Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 263
Перейти на страницу:

Гродна цяпер ціха радуецца, па нейкім канале яны ловяць Вільню і Польшчу. У Польшчы асабліва цікавая праграма замежных фільмаў. Вось і нашыя вучацца польскай мове, каб зразумець каўбойскія ці шпіянажныя, ці іншыя цікавыя фільмы. У шэрым жыцці чакаюць вечара, сядзяць да 3 г. уначы (у палякаў час на 2 гадзіны адстае ад нашага) і глядзяць “казкі”, з якіх прачынаюцца да рэчаістасці і чакаюць вечара, каб зноў іх пабачыць.

Вучні робяць з тэлевізара малаўдалыя фота “біталсаў”, але іх купляюць такія ж мальцы і носяць у ранцах сваіх заплечных мяшочкаў – гэта лічыцца вялікім шыкам. А вось Алесь [Разанаў] і Віктар [Ярац] выраслі, падняліся над узровень гэтага дэкадэнцтва, за што і маюць. Між іншым, Данута наша сказала: “Ну што ж, нічога страшнага, даўно ўжо пара, каб і мы паказалі свой твар”. Нейк гэтак, ну, крыху, можа, мацней. Цудоўная яна бабка! Яшчэ сыпаліся з яе вуснаў “перлачкі”, але гэта пры сустрэчы.

Як маецеся? Ніна Л[ойка] зноў на днях едзе ў Менск, можа, зойдзе да Вас. Адным словам, мая рука з Вашымі. Будзьце вельмі і вельмі разумнымі. Я чакаю Вашых лістоў. Муж па-ранейшаму чуецца блага. Сяння ляжыць. Бывайце, дружа! Прывітанні сябрам.

Л. Г.

Цяпер я занялася вышываннем ручнікоў, гэта бяспечней, як пісаць паэзію.

Зосьцы Верас

Зэльва, 7 лютага 1969 г.

Даражэнькія!

Атрымала абодва лісты. Была ў Гродне. Усе хварэюць на грыпу: і Васіль Б[ыкаў] з сынамі, і Данусі Бічэль дзеці, і прафесара Пяткевіча жонка ў больніцы. Ляжаць і стогнуць, і я ледзь уцякла. Усе яны харошыя людзі, і я цікава пагутарыла з імі. Так, як гутарыла б, напрыклад, з Вамі. Аб нас не думайце. Я магу жыць з найменшых грошай, я ўмею. Былі цяпер студэнты на канікулах, дык адведвалі нас. Быў у Зэльве і Рыгор С[емашкевіч]. Раз я сама бачыла, як прайшоў з сябрам пад вокнамі, увайшлі ў сені і – паўцякалі… Кажуць, падыходзілі пару разоў і баяліся мяне… Во, бачыце, які я “леў”? Адным словам, добра яны зрабілі, што не зайшлі да нас, бо гутарка была б адпаведная.

З Менску ніякіх вестак! “Кітаб І. Луцкевіча”, мусіць, таму, што ён гэты Кітаб знайшоў. Аўтар спасылаецца ў звязку з гэтым Кітабам на Я. Станкевіча: Stankevič S. Příspěvky k dějinám běloruského jazyka na základě rukopisu “Al-Kitab”. “Slavia”, rocnik XII, Praha, 1933–1934, s. 375-390; Я. Станкевіч. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. “Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні”, 1933, стар. 111-141; Я. Станкевіч. Мова рукапісу “Аль-Кітаб” з Музею Івана Луцкевіча ў Вільні. Веда, Нью-Ёрк, 1952, стар. 21-31, 55-62, 84-95, 146-152, 236. Вось гэта ў звязку з тым Аль-Кітабам.

Нехта пісаў ці казаў мне, што п. Смоліч выбіраецца ў Менск, а так, як Надзежда Васілеўна Караткевіч гасціць у сястры ў Кіеве, то недзе абедзве паявяцца ў Менску. Я таксама люблю дом, люблю свята, як англічанін. 12 вёрст ад Гудзевіч быў хутар майго бацькі Жлобаўцы (дзе я і нарадзілася). Там лёгка лячыліся любыя раны, стуль тэмы ўсіх маіх вершаў і мая сіла, якую я маю. Я часам езджу глядзець на вялікі пусты дзядзінец. Пастаю на яшчэ не разрушаным фундаменце свае хаты (яе перавезлі ў Ваўкавыск), вярнуся ў сваю маладосць, паразмаўляю душою з бацькамі і ўсімі роднымі, абвяду вачамі неба і прачынаюся зноў да балючай і шэрай рэчаістасці. Альбо еду да нашых суседзяў і гляджу на пару дрэў нашай алеі, якіх яшчэ не зрубалі. Яны любяць успамінаць аб нашых, і я ў іх – як у сябе ў хаце. Бацькоў маіх яшчэ любяць і ўспамінаюць да сяння. Мама многа людзей лячыла і наагул спагадала і памагала людзям.

Зэльву я ўсё яшчэ не люблю, хоць да старой нашай хаты (Ваша – палац у параўнанні з ёю) прывыкла, асабліва да кветак, якія радуюць мяне болей за ўсё. Што за абляпіха? Гэта ягада? Я чула гэткае слова, а што гэта – не ведаю. Муж крыху паправіўся, лазіць з кіёчкам…

Да сына, да сына – а як падумаю, дык становіцца крыху нявесела… Нічога. Спачатку муж дастане тут пенсію, тады паедзем. Жыць з сынам не будзем. Нельга. У іх толькі два пакоі, ды, як я Вам ужо пісала, яны абое скупыя вельмі. Гэта не загана, а такі іх характар ужо, асабліва ў нявесткі. А ў нас няма дня, каб ніхто не быў на сняданні, абедзе ці вячэры, альбо і пару дзён. Аб хлапчанятах ужо не думаем – так, знача, трэба! А нам трэба іх бараніць! На дапамогу рэктару, я чула, прыслалі з Ленінграду нейкага зусім не педагога, самі разумееце… Адзін студэнт, кажуць, звярнуўся да яго па-беларуску, а той пачаў крычаць, каб болей не чуў ва ўніверсітэце “этого болгарского наречия”… Не ведаю, як там было на самой справе, так мне апавядалі ў Гродне.

1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)