Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Паўстанне 1863–1864 гадоў застанецца адным з нешматлікіх у гісторыі XIX стагоддзя прыкладаў, калі, па сутнасці, купка ўзброеных людзей, баронячы сваю чалавечую і нацыянальную годнасць, выступіла супроць велізарнай імперыі.
Тры еўрапейскія народы — беларусы, палякі і літоўцы — коштам жыццяў сваіх найлепшых сыноў выказалі пратэст расійскаму феадалізму, абсалютызму і дэспатызму, засведчыўшы прыхільнасць да канстытуцыйнасці і дэмакратыі.
Баі паўстанцаў з царскімі карнікамі грымелі яшчэ далёка на захадзе. Прынамсі, звонку ў Полацку ўсё было ціха, але ўвесну на вуліцах з’явіліся людзі, дэманстратыўна апранутыя ў даўнейшыя шляхецкія строі з чатырохвугольнымі шапкаміканфедэраткамі. У дамініканскім касцёле распачаліся палітычныя маніфестацыі: гучалі патрыятычныя казанні, вернікі спявалі пад арганы рэвалюцыйныя гімны. Горад напоўніўся чуткамі пра арышты навакольных паноў якія спачувалі інсургентам. То ў карчме, то ў краме ці нават у казённым прысутным месцы знаходзілі «подмётные пйсьма» з паведамленнямі, што пад Полацкам збіраюцца ў лясах вялікія сілы паўстанцаў і горад будзе ўзяты. У рукі паліцыі траплялі перапісаныя ад рукі песні накшталт вось гэтай:
Хто са страхам, а хто з захапленнем казаў пра маладога графа Лявона Плятэра, чый атрад захапіў каля Краслаўкі царскі транспарт са зброяй. Палачане яшчэ памяталі сваячку адважнага інсургента — графіню Эмілію Плятэр, збіральніцу фальклору, паэтку ірэвалюцыянерку. У1831 годзе, у час папярэдняга вызваленчага паўстання, яна стварыла на памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў баявы аддзел, была прызначаная ганаровым камандзірам роты паўстанцкага войска і напрыканцы таго самага года ў дваццаціпяцігадовым веку памерла, як быццам сімвалізуючы сваёй смерцю скон паўстання.
Да кадэтаў даходзілі звесткі, што ў блізкіх полацкіх ваколіцах, каля Янова і Бікульнічаў знаходзяцца базы паўстанцкага аддзела Отана Грабніцкага. Сёйтой з асаблівадасведчаных ведаў што камандзір інсургентаў нарадзіўся ў маёнтку Арэхаўна пад Лепелем, што Грабніцкібацька быў віцебскім губернскім маршалкам шляхты, а сынпаўстанец служыў у Крыме юнкерам уланскага палка, але за «шкодны склад думак» і за сувязь з антыцарскім татарскім падполлем быў на два гады кінуты ў Петрапаўлаўскую цытадэль, а потым адпраўлены шараговым у Сібірскі корпус.
Паўстанцы з’явіліся і ў Зябкаўскіх лясах і лясных урочышчах, што падступалі да полацкіх вёсак Рабчонкі, Заполле, Вуглы і Бабынавічы.
Гарнізона горад не меў і кадэцкае начальства зрабіла захады на выпадак штурму. Аднаго красавіцкага дня палачане ўбачылі, як на пляц выкочваюць з корпуснай брамы гарматы. Іх паставілі так, каб трымаць пад абстрэлам Віцебскую і Пецярбургскую вуліцы. Выкладчыкі артьшерыі рыхтавалі карцеч. Салдатаў «служыцельнай» роты ўзброілі кадэтавымі стрэльбамі. Даверу да саміх выхаванцаў не было. Некаторыя не вярнуліся з калядных вакацый і, як казалі, далучыліся да інсургентаў Шмат хто меў сярод паўстанцаў блізкіх сваякоў.
Як вядома, падманутыя ўладамі (маўляў, паны хочуць вярнуць скасаваны царом прыгон) беларускія сяляне падтрымлівалі змагароў без вялікага імпэту, а нярэдка і дапамагалі карнікам. Адначасна варшаўскае кіраўніцтва інсургентаў баялася рэвалюцыйнай рашучасці Каліноўскага і яго паплечнікаў Паўстанне было асуджанае на смерць.
Захопленага ў палон графа Плятэра ў траўні расстралялі ў Дынабургскай фартэцы. Прабіты васьмю кулямі, упаў на рукі баявых таварышаў камісар Дзісненскага павета таленавіты скульптар ГенрыкДмахоўскі, родам зпад Мёраў якіўмаладосці быў удзельнікам паўстання 1831 года. (Жывучы ў ЗІПА, ён зрабіў для Кангрэса бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Томаса Джэферсана, аўтара Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў) Застрэліўся, каб пазбегнуць палону, паручнік Баляслаў Кульчыцкі. У Юхнавідкіх лясах, што на поўнач ад Полацка, ён камандаваў аддзелам, дзе змагаліся пераважна полацкая ды себежекая шляхта і тутэйшыя студэнты Пецярбургскага універсітэта.
Быў рассеяны і паўстанцкі аддзел Отана Грабніцкага. дзе ваяваў будучы беларускі паэт Фелікс Тапчэўскі, з якім мы яшчэ сустрэнемся. Сам Грабніцкі будзе засуджаны на шэсць гадоў катаргі і памрэ па дарозе ва ўжо знаёмую яму Сібір.