Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 230
Перейти на страницу:

— Разведчык — цяпер герой! Разведчыкаў паважаюць. Шцірліц і так далей, — тут жа падхапіў Аркадзь.

— Не Шцірліц! — павысіў голас Агееў. — Вайсковы разведчык. І гэта, будзь упэўнены, болей, чым Шцірліц.

Сын хлёсткім ударам забіў капронавы корак у рыльца бутэлькі.

— Канечне, канечне.

— Ветэран, інвалід і так далей, — ужо раздражнёна сказаў Агееў. — Не выгадваў, як некаторыя. Тыя, што на печы адседжваліся. Ці адразу пабеглі ў паліцыю.

Сямён спакойна слухаў трохі нервовую размову Агеевых, пабліскваючы металічнымі зубамі, нетаропка жаваў закуску. Выбраўшы прыдатны момант, разважна сказаў:

— Але не ўсе і ў паліцыю ішлі па сваёй ахвоце. Былі і такія, што па прымусу. Каторых заставілі. Або па глупасці…

— Як можна па глупасці? На такую справу — і па глупасці? — здзівіўся Аркадзь.

— А здаралася. Як я, напрыклад.

— А вы што — і ў паліцыі былі? — здзівіўся Агееў-малодшы. Агееў-старэйшы недаўменна ўставіўся ў Сямёна, а той як ні ў чым не бывала спакойна дажаваў закусь.

— Быў. Дзе я толькі не быў! У паліцыі, у парцізанах. У палоне быў. І ў арміі. Да Віслы дайшоў і вось, — ён сутаргава варухнуў кульцёй. — Шчытай, на тым свеце пабыў. Ды я расказваў…

Аркадзь перавёў недаўменны пагляд на бацьку, але той зрабіў выгляд, што не заўважае ягонага пагляду, і сядзеў раздражнёны і пахмурны. Такога абароту ў іхняй размове ён не прадбачыў.

— Я пра ўсё расказваю. А што? Падумаеш, сакрэт! Знаеш, налі ты мне яшчэ трохі… А то… Малюпашка такая…

— Гэта калі ласка.

Аркадзь з гатоўнасцю адкаркаваў бутэльку і наліў поўны, па берагі, каўпачок. На гэты раз Сямён выпіў залпам і, не закусваючы, дастаў з кішэні, як заўжды, пакамечаны пачак «Прымы».

— Гэта ўпачатку, мабыць? У сорак першым? — насуплена запытаўся Агееў.

— У сорак другім, вясной.

— У сорак другім болей у партызаны ішлі. Масавы прыход пасля зімы. Па чорнай трапе.

— Во, па чорнай трапе. Мы з Віцькам Бекешам тожа так саабразілі. Зіму пракантаваліся на печы, а вясной сцямілі: трэба ў лес. Тым больш пра парцізан ужо загаварылі. Праўда, далекавата яны ад нас паявіліся — у Сіняўскім лесе, і я кажу Віцьку: чакай, узарэм гарод і рванём. Ён: «Не, цягнуць нельга, сябе ж пакараем, кожны дзень важны». Ну, ведама, пабрахаліся, і ён ранічкай ірвануў адзін. Я б, ведаеце, таксама пайшоў, але маці шкада было: што яна без гарода, старуха, чым пракорміцца? Карову зімой забралі, каня не вярнулі, празявала мамаша, пакуль я ў палоне загібаўся аж у Белай Падлясцы, можа, чулі — агромністы шталаг быў. Увосень адтуль уцёк. Уцякло многа, а мала ўцалела, немцы сабакамі пацкавалі, пастралялі. Мне ж пашэнціла: на пакроў прывалокся дадому — галодны, вашывы, увесь у скуллі ад прастуды. Зноў жа, дызенцерыю падхапіў. А дома што? Маці старая ў сцюдзёнай хаце — ні хлеба, ні дроў, ні бульбіны. Ледзьве неяк да вясны дацягнулі, ад хваробы аклямаўся — трэба зноў ісці біць ворага. Біць яно, канечне, патрэбна, злосці ў мяне на іх да вушэй, але і маці шкада.

— А што, дома болей нікога не заставалася? — запытаўся Агееў, які пачаў ужо ўслухоўвацца ў Сямёнаў расказ.

— Апроч мяне была ў маці яшчэ дачка, мая сястра старшая. Замужам у суседнім раёне. Але ў сястры чацвёра дзяцей, мужа забілі ў першыя дні акупацыі, са свёкрам жыве. Ну, як туды маці? Сядзіць у сваёй хаце старая.

Дык вось гэты Бекеш напакаваў сідар і падаўся з сяла. Я застаўся, укалываю на гародзе, бульбу саджаю. Аж дні праз тры вяртаецца мой дружбак: парцізаны назад адправілі. Зброя трэба! Без зброі не прымаюць. А дзе возьмеш зброю? Гэта там, дзе ішлі баі, яе процьма на полі засталося, а ў нашай мясцовасці ніякіх баёў не было, фронт стараной прайшоў, нічога нідзе не знойдзеш. З чым ісці ў парцізаны?

А трэба вам сказаць, тут другая бяда насела — у мястэчку гарнізон устанавілі, паліцыю набіраюць. Ну, канечне, добраахвотнікаў, каторыя на Савецкую ўласць зуб мелі, тых усіх падабралі, і — мала. Сталі браць розных. Прысылаюць павестку з’явіцца — і забіраюць. Добра, калі хто можа адмовіцца, ну, інвалід, хворы, даведку мае. Я таксама даведку меў, што дызенцерыя, але даведцы той паўгода ўжо споўнілася. Праўда, падпраўляў раз і другі, ужо дзірка на тым самым месцы, дзе чысло, трэці раз падправіць ужо няма як. Худое дзела! І вось неяк пад вечар сышліся мы з Бекешам за лазняй, рашаем: як быць? А трэба сказаць вам, Бекеш гэты быў хлопец граматны, дзевяць класаў скончыў, але малады, гарачы і дужа перажываў тую няўдачу з парцізанамі. Вось ён і кажа: «А што, калі запішамся ў паліцыю? Дадуць вінтоўкі — і ў Сіняўскі лес!» Думаю, можа, і правільна! А то даседзішся, што сілай возьмуць ці яшчэ лепш — застрэляць. Боязна, канечне, і пагана неяк, але што зробіш? Ужо горш, мабыць, не будзе, чым у тым шталагу пад Белай Падляскай. Усё ж у паліцыі ўжо знаёмыя аб’явіліся — каторых узялі, каторыя самі пайшлі. Канечне, служыць ім мы не будзем, нам абы вінтоўкі займець.

1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)