Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 198
Перейти на страницу:

Вежы Сафійскага і Мікалаеўскага сабораў корпусныя калідоры і класы снілі сакратар Расійскай акадэміі навук, аўтар кніг пра вайну 1812 года і Крымскую кампанію Мікалай Дубровін, расійскія гісторыкі Васіль і Міхаіл Сямеўскія, полацкія дваране браты Леў Канстанцін, Віктар, Міхаіл і Ніл Кірпічовы — вядомыя ваенныя навукоўцы, генералы, прафесары вайсковых акадэмій. Полацкім кадэтам быў літаратар Уладзімір Тунашэнскі, чыя п’еса «Губернская Клеопатра» ў канцы XIX стагоддзя часта ставілася на сталічных і правінцыйных сцэнах. У Полацку вучыўся аўтар рамана «ПортАртур» Аляксандр Сцяпанаў.

Выхаванцам корпуса быў і сын шляхціча Менскай губерні Ян Тарасевіч. Яго вайсковьш студыі завяршыліся паступленнем… на фартэпіянны факультэт Пецярбургскай кансерваторыі. Пасля яе паспяховага заканчэння Ян робіцца студэнтам кампазітарскага аддзялення. Талент бліскучага піяніста і кампазітара падаруе яму сяброўства з Сяргеем Рахманінавым і Янам Сібеліусам. У кансерваторскія гады Тарасевіч пазнаёміцца з адным з лідэраў Беларускай Сацыялістычнай Грамады, фактычным кіраўніком вьщавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца» Вацлавам Іваноўскім і зробіцца гарачым прыхільнікам ідэі нацыянальнага адраджэння. Ён напіша першыя музычныя творы на вершы Максіма Багдановіча, назаўсёды захавае захапленне беларускай народнай песняй. Апошняя частка доўгага жыцця Яна Тарасевіча пройдзе ў Беластоку, дзе ён будзе мець заслужаную славу выдатнага педагога, дасць першыя ўрокі майстэрства дырыжору, піяністу і кампазітару Ежы (Юрыю) Максімюку, якім ганарыцца сучасная музычная Полыпча.

Гаворка пра выпускнікоў корпуса тттмат страціць, калі не ўзгадаць светлага імя Іосіфа Стаброўскага — археолага і гісторыка, заснавальніка Слонімскага гістарычнакраязнаўчага музея, унука паўстанца 1863-га, прыкутага да тачкі на царскай катарзе.

Пакінуўшы горад кадэцкага юнацтва, Іосіф скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут, у чыне палкоўніка завяршыў Першую сусветную вайну, крыху паслужыў у Чырвонай Армй і вярнуўся ў родны Слонім.

Стаброўскі быў сынам афіцэра, да апошніх дзён не здымаў шыняля, ды навуковыя інтарэсы перамаглі ў ім прафесійнага вайскоўца. У Слоніме вы пачуеце пра яго сапраўдныя легенды, у якіх, аднак, няма нічога прыдуманага.

Гонарам Стаброўскага была яго калекцыя, што легла ў аснову гарадскога музея. Сабраныя гэтым апантаным чалавекам рарытэты ўпрыгожылі б любую гістарычную экспазіцыю: галава паганскага ідала, першае выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, аўтографы Карамзіна, Дзяржавіна і Льва Талстога, лісты Пушкіна да Наталлі Ганчаровай… Паўстагоддзя ён шукаў і ўсё ж знайшоў і даставіў у музей метэарыт, што калісьці ўпаў у яго на вачах паблізу горада.

Напэўна, ад бацькі, удзельніка севастопальскай абароны ў Крымскай вайне, ён успадчыў неверагодную смеласць. Калі ў Слоніме з’явіліся нацысты, Стаброўскі запакоўваў і хаваў свае экспанаты. Нямецкі афіцэр зайшоў у музей акурат тады, як сівы сямідзесяцігадовы дырэктар здымаў са сцяны карціну Верашчагіна. «Для гэтай карціны знойдзецца месца ў Дрэздэнскай галерэі», — сказаў няпрошаны візітант. Полацкі кадэт закруціў «мастацтвазнаўцу» дулю і толькі дзівам пазбегнуў смерці.

Свой зямны шлях ён завяршыў у 1968-м, на дзевяноста дзевятым годзе жыцця.

За чатыры гады да гэтага Полацкі гарвыканкам узнагародзіў ганаровымі граматамі ўдзельнікаў «хорошо выполненных работ по обрушенйю зданйя бывшего кадетского корпуса».

У кожнай эпохі — уласныя героі, але мінае час, і Гісторыя робіць свой выбар.

СТАРОНКІ ПРАВІНЦЫЙНАГА РАМАНА

Жыццё горада, як і жыццё чалавека, можна ўявіць раманам — з сюжэтам, галоўнымі і другараднымі героямі, з гераічнымі, будзённымі і трагікамічнымі старонкамі. У XIX стагоддзі, пасля закрыцця Акадэміі і піярскага ліцэя, полацкі раман стаў правінцыйным. Нямала яго старонак мы ўжо перагарнулі ў папярэднім раздзеле, але багата і засталося.

Пачнём з гераічнай.

Існуе думка пра адвечную санлівую пакорлівасць нашага народа. Аднак не хтонебудзь іншы, а якраз беларусы на працягу няпоўных ста гадоў пасля захопу Беларусі Расіяй тройчы падымаліся, каб вырвацца са смяротных абдымкаў імперыі. Пра паўстанні Касцюшкі і Каліноўскага мы казалі. Крываваю разораю пралёг праз нашу гісторыю і 1831 год.

У лютым у Оршы ў рукі таемнага агента, які праглядаў пош — ту, трапіў ліст надзвычайнай важнасці. Полацкі шляхцічма-сон Пётра Рамановіч пісаў сваяку пра падрыхтоўку паўстання ў Беларусі і, у прыватнасці, пра існаванне папскай булы, што нібыта вызваляла католікаў ад прысягі цару. Рамановіча арыштавалі, але на допытах ён трымаўся мужна і імёнаў «своих сообщников в Белоруссии йлй в СанктПетербурге не открыл».

1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)