэнямі для нанясення ўдараў. Неяк да мяне завітаў Ярэмчанка (ён зусім састарыўся, але не згубіў цікавасці да футбола), і яму, адзінаму з тых, хто мае дачыненне да футбола, я паказаў сваю канструкцыю. Стары трэнер доўга разглядаў яе, а потым сказаў, што хоча паглядзець, як я працую на ёй. Я пачаў сваю доўгую, прыкладна гадзінную барацьбу з мячамі, якія ляцелі на мяне з усіх бакоў, і я ледзьве паспяваў адбіваць іх па напрамку да мішэняў, а ён глядзеў, глядзеў і ў рэшце рэшт, калі я амаль паваліўся побач, знясілены і іютны, сказаў: «Цяпер я веру ў цябе яшчэ больш!» Пасля гульні я нагадваў шахматыста, які за дошкай гадзінамі разбірае сваю гульню, сваю ўласную партыю, усе хады ў ёй. На відэамагнітафоне зафіксаваны ўсе мае праходы да варот, усе ўдары — правільныя і памылковыя.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)