Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 198
Перейти на страницу:

Нэлі павяла сяброў знаёміцца з бацькамі і з гасцямі. Тым больш усе знаходзіліся пакуль у адным месцы, на кухні.

З «чужых» былі толькі Нэліна цётка з дачушкаю гадоў трох і яшчэ адзін нейкі далёкі сваяк, па імені Ілья Ільіч. Ён гуляў цяпер з Нэліным бацькам, Альбертам Казіміравічам, у шахматы. На століку замест гадзіннікаў стаяў каля кожнага фужэр з віном, побач былі попелка і цыгарэты. Цётка — тыповая караткевічаўская гераіня, такога шляхетнага выгляду, у чорнай з зіхоткамі сукні, сядзела, паклаўшы нага на нагу, на канапе і сустракала новых людзей цікаўнай усмешкаю. Беленькая, як пудзялёк завітая, дзяўчынка стаяла побач, прысланіўшыся да матчынай нагі, і глядзела на чужых дзядзькаў ззяючымі нецярпеннем вочкамі.

Ведрыч як толькі ўбачыў яе, так, нікога больш не заўважаючы, прысеў на карачкі, працягнуў рукі­аглоблі:

«Ой, а гэта хто? А што гэта за коцік? Ну, хадзі да дзядзькі».

Малая зараз жа адляпілася ад матчынай нагі і ахвотна падбегла да яго.

«Як цябе завуць?»

«Ясенія», — адказала за яе маці з некаторай насцярогаю. Але, пабачыўшы, як пяшчотна, умела падняў Ведрыч яе дачку на рукі, як даверліва туліцца да яго сама малая, супакоілася.

Ведрыч з дзяўчынкаю на руках пайшлі блукаць па кватэры, а на кухні з’явілася, на хаду развязваючы фартух, яшчэ жанчына.

«Знаёмцеся — мая маці», — сказала Нэлі. Каб не сказала яна гэтага, можна было б падумаць, што гэта яе крыху старэйшая сястра зайшла, да таго падобныя яны былі: і тварамі, і кароткімі хлапечымі прычоскамі, і манерамі — гэта калі маці, знаёмячыся:

«Таіса Іванаўна», — працягнула далонь лодачкай, так, як Нэлі любіць рабіць.

Падняліся з­за століка, сваёй чаргі чакаючы, Альберт Казіміравіч і Ілья Ільіч.

«Илья… можно без отчества».

«Альберт Казіміравіч».

«Альберт… Алесь, я хацеў сказаць», — заблытаўся з уласным іменем Церашкоў. Так як Ведрыча да дзяцей, так яго да шахмат, бы магнітам, пацягнула. То паціраючы нос, то пашчыкваючы сябе за вуха, ён углядаўся ў пазіцыю на дошцы.

«Таксама Алесь», — сказаў Трухан.

Пачуўшы гэта, Ілья Ільіч раптам так расхваляваўся, што аж запыхцеў.

«А почему… по­белорусски?! Или вы шутите?»

«А то ты не ведаў, што Нэлі, і сябры яе, беларусы? — сказаў Альберт Казіміравіч. — Правільна робіце, хлопцы. Я хоць сам і паляк напалавіну, але паважаю, падтрымліваю!»

«Паляк напалавіну… Паляк напалавіну, — мармытаў Церашкоў, які ўжо машынальна ўсеўся на Ільіное месца, і фігуры паправіў, і ход зрабіў. — А гэта што?» — паказаў ён на корак з­пад віна на дошцы.

«Замест каня, — Альберт Казіміравіч таксама прысеў і ўставіўся ў дошку, закрыў рукамі вушы. — Каня Соня пагрызла… А калі мы так?»

«Так?! Трэба падумаць… Гм… Сабака пагрыз каня…»

Ілья Ільіч нават не заўважыў, што месца яго занялі так бесцырымонна і за яго партыю збіраюцца дагульваць.

«Нет, вы объясните!» — прычапіўся ён да Трухана. Той паціснуў плячыма і спытаў у гаспадыні:

«Можна закурыць?»

«Канечне, курыце. Так, жанчыны, — распарадзілася яна, — не ўсё ж гатова яшчэ», — і жанчыны пайшлі з кухні, а Нэлі, выходзячы, азірнулася і падміргнула Трухану — трымайся, маўляў. Ілья тым часам хапаў яго за рукаво і не даваў прыкурыць.

«Я понимаю — Нэли иногда может словечко ввернуть… Но она же стихи пишет! А вы? У вас, я смотрю, серьёзно это! Так объясните мне!»

«Не ведаю я», — Трухан па­праўдзе разгубіўся, не ведаючы, як паводзіцца ў падобных ідыёцкіх сітуацыях, калі пачынаюцца ўсё гэтыя дэбаты тыпу: чаму беларус у Беларусі гаворыць па­беларуску? Вось паспрабуй адкажы на такое. Ды яшчэ і гэты Ілья яўна быў з тых настырных назолаў, якому калі ўжо чаго заманецца, дык не злезе з цябе. І памагчы не было каму.

«На так — шах, — гаварыў Церашкоў, — а калі так — ферзь пад боем…»

«Объясните!..»

Тут вярнуліся Ведрыч з малою. Ведрыч паднёс дзяўчынку да Трухана:

«Паглядзі, Ясечка, які дзядзька! А ўрэдны­ўрэдны! А хітры — не глядзі, што такі таўкач… А зараз вып’е — пабачыш, што будзе!»

Малая спадылба зіркала на Трухана, а той хаваў руку з цыгарэтаю за спіну, а другой адмахваў дым.

«Ничего не понял, — зусім ашалелы Ілья Ільіч зняў акуляры, выпусціў з­пад рэменя крысо белай кашулі і працёр шкельцы. Потым азірнуўся разгублена. — Вы что… все?!»

«Бяжы адсюль, дзіцятка, дымна тут… Бяжы да мамы, — Ведрыч правёў малую да дзвярэй і вярнуўся. Яму не трэба было тлумачыць, аб чым спрэчка, ён на такіх дэбатах сабаку з’еў (як тая Соня шахматнага каня). — Дзядзька, хто ты па прафесіі?»

1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)