Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 198
Перейти на страницу:

Каб перабіць размову, Трухан у сваю чаргу папытаў, ці выклікалі Ведрыча таксама ў пракуратуру, і ці вярнулі яму вершы?

«Дарэчы, чаму ў пракуратуру?»

«Ты іх зразумееш? — адказаў Ведрыч. І, пакуль Трухан апранаўся, паведаў такое: — Я ім пра ВКЛ, пра Сапегу, а яны мне: «Як мы будзем трактары выпускаць, калі ў нас руды няма?» Я ім пра БНР, пра Ластоўкага, пра Слуцкае паўстанне — яны мне: «Хто ў нас будзе купляць трактары, калі выйдзем з Саюза?» Нарэшце ў мяне цярпенне лопнула: — «Якога… вы, кажу, прычапіліся да мяне з вашымі трактарамі?! Адкуль я ведаю?! Хай ў вас пра гэта галовы баляць!»

4

Церашкоў чакаў іх на лесвічнай пляцоўцы свайго паверха.

«Слухай, — кінуўся да Ведрыча, — да мяне гэта, ну, жонка з малым прыехалі… Прыдумай што­небудзь!»

«Дай я хоць пагляджу на яе», — сказаў Ведрыч. У словах яго Трухану пачулася не столькі цікавасць, колькі знаёмы ўжо азарт — моманту не ўпусціць; гэта ж такі прастор для імправізацыі, такая магчымасць лішні раз пасцябацца з чалавека. І вельмі проста ляпне зараз: —«Чуеш, адпусці свайго мужа на дзень нараджэння да палюбоўніцы!», — гэта ў яго стылі…

Трухан ужо бачыў тую жонку. Зашуганая, шэранькая сяляначка (такіх чамусьці часцей за ўсё і бяруць за сябе зухі накшталт Церашкова), з добрымі адданымі вачыма, з маленькімі, але моцнымі рукамі. Увогуле незразумела было, навошта спатрэбілася Церашкову штосьці выдумляць. Ды ідзі сабе куды хочаш і да каго хочаш — такая жонка і слова не скажа, такая нават рэўнасцю баіцца пакрыўдзіць. Пахваліцца ён перад імі захацеў, ці што, паказаць, што і ў мяне вось як і ва ўсіх — пабойваюся, адпрошваюся…

На Труханава здзіўленне Ведрыч, пацалаваўшы дзяўчыне ручку, культурна папрасіў:

«Не адпусціце яго з намі? Ненадоўга. На важную літаратурную сустрэчу. Абяцаем вярнуць цэлым і здаровым».

Пачырванелая, да такога абыходжання непрывычная, яна, бедная, толькі паўтарала разгублена:

«Ды вы праходзьце!.. Будзьце як дома, — і ўжо зусім недарэчы: — Можа, паежце, каб галодныя не былі там? У нас усё сваё, вясковае…»

Тут з­за шафы выглянула хлапчанё гадоў двух — маленькая копія маленькага Церашкова.

«Ой, а гэта што за такое?! А што гэта за беларусік? А як яго завуць?»

Шчаслівая маці назвала імя. Пакуль Церашкоў збіраўся, а Ведрыч з малым гулялёкаўся, Трухан усё назіраў за ёю, і падавалася яму, што не адно толькі гонар за сваё дзіця свеціцца ў яе вачах, а яшчэ і надзея, ці нават толькі цень надзеі — гэта каб і яе ўзяў Церашкоў з сабою. Сына знайшлі б на каго пакінуць, хіба мала тут знаёмых у мужа?.. А самой прайсціся ў кампаніі з такім далікатным, прыемным чалавекам, як Ведрыч, па вячэрняй сталіцы… Ды яна і днём гэтую сталіцу толкам ні разу не бачыла, не тое што вечарам… Потым пасядзець у светлай і, відаць, вельмі прыгожай залі, паглядзець і паслухаць сапраўдных, жывых пісьменнікаў… Як бы ўспаміналася ўсё гэта потым у глухім сваім мястэчку! Колькі было б пра гэты вечар расказаў: бацьку з маткаю, свякрусе, сябраўкам! Як бы яна пасля гэтага яшчэ больш свайго мужа палюбіла б!..

Мабыць, і Ведрыч штосьці падобнае адчуваў. Бо як толькі выйшлі яны на вуліцу, прамовіў без іроніі:

«Але ж ты і атлёт, Церашкоў…»

«Не вучы мяне жыць, лепш памажы грашыма, — адказаў Церашкоў папулярнай у тыя гады прымаўкай. — Дарэчы! Я ж без падарунка. Не мог жа я пры жонцы…»

Ведрыч пакалупаўся ў кішэні.

«На. І знай маю добрасць. Хоць кветку якую купі. Бо сорамна за цябе будзе… На і табе», — да Трухана.

«Ды што ты ўвесь час са сваімі грашыма!.. А аддаваць чым?»

«Аддавака такі. З ганарару некалі аддасі».

«Не трэба».

Нэлі ведала, каго запрашаць. Не мінскіх багатых сябровак­аднакурсніц — чым іх здзівіш? Яшчэ падчас апошняга ў яе гасцявання не магла яна не заўважыць, як мала трэба яе інтэрнатаўскім «беспрытульнікам», наколькі непераборлівыя яны. Таму калі нашы героі, крыху прыпазніўшыся, уваліліся ў кватэру, усё было гатова да прыёму іх. У вялікім пакоі накрыты быў стол. Падлога — голая, без аніякіх дываноў, і гэта было асабліва дарэчы — не трэба разувацца, каб пасля тэпаць у студэнцкіх шкарпэтках ці ў чужых пантофлях па чужой хаце. Дываны, «дарожкі», паласы былі знесены ў пакой, дзе жыла сучка­бультэр’ер са сваім сынам. У гэты «сабачы» пакой, як у патаемную каморку Сіняй Барады, госці не тое што не адважваліся заглядваць, а яшчэ і прыспешвалі крокі каля яго, каб хутчэй прамінуць.

1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)