Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 198
Перейти на страницу:

Што, не падзея хіба, не пераломны момант у жыцці — паход на Фрунзе, 5, знаёмства з тым жа Ведрычам, пасля якога і ён, Трухан, інакш пачаў глядзець на свет, многае заўважаць з таго, на што раней увагі не звяртаў? А да Нэлі ў госці паход? Так, і гэта таксама! А адчуванне яе цёплай, пругкай ножкі сваёй нагою, калі сядзелі яны побач, прыціснутыя — не падзея хіба?

А ягоныя сны, што пры дапамозе паперы і атраманту даюць яму такую цудоўную, многім і многім недаступную магчымасць перанесціся ў іншыя часы і пражыць паралельна яшчэ адно, дадатковае жыццё?!

А ў пракуратуру выклік, і гэтая нечаканая, павышаная да яго і да ягоных запісаў цікавасць?!

Мала? А чаго ж ён яшчэ хацеў? Значыць, такі малы, беднаваты запас пакладзены на яго рахунак у банку падзей, інакш — такая яго доля. Значыць, трэба цаніць і карыстацца тым, што ёсць. «Не ў хваробе, і не ў комплексах, і не ў беднасці твае праблемы, — сказаў яму неяк Ведрыч, — а ў тым, што ўсяго табе мала. Усё табе хочацца адразу, і адной купюрай». — «Ты ж Церашкову тое самае гаварыў!» — «І Церашкову мала. Але яму мала, дык ён бярэ. Мала жонкі — бярэ палюбоўніцу, мала аднаго дзіцяці — завядзе другое, мала ста грамаў — вып’е дзвесце… А ты і не бярэш, і мучаешся».

Так — у глыбіні душы Трухан вымушаны быў згадзіцца, што яму, сапраўды, трэба альбо ўвесь капітал, альбо нічога; у выніку заставалася адно нічога. Не ўмее ён цаніць «зарніцы шчасця», дарункі лёсу, маленькую жыццёвую драбязу, з якой, магчыма, калі б яе падкапіць, і склалася б штосьці большае, цэльнае…

Але з гэтага моманту ён стане іншым. Ён пастараецца менш плакаць па тым, чаго няма, і больш цаніць тое, што ёсць.

Таму калі на перапынку, адразу пасля лекцыі, сама падышла да яго Нэлі, ён амаль і не здзівіўся.

«Ведрыч казаў, цябе выклікалі некуды, і хвалілі… Я спадзяюся, ты мне падарыш які­небудзь свой твор на дзень нараджэння?» — так яна сказала.

«А… калі?»

«У гэтую суботу. Я цябе запрашаю».

Трухана даўно ўжо ніхто не запрашаў ні на якія дні нараджэння, ні ў якія госці, ні нават на хлапечыя інтэрнатаўскія п’янкі­пагулянкі — па­першае, усё адно не п’е, па­другое, цяжкі ў кампаніях, мае своеасаблівы дар напускаць на людзей нуду, дзяліцца настроем кепскім — так, як іншыя, той жа Церашкоў, умеюць запальваць весялосцю і дзяліцца настроем добрым. Няўжо пачынаецца — гэты паскораны рытм жыцця? Няўжо гэта першыя каменьчыкі з таго камняпаду, што неўзабаве павінен на яго абрынуцца?

«А хто яшчэ будзе?» — спытаў ён.

«Свае ўсе: ты, Ведрыч, Церашкоў… Сястра стрыечная».

Вось так. У групе трыццаць чалавек, на патоку сто дваццаць, — зрабіў ён хуткі падлік, — а сваім толькі яго назвалі… Штосьці гэта ды значыла. А мо не пайсці? — не забыўся і такі варыянт пракруціць. Людзі будуць гуляць, весяліцца, а ён… Халодны пакой, мулкі ложак, кніжка «Ідыёт», нішчымная гарбата… І панеслася, і панеслася!

Але ў час спыніўся, не даў гэтаму разрасціся. Колькі можна! Ды проста ў нармальнай кватэры пабыць, з тым жа Ведрычам, па якім засумаваў ужо, лішні раз пабачыцца. Усё гэта было добра, канечне, — што яго запрасілі, і таму падобнае. Вось толькі Трухан нават не чакаў, колькі будзённага клопату гэтае запрашэнне за сабою пацягне. Элементарна: касцюм у хімчыстку здаць. Гальштук новы купіць. Цырульня — сябе ў парадак прывесці. Добра яшчэ, грошы былі, як ведаў, калі эканоміў. Потым, чаму гэта яна ў канцы сказала — падарункаў ніякіх не трэба? Што яна мела на ўвазе?

І зноў у час спыніўся Трухан. Спакойней, не трэба заглыбляцца. Падарунак! І хто толькі прыдумаў яго, гэты кашмар — сачыць за тварам чалавека, якому дорыш штосьці!

Увечары ў суботу прыйшоў да яго Ведрыч, каб забраць яшчэ і Церашкова і йсці ўсім разам. Падняў на Трухана вочы і аслупянеў.

Падстрыжаны, паголены, наадэкалонены, у адпрасаваным чысценькім касцюме з новым гальштукам, няўмелым вузлом завязаным, Трухан выглядаў на вясковага інтэлігента­маладажона, ці, па крайняй меры, на дружка — не хапала толькі кветкі ў пятліцы ды вышыванага ручніка цераз грудзі… Ад няёмкасці ён чырванеў плямамі і не ведаў, куды рукі падзець.

«Ну вось, — сказаў Ведрыч, — хоць на чалавека стаў падобны. А то я ўжо думаў, ты поўны квазіморда. («Квазімода», — механічна паправіў Трухан.) Можам жа, калі захочам! — І, не быў бы ён Ведрычам, каб не заўважыў, паморшчыўшы нос: — А чаго гэта тут так нябожчыкам тхне? — звычайным гэтым пытаннем скідваючы Трухана з аблокаў на грэшную зямлю. Пасля яшчэ неаднойчы будзе ўспамінацца яму гэтая згадка вяроўкі ў доме вісельніка…

1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)