Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Кадэты нярэдка спрабавалі прайсці па лёхах у бок СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра. Праўда, перад цяжкімі экзаменамі яны на нейкі час забываліся пра небяспечныя падземныя вылазкі, выпраўляліся ў манастыр па гарадскіх вуліцах і, хоць не вылучаліся набожнасцю, як «истые хрйстйане» вымольвалі ў святой Еўфрасінні высокія балы.
Узімку на корпусным пляцы залівалі каток, дзе граў мясцовы яўрэйскі аркестр. Кадэт Вержбаловіч браў удзел у першых футбольных матчах. Адмысловай формы гульцы не мелі, і адна з камандаў каб адрознівацца ад другой, завязвала цераз плячо белыя ручнікі. Зрэшты, футбол яшчэ не вытрымліваў канкурэнцыі з гарадкамі і лаптой. У час звальненняў у горад кадэты ўжо маглі паглядзець кіно. Сталага кінатэатра ў Полацкѵ пакуль не было, і гастралёры паказвалі фільмы ў якойнебудзь пустой краме, беручы па 10 капеек за паўгадзінны сеанс.
Аўтар мемуараў з цеплынёю апісвае кадэцкую традыцыю імянінаў ядра, што засталося ў сцяне корпуса з часоў вайны з Напалеонам. Штогод 7 кастрычніка кадэты ўрачыста, з аркестрам чыталі «бомбе» віншаванне з яе «днём анёла», а потым усе падыходзілі і цалавалі імянінніцу. Корпусная адміністрацыя на гэтых святах дыпламатычна адсутнічала, бо там абавязкова дэкламаваліся новыя раздзелы з «засакрэчанай» паэмыпесні «Зверйада», у якіх зазвычай перападала начальству. Еіачынаўся гэты твор, напісаны некалькімі пакаленнямі кадэтаў так:
Выкладчык спеваў Мацісон, напрыклад, заслужыў у сваіх выхаванцаў гэткі вось куплет:
Між іншым, кадэт Вержбаловіч захапляўся піратэхнікай, у прыватнасці, рабіў бутафорскія бомбы, якія разам з сябрамі выпрабоўваў у блізкім лесе. Аднойчы ён змайстраваў такую бомбу на просьбу кадэта Пятроўскага. Праз колькі дзён яна выбухнула ў пакоі дзяжурнага па роце афіцэра, што ад страху залез пад пісьмовы стол. Паколькі ў тыя гады ледзь не штодня эсэры кідалі ў міністраў сенатараў і ў простых гарадавых не бутафорскія, а зусім сапраўдныя бомбы, здарэнне прызналі надзвычайным. Дырэктар корпуса генерал Ваулін перад шыхтом кадэтаў паабяцаў што, калі праз паўгадзіны яму не назавуць імя «тэрарыста», кожны дзесяты выхаванец будзе звольнены. Юнакі вырашылі не выдаваць таварыша, аднак з правага фланга выйшаў кадэт сёмага класа віцэфельдфебель Грушвіцкі і адрапартаваў дырэктару, хто кінуў бомбу. Такі ўчынак быў яшчэ болып надзвычайны за сам выбух. Здраднік атрымаў найганебнейшую мянушку — «стараха» і мусіў да самага выпуску жыць ва ўмовах усеагульнага байкоту: з Грушвіцкім кадэты не толькі не размаўлялі, але нават рабілі выгляд, што яго наогул не існуе.
Яшчэ крыху пра традыцыі «палачанаў».
У час навучання Вержбаловіча (ён быў дарэчы, сцяганосцам) на корпусным сцягу не хапала ўжо каля чвэрці палотнішча: кадэты таемна прабіраліся ў сваю царкву, дзе стаяў штандар, і адрывалі саб е на памяць па кавалачку ядвабнай тканіны. Адразу пасля паступлення ў корпус паддеткі абавязкова атрымлівалі мянушку. Афіцыйна кадэтаў называлі па прозвішчы, неафіцыйна ж усе сем гадоў навучання яны звярталіся адзін да аднаго толькі па мянушках — часам трапных, а часам даволі недарэчных. Выхаванца корпуса Ілеба Аляхновіча, які потым стане адным з першых пілотаў чатырохматорных расійскіх самалётаў «Ілья Мурамец», за малы рост ахрысцілі Асьмушкам, а вось высокі стройны Вержбаловіч усе кадэцкія гады пакутаваў праз сваю мянушку Жаба.
Адрозна ад усіх астатніх расійскіх карпусоў дзе кадэты старэйшых класаў звярталіся да малодшых на «ты», а тыя абавязаныя былі адказваць ім «вы», у Полацкім корпусе ўсе казалі адзін аднаму «ты», прычым гэтае правіла дзейнічала ўсё жыццё. Падчас агульнай святочнай бяседы ў дзень гадавіны корпуса можна было пачуць, як карантышпершакласнік казаў генералу: «Ваше превосходйтельство, передай мне, пожалуйста, солонку». Гэтая, так бы мовіць, дэмакратычная традыцыя пярэчыла субардынацыі, бо, паводде правілаў выкладчыкі павінны былі звяртацца на «вы» да ўсіх кадэтаў пачынаючы з першага класа. Калі верыць Б. Вержбаловічу, сярод педагогаў і выхавальнікаў Полацкага корпуса — каб не парушаць ні субардынацыі, ні традыцыі — не было ніводнага «палачаніна».