Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 161 162 163 164 165 166 167 168 169 ... 198
Перейти на страницу:

У Зябкаўскіх лясах царскія карнікі схапілі васемнаццаці — гадовага сына шляхціча з Дрысенскага павета Яна Чэрскага (1845–1892), якому наканавана будзе стаць даследчыкам сібірскай Поўначы і пакінуць нашчадкам сваё імя ў назвах горных хрыбтоў і вяршыняў, далін, гарадоў і вулканаў.

Царызм жорстка расправіўся з беларускімі паўстанцамі. Агульная колькасць палеглых у баях у «СевероЗападном крае» невядомая. Пакараных вайсковапалявымі судамі і ў «адміністрацыйным парадку» (без суда) было васемнаццаць з паловаю тысяч: 128 інсургентаў былі засуджаныя да расстрэлу ішыбеніцы, 853 — дакатаргі, 11 502 чакала ссылка. Сяродвысланых быў шляхціч Дзісненскага павета Стэфан Грынеўскі, бацька будучага пісьменніка Аляксандра Грына.

У Полацк увайшлі роты рэзервовага Галіцкага палка. Корпусныя гарматы адкацілі з пляца за браму. Уладальнікі канфедэратак пахавалі іх на дне фамільных куфраў Калі верыць падпалкоўніку Вікенцьеву, пад канец лета 1863 года размовы пра паўстанне зусім заціхлі, і яно зрабілася ддя горада гісторыяй. У сваёй кнізе ён піша, што да «мятежа в СевероЗападном крае» з ліку полацкіх кадэтаў далучылася, «к счастью, всего человека четыре». Здаецца, гэтая лічба, узятая з рэляцыі дырэктара корпуса душыцелю паўстання Мураўёву-«вешальніку», моцна заніжаная. За 1863/64 навучальны год з Полацка выбыў 171 кадэт пры агульнай іх колькасці 289. Болыпая частка, мяркуючы па афіцыйных справаздачах, пакінула корпус з прычыны пераводу ў іншыя ўстановы або «по домашнйм обстоятельствам», «за неуспехй» і «за дурное поведенйе». Безумоўна, за гэтымі словамі найчасцей хавалася сувязь с паўстаннем.

Не, крывіць дупіой Вікенцьеў сцвярджаючы, што Прыдзвінне гэтак хутка супакоілася. Наўрад ён мог, напрыклад, не ведаць, што ў лютым 1864 года за правоз зброі быў арыштаваны ў Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс) выпускнік Полацкай духоўнай семінарыі Аляксандр Будзіловіч, што адмовіўся ад кар’еры святара і стаў актыўным дзеячам падпольнага «Камітэта рускіх афіцэраў у Полыпчы».

Невыпадкова ў траўні 1864 года ў Полацк наведаўся з інспекцыяй сталічны генерал Корсакаў Апрача ўсяго іншага ён павінен быў далажыць наверх сваё меркаванне наконт таго, ці не заслугоўвае кадэцкі корпус расфармавання. «Генерал, — асцярожна піша В. Вікенцьеў — нашел заведенйе в болыпом порядке, но замеченные у воспйтаннйков ддйнные волосы сильно испортили впечатление. Вообще говоря, заметно было средй молодежй желанйе выйтй йз рамок законностй во всякйх пустяках. Только педантйчная требовательность даже к мелочам буднйчного обйхода сдержйвала массу кадет». Відаць, усё ж не даўгія валасы выхаванцаў сталі прычынаю таго, што ў Пецярбургу было пастаўленае пытанне аб расфармаванні корпуса, а яго дырэктар генералмаёр Дзмітры Паўлоўскі развітаўся са сваім крэслам з фармулёўкаю «отчйслйть от должностй».

У 1865-м Полацкі кадэцкі корпус быў пераўтвораны ў ваенную гімназію, якая праіснавала да 1882 года. Выпускнікі такіх гімназій працягвалі навучанне ў вайсковых вучэльнях. Разам з агульнаадукацыйнымі дысцыплінамі ў пералік абавязковых заняткаў уваходзілі шыхтовая падрыхтоўка, плаванне, танцы, спевы, музыка і розныя рамёствы, «полезные в смысле педагогическом». У апошнім, сёмым класе гімназістам выдавалі стрэльбы. Перад выпускам іх чакаў летні вайсковы лагер.

Паводде матэрыялаў рэвізіі, у першы навучальны год гімназія налічвала 351 выхаванца ва ўзросце ад дзевяці да васемнаццаці гадоў (221 праваслаўны, 109 католікаў, 18 лютэранаў двое армянаў і адзін мусульманін). Шмат вучняў нават у малодшых класах, курылі. Як найцяжэйшае парушэнне дысцыпліны рэвізоры адзначылі спяванне чатырма хлапчукамі рэвалюцыйнага гімна, за што «злачынцаў» бязлітасна аддічылі.

Рэвізоры цікавіліся харчаваннем гімназістаў Уранні тыя атрымлівалі збіцень або аўсяны суп з булкай, аб адзінаццатай гадзіне — па пірагу. Пасля абеду з трох страваў перад вячэраю быў яшчэ падвячорак — кавалак жытняга хлеба.

Корпус і гімназія ведалі тое, што ў наш час называюць «дзедаўшчынай». У снежні 1868 года вучні выпускнога класа на горкі яблык збілі пяцікласніка. Расследаванне выявіла, што «они счйталй себя вправе так расправйться с младшйм товарищем, нарушившим, по их понятиям, правило товарищества и забывшимся перед ними до непочтительности, а право это они основывают на памятных им примерах прошлого времени, когда они сами безропотно несли весь гнет старших товарищей».

Тым не менш, успамінаючы дзяцінства, я часам трохі ттткадую, што вучыўся ў 1-й сярэдняй школе, а не ў Полацкай ваеннай гімназіі. Мы, напрыклад, ніколі не грузіліся ўлетку са сваімі настаўнікамі і з дырэктарам у лайбу і не выпраўляліся па Дзвіне на экскурсію ў Бешанковічы — якраз той парою, калі там шумеў конскі кірмаш са скачкамі. А ў рэкрэацыйнай зале ў нас віселі не рыцарскія панцыры і калекцыі старадаўняй зброі, а маральны кодэкс будаўніка камунізму.

1 ... 161 162 163 164 165 166 167 168 169 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)