Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Князь Канстанцін часта наведваўся ў Полацк. Карыстаючыся яго цягніком, у горад прыязджалі на гастролі драматычныя і цыркавыя трупы. У асабістым вагоне К. Р упершыню прыехаў кінематограф, дзякуючы чаму кадэты ўбачылі на экране егіпецкія піраміды, англабурскую вайну і славутага акцёра нямога кіно Макса Ліндэра. У якасці эксперымента вялікі князь увёў у Полацкім корпусе пазакласнае чытанне расійскай і замежнай літаратуры.
Што да Алега Канстанцінавіча, дык ён скончыў навучанне з бліскучымі адзнакамі, служыў у кавалерыі і на самым пачатку Першай сусветнай вайны быў смяротна паранены ў кавалерыйскай сутычцы з непрыяцелем. Здаецца, гэта адзіны прадстаўнік Раманавых, што непасрэдна ўдзельнічаў у баях з немцамі.
Пачатак расійска-японскай вайны натхніў палачанаў на патрыятычную маніфестацыю. 19 лютага 1904 года натоўп выхаванцаў гарадской вучэльні з партрэтам імператара наперадзе, спяваючы гімн, выйшаў па Верхнепакроўскай вуліцы на пляц перад корпусам. Кадэты сустрэлі дэманстрантаў крыкам «ура!», а іх аркестр далучыўся да працэсіі, якая, абрастаючы гараджанамі, паднялася на Верхні замак. Там павятовы вайсковы начальнік палкоўнік Кепен сказаў прамову ў тым духу, што «Маньчжурия не может не принаддежать Россйй».
Дэманстранты абышлі ўсе галоўныя вуліцы, памаліліся ў СпасаЕўфрасіннеўскім манастыры і выслухалі корпуснага палкоўніка Палтарацкага, які павайсковаму немудрагеліста з гаўбца гарадской вучэльні прамаўляў: «Сегодня в манйфестации участвовали русские, поляки й еврей. Сохраняй каждый свою нацйональность, верь во что хочешь, но будь верным слугой царю й отечеству».
Царскія войскі на Далёкім Усходзе цярпелі паразу за паразай. Суцеху патрыётам даваў толькі гераізм абложанага японцамі гарнізона ПортАртура. Яго сухапутнаю абаронай камандаваў адзін з найталенавіцейшых расійскіх военачальнікаў таго часу, гадаванец Полацкай вайсковай гімназіі генерал Раман Кандраценка.
У Полацк народжанага ў Тыфлісе хлопчыка прывезлі ў 1867 годзе. Атэстацыйны сшытак кадэта Кандраценкі паведамляе, што гэта быў «релйгйозный, спокойный мальчйк, вдумчивый и правдивый, с меланхолической й нежной натурой». На вакацыях ён заставаўся ў гімназіі і пісаў дадому лісты, дзе захавалася апісанне тагачаснага горада: «Дома в Полоцке болыпей частию одноэтажные й только теперь начйнают появляться более высокие, улицы сохраняют некоторое прйлйчйе только в главной части города, да й то на самой болыпой йз них, играющей роль проспекта, стойт летом около рынка, поместйвшегося в самой середйне ее, такое зловонйе, что желающий йзбежать головной болй должен как можно скорее ретйроваться. Но подобная обстановка всетакй сносна в сухое время, что же касается дожддивого, то уж лучше й не показываться на улйцу, йначе рйскуешь утонуть в потоках грязй, в особенностй в тех местах, где чувствуется недостаток в мостовых, так что, собственно говоря, только здание гимназии, которое простояло уже около 300 лет, только й заслужйвает некоторого внимания в архитектурном отношенйй, тем более, что к нему прймыкает храм во ймя святого Нйколая». (Як бачым, знаўца архітэктуры з будучага героя быў неважнецкі.)
Раман закончыў гімназію па 12-балавай сістэме з адзнакаю. Пасля Акадэміі генеральнага штаба ён служыў у Беларусі і ў лістах, між іншым, паказаў прыстойнае веданне полацкай гісторыі. Сучаснікі адзначалі падабенства яго характару з натураю талстоўскага капітана Тушына. Задоўга да вайны з японцамі ён падаў начальству паспяхова пакладзены пад сукно рапарт аб непадрыхтаванасці расійскай армй да баявых дзеянняў.
Абаронцы ПортАртура бачылі генерала ў самых небяспечных месцах. Ён няраз сам вадзіў палкі ў атаку, а як ваенны інжынер за колькі месяцаў умацаваў пазіцыі гарнізона лепей, чым ранейшае камандаванне за сем папярэдніх гадоў Аднак варожае кальцо сціскалася ўсё шчыльней. Японцы безупынна бамбардавалі фартэцу з сушы і з мора. Аднойчы цяжкі снарад трапіў проста ў бліндаж, дзе генерал праводзіў афіцэрскую нараду.
Парэшткі былога полацкага кадэта ўрачыста, з удзелам дэлегацыі палачанаў хавалі ў сталічнай АляксандраНеўскай лаўры.
«Душою обороны ПортАртура, — напйпа ў аўтабіяграфічнай кнізе «Путь русского офицера» А. Дзянікін, — бьш генерал Кондратенко, и, если бы его не сразил непрйятельскйй снаряд, крепость продержалась бы, быть может, еще несколько недель.
Во всяком случае, гарнйзон выказал доблесть необычайную. На незаконченных й далеко не совершенных верках крепостй гарнйзон сйлою в 34 тысячй в теченйе 233 дней отбйвал яростные атаки японцев, удерживая почти треть японской армйй, т. е. 70–80 тысяч, не счйтая пополненйй». На гібель Кандраценкі адгукнуліся, бадай, усе буйныя газеты свету. Англійскі карэспандэнт Нарыгард у рэпартажы з фронту нават сцвярджаў, што, каб не гэтая смерць, ПортАртур мог выстаяць.