Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 230
Перейти на страницу:

Ну, запрог я коней, вынеслі на цялегу парцізана, паклалі на саломе. Гляджу, і праўда, ледзьве жывы, так адматузілі. Твар увесь у крыві, на свет божы адным толькі вокам глядзіць. «Куды вы мяне везяце?» — пытаецца. А Сурвіла яму: «Ці не ўсё роўна табе, бандзіцкая морда! Вот шлёпнем на мосце — і ў ваду». Парцізан лаецца, мацюгае і паліцыю і Гітлера. У мяне на душы пагана, думаю: няўжо і я свае рукі да ягонай пагібелі прыкладу? А што зробіш? Не адмовішся ж. Тыя, што ноччу па трывозе ездзілі, цяпер паклаліся, будуць спаць да абеду, а нам, значыцца, такое дзела…

Выехалі з мястэчка, бальшаком кацім. Парцізан, не зважаючы, што паранены і скалечаны, дык яшчэ і звязаны па руках, а да здаровай нагі вяроўка прапушчана. Я сяджу ў перадку з лейцамі, Сурвіла ззаду, назірае за абодвума. Бальшаком насустрач праехалі дзве падводы, прайшлі тры бабы з кашолкамі. А так пуставата. І тут пачалі ў мяне розныя мыслі паяўляцца. Стаў я прыглядацца да меснасці. Станцыя гэтая была вярсты праз чатыры, дарога ўвесь час палявая, але ў адным месцы, за мастком, пачыналіся кусцікі, а ў тых кусціках развілачка такая малапрыкметная: бальшак на станцыю, а бакавая дарожка цераз лужок — прама ў дзярэўню Смаляны каля хваёвага бору. Думаю, вось бы туды павярнуць. Але як павернеш, калі гэта жывадзёр ззаду, у руках вінтоўка. Калі што, хутка кулю між лапатак палучыш.

І ўсё ж я наважыўся. Як уехалі ў гэтае кустоўе, я і кажу Сурвілу: «Слыш, вазьмі лейцы, а я на мінутку. Жывот нешта…» Ён падумаў, азірнуўся, ды, праўда, злез, перайшоў к перадку, узяў лейцы. Перад тым, канечне, вінтоўку закінуў за плячо, а мне толькі гэта і патрэбна. Выхапіў я штык з-за дзягі і, бы дзіку, ззаду яму пад лапатку. Толькі застагнуў, як кабан, ды і асеў мне пад ногі. Я за вінтоўку, сабе на плячо, яго за ногі ды ў канаву. Пасля сам у цялегу ды па конях! Коні някепскія былі, як урэзаў ім, як ірванулі цераз лужок! Парцізан спярша аж заенчыў, запрасіўся нават, а пасля сцяміў, відаць, у чым справа, і змоўк. А затым і падказаў, куды ехаць. «У Качаны, — кажа, — да каваля. Там скажуць». Я і прымчаў яго ў Качаны, там перахавалі, пераначавалі ў стажку, а назаўтра з атрада прыехалі. Адразу чацвёра конных, і мой парцізан кажа: «Вось ён мяне спас, рабяты. Спасіба, паліцай». Аказваецца, парцізан гэты не радавы быў, а начштаба атрада. Во якая штука, думаю. Аднак жа і пашанцавала мне. Толькі вось Бекеша шкада…

Прызначылі мяне пакуль што ў рэзерв. Прыгледзеўся я, што тут за людзі. Аказваецца, і тут ёсць знаёмыя. Каторыя з раёна, мяне не надта ведаюць — што я, да вайны ў брыгадзе рабіў, малады быў. Пасля служыў дзяйсцвіцельную на ДВК. Затое я іх помню. Загадчык райза наш, начальнік міліцыі. А раз каля кухні гляджу — настаўнік з местачковай школы Багіраў, нас у чацвёртым класе вучыў. Пастарэў толькі, амаль увесь сівы стаў. Але — камандзір атрада.

Пачалася мая парцізанская жызня, і пачалося ўродзе някепска. Мяне хоць і няшмат хто ведаў, але заўважылі адразу — як жа, начальніка штаба ад гібелі спас. Праўда, некаторыя і касіліся: з паліцыі ўсё ж, як бы падасланым не аказаўся.

— Ну, гэта вам пашанцавала сапраўды, — сказаў Аркадзь. — Што трапіў начальнік штаба. Як у кіно. А калі б радавы, напрыклад. Ці па дарозе памёр…

— Вось гэтага я болей за ўсё баяўся, — зусім па-дзіцячы адкрыта заўсміхаўся Сямён. — І па дарозе, і пасля ў стажку ноччу. Кепска чуўся начштаба, парой памяць траціў. Вось, думаю, аддасць канцы, што мне тады? Куды падацца? Парцізаны скажуць: забіў. І ў паліцыю нельга, не павераць. Ды і Сурвілу знойдуць з маім штыком пад лапаткай. А начштаба ў атрадзе не было месяцы два, схавалі недзе ў ціхім месцы, лячыўся. За той час я ўжо зусім асвойтаўся, колькі разоў у засадах удзельнічаў, на зброю разжыўся. То пра адну вінтоўку марыў, а тут у мяне ўжо і парабел завёўся — выцягнуў на шасейцы ў забітага афіцэра, кінжал харошы такі, з прыгожымі ножнамі. Словам, настаяшчы парцізан. І вось неяк увечары, толькі мы павячэралі на кухні, выходзім — насустрач незнаёмы мужык у скуранцы, з палачкай, кульгае трохі, гляджу: хто такі? А Колька Смірноў (масквіч быў, пасля, як гарнізон грамілі, смярцельную рану палучыў, у мяне на руках сканаў), дык гэты Колька штурхае мяне ў бок: маўляў, што вочы разявіў, аддавай чэсць, гэта ж твой хрэснік — начштаба. Ну, я руку пад казырок, так і так. «Дзень добры, таварыш начштаба, як здароўечка?» Праўда, падаў ён руку. «Дзякуй, — кажа, — табе за спасенне». Кажу: «Нічога не варта, абодвух спасаў — і вас, і сябе». — «А адкуль ты, — пытаецца, — дазнаўся, каго спасаць нада?» — «Дык я ж, — кажу, — ля тумбачкі стаяў, як вас там мутузілі, чуў што-нішто». Нічога мне не сказаў той раз, але неяк спахмурнеў тварам. Я не звярнуў увагі — ці мала чалавек перажыў. Не надта гэта вясёлае дзела — у іхніх руках пабываць.

1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)