Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 198
Перейти на страницу:

І вось яно, сутыкненне з рэальнасцю. У якой так будзённа ўсё, так гола. Не — можна, канечне, перамагчы сябе, прымусіць сілаю пазіраць навокал. І што? Ну, дзесяць, пятнаццаць хвілін выцерпіш… Уверсе ўсё тое ж неба, тое самае сонца, якое то блісне зырка, то схаваецца, па баках — той жа лес… Дрэвы — дэкарацыямі на тэатральным коле, нібыта не новыя ўвесь час мясціны яны прамінаюць, а тыя самыя бярозы ды сосны, счакаўшы, пакуль схаваецца воз, прыгнуўшыся, перабягаюць наперад і неўзабаве зноў сустракаюць іх.

Толькі за Мозырам, калі дарога з сухой пачала рабіцца чорнай, бы мазут, і стала спускацца ўсё ніжэй, і пайшоў замест хвойніка лес змешаны, больш ліставы, калі конік страпянуўся і, чуючы блізкую дамоўку, дадаў ходу, Трухановіч драмаць перастаў.

Ну, вітанне, роднае балота… А пахі! Як павастрэлі! — густыя пахі алешніку, арэшніку, лазняку, крушыны, ажынніку… Паявіліся і зазвінелі камары. Трухановіч узрадваўся гэтаму звону, да таго расчуліўся, што падставіў далонь камару, даў яму добра напіцца, і калі той, падрыгваючы ў экстазе жывоцікам, паступова ператварыўся ў чырвоную ягадзіну, прыдушыў пальцам, і камар лопнуў, пырснуў крывёю — і так жыва нагадала гэтая кроў на пальцы ваенны шпіталь, і мінскія паліклінікі, і ўсе гэтыя аналізы, якія так прымітыўна, брыдка робяцца, якіх ён маладушна баяўся і цярпець не мог і ў тым жыцці, і ў гэтым!

Каб перабіць думкі, ён захацеў спытаць у дзюбаючага носам «бацькі», ці далёка яшчэ.

—Да… (Даў пеўня голас.) Хутка прыедзем?

— Як кажаш? — ачнуўшыся, няўцямна перапытаў «бацька». Пазірнуў на Трухана і адвёў вочы. Відаць, спадзяваўся ўсё ж, што гэтае бяспамяцтва ў «сына» толькі ў шпіталі будзе, у чатырох сценах, у чужым месцы, а тут, убачыўшы ўсё сваё, роднае — успомніць, акрыяе. — Блізка, — адказаў з уздыхам.

— Можна спыніцца?

«Бацька» тпрукнуў. Трухановіч нязграбна злез з воза і, калі той крануўся, пакульгікаў побач, здаровай рукой трымаючыся за драбіну. У задку на сене, скручаная абаранкам, накрытая з галавой хусткаю, спала Наста. Скрып воза, сонца праз галіны і лісты вольхаў, дарога, што пахла балотам, жабамі і ўюнамі… Так усё гэта было блізка, па­свойску — па­людску, як яго новы «бацька» кажа.

Трухановічу здалося, што і праўда пачынае ён нешта пазнаваць: хоць бы тую вунь пахіленую крывую прыдарожную вольху, са счасаным коламі камлём. Але не — не зрокавага, не канкрэтнага плану была пазнавальнасць, а нейкая агульна­абстрактная, у далёкім дзіцячым сне сто гадоў назад убачаная, ці, хутчэй, у сотнях кніг вычытаная. Падалося яму, што вось нібыта вяртаюцца яны, сям'я, з гораду, куды ездзілі ў нядзельку на кірмаш, прадалі, што хацелі, купілі ўсё патрэбнае — словам, удалая атрымалася паездка; паабедалі, едуць назад, стары бацька кіруе канём, ён, сын, ідзе збоку, каб даць каню палёгку, жонка ягоная спіць соладка, бо ўстала рана, змарылася… І так усё добра у іх, так згодна, ладна. Наперадзе вечар — няспешны, з кармленнем скаціны, з сядзеннем потым на лаўцы, калі чуецца дзе кляпанне касы, дзе цырканне малака аб даёнку… Пад гэтыя гукі, пад дымкі самакрутак — мужчынская бяседа аб тым, аб сім; галоўнае, з непарушнай упэўненасцю, што хутка настане ноч, а заўтра абавязкова будзе раніца, і аніякай справы ім няма не тое што да таго, што дзесьці ў вялікім свеце робіцца, а нават у суседняй вёсцы… У іх сваё натуральнае замкнёнае кола: сям'я, праца, якая адначасова і адпачынак, прырода, якую нельга змяніць, якая вечная, як вечная гэтая зямля пад нагамі...

З нецярпеннем Трухановіч чакаў, калі ж нарэшце пакажацца вёска. Чаго­чаго, а вёску, вуліцу ён жа не зможа не пазнаць. Патаемна ён нават спадзяваўся ўбачыць сваю хату, на тым жа месцы, такую ж самую…

Але ніякай вуліцы ён не ўбачыў. Да яе проста не даехалі. Конь звярнуў да першага на ўездзе хутара. Сярод алешніку адкрыўся невялікі выган. За ім, абнесенае плотам, тулілася селішча — хата, нават дзве, здаецца, хаты, хлеў… У Трухановіча сціснулася сэрца. Усё было незнаёмае, чужое. Але вось з наступным крокам ён заўважыў па той бок выгана характэрныя зараснікі лазы, якія толькі каля вады бываюць. Так і ёсць — яшчэ праз пару крокаў і сама сіняя палоска роднай стыхіі між кустоўя паказалася… Рэчка! Адпусціла крыху ад душы. Калі ёсць вада — усё не так і кепска!..

Не паспеў воз уехаць на выган, як іх пачулі ужо. Два сабакі недзе ў двары заліваліся: адзін густа і злосна, другі — тонка і радасна... Куры сакаталі. Карова падала голас, падсвінак падключыўся… З часам кармлення скаціны іхні прыезд супаў, ці гэта замест духавога аркестра?.. З двара выбегла і застыла каля варот жанчына, тулячы да грудзей рукі; следам — дзяцюк (і праўда, падобны крыху на Трухановіча, толькі што без барады, ды ростам ніжэйшы, але такое часта бывае, што меншыя перарастаюць старэйшых). Дзяцюк адразу ўхапіўся адсоўваць цяжкія вароты.

1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)