Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 198
Перейти на страницу:

«Я? Юрист. А что?»

«А тое, што мы ж не лезем у тваю юрыспрудэнцыю. І ты да нас не лезь».

Ды не на таго наехаў — адносна Ільіча хамства не спрацоўвала.

«Нет, вы просто объясните!.. Зачем вам это?!»

«Добра, для самых тупых. Тлумачу на прыкладзе. Колькі ты моваў ведаеш?»

«Я? В смысле, языков? Мне пока одного русского хватает…»

«А я — дзве! Трухан — тры, — хлусіў і не моршчыўся Ведрыч. — Церашкоў вунь — чатыры. Яшчэ ёсць пытанні?»

«Да зачем её знать?! Разговаривай неправильно по­русски — и вся мова! Было бы различие большое, а то в одной­единственной букве разница! Поехали — а по­вашему — пАехалі!»

«Парень, супакойся! — сам Ведрыч пачынаў заводзіцца. — Хай у нас мова блізкая да расейскай, але яна як мінімум ёсць. А што швейцарцам, аўстрыйцам рабіць? Бельгійцам? У якіх роднай мовы зусім няма?»

«Э­э, нет! Это другая опера…»

У вушах у Трухана пачало шумець, мяшацца, накладвацца адно на адно…

«Дзядзька, выбачай за выраз, але…»

«А на так?»

«Так конь ляціць...»

«Мова — гэта табе не язык!»…

«…Они вам бросят эту кость! Хорошо, согласен: пусть мова —первая ступенька на лестнице перестройки…»

«Сюды…»

«А мы — сюды…»

«Не ведаю, які з цябе юрыст, але нясеш ты ахінею…»

"Ну, зачем вы так сразу…»

Ілья то надзяваў, то здымаў акуляры, размахваў імі ў Ведрыча перад носам — увесь у экстазе спрэчкі; на ніжняй губе ў яго выступіла белая пена, разам са словамі з рота ляцелі пырскі... Ведрыч дэманстратыўна прыкрываўся далоняю і нават прыплюшчваў вочы, нібы пазіраў на лямпу без абажура. Ілья нічога не заўважаў.

«Вы добьётесь этого... Но это тот же фашизм! Получается, Беларусь превыше всего?»

«… А так?»

«… Так — пешка праходзіць…»

«Дзядзька, мы такое семдзесят гадоў слухалі, і досыць; цяпер вы будзеце слухаць нас…»

«… І яшчэ слонікам!»

«… Это же сознательное обеднение! Неужели два великих языка, русский и английский…»

«Ды ў тым і справа, што родная мова толькі памагае засвойваць чужыя…»

«Не знаю, не думаю… Мне, например, не помогла…»

«Табе паможа толькі клініка...»

«… Я же не оскорбляю вас, не кривжу, то есть…»

Трухан, асцярожна прычыніўшы дзверы, выйшаў у прыбіральню.

Каля «сабачага» пакоя спыніўся, прыслухаўся. Адказам яму было перш бурчэнне, а потым і нейкі шып, быццам каты ці гадзюкі там жылі, а не сучка са шчанюком.

Калі ён вярнуўся на кухню, Церашкоў з Альбертам Казіміравічам пачалі новую партыю. Церашкоў папіваў з юрыставага бакала віно. А юрыст бы той клешч прысмактаўся да Ведрыча.

Цяпер ужо і Трухану было што сказаць… Вось толькі, на жаль, ніхто ў яго нічога не пытаў. А сказаў бы ён так: ну, навошта такая цвердалобая прынцыповасць? Навошта нам гэты юрыст? Перад кім мы сыплем бісер, на што трацім энергію, чаму самі сябе не беражэм? Навошта самахоць узвалілі на сябе гэтую няўдзячную місію — агулам, паўсюдна, без разбору агітаваць за беларушчыну абы­каго? Да беларускай мовы трэба яшчэ права допуску мець, трэба заслужыць гонар быць да яе далучаным.

Вось што сказаў бы Трухан, калі б кагосьці цікавілі яго думкі.

«…Ладно! Назовите мне хотя бы десяток бестселлеров на белорусском языке, типа «Трёх мушкетеров»… Ну хорошо, Караткевич, и то с натяжкой, ну «Полесские робинзоны»… А кроме?!»

«Стоп — я перахаджу…»

«А тады — вілка!»

«… Чаго ты прычапіўся да мяне?! Задралі вы ўжо! То ў пракуратуры з трактарамі, то якісь самашэчы з «Палескімі рабінзонамі»…»

«За стол, калі ласка!» — не запрасіла, а загадала, у самы час на кухню заходзячы, Нэлі. Яна паспела пераапрануцца. На ёй была сціплая цёмна­вішнёвая з белымі карункамі сукенка, што рабіла яе падобнай на маладзенькую разбітную манашку, якая збегла ў манастыр па дурасці, ад нераздзеленага дзіцячага кахання, а цяпер каецца.

5

Толькі напоўнілі чаркі і фужэры, толькі Альберт Казіміравіч падняўся, каб сказаць тост, — не паспеў рота раскрыць, як грымнуў стрэл, умазаў у столь корак, трайным рыкашэтам адбіўся ад сцен, заскакаў па падлозе… Ведрыч знайшоў самы час адчыняць другую пляшку шампанскага! Нэліна цётка аж малую да сябе прыціснула, а потым, калі адпусціў спалох, рассмяялася з палёгкаю. І ўсе разам з ёю. Ну, меў гэты Ведрыч за душою штосьці такое, што крыўдзіцца на яго не можна было.

«Правільна, Толя, — сказаў Альберт Казіміравіч. — І без слоў бачна, як усе мы тут маю адзіную дачушку любім. І за яе п’ем! — Ён пацалаваўся з Нэлі і сеў, крыху збянтэжаны.

«Ты таксама будзеш піць?» — спытаў Ведрыч у Трухана.

1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)