Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Кадэцкія карпусы афідыйна былі сярэднімі навучальнымі ўстановамі з ваенным рэжымам, з выпускнікоў якіх камплектаваліся вайсковыя вучэльні. На захопленых Расіяй землях яны, аднак, адыгрывалі значна болыпую ролю. Пра яе скажа на 50-гадовым юбілеі корпусаяго выпускнік, сапраўдны стацкі саветнік Пятроў: «Прошу всех йметь в вйду, что Полоцкйй кадетскйй корпус волею ймператора Нйколая Павловйча учрежден для проведения в Западном крае идеи русского просвещения, русского патриотизма й русского дела. Западный край йсторическими обстоятельствами был оторван от России, й в нем едва не был забыт русский язык, й едва не было унйчтожено древнее православие. Но мы, получйвшйе образованйе в Полоцком корпусе, в тех стенах, где некогда иезуиты стройлй свой ковы, должны всеми сйламй стремйться поднять в крае русское дело и заботиться об окончательном воссоединении этого йсконй русского края с православною Россйею».
Адкрыццё новай навучальнай установы адбылося 25 чэрвеня 1835 года. На той дзень у корпус былі прынятыя са шляхецкіх сем’яў 54 паддеткі ва ўзросце з дванаццаці да чатырнаццаці гадоў Раніцой іх пашыхтавалі ў рэкрэацыйнай зале. Дырэктар адрэкамендаваў кожнага пайменна генералгубернатару і даў каманду: «На молйтву направо, скорым шагом марш!» Пасля літургіі ў Мікалаеўскім саборы праваслаўны полацкі епіскап Смарагд сказаў перад вернікамі прачулае слова. Хлапчукі ў навюткай кадэцкай форме пачулі, што мусяць «образоваться прилично благородному сословию й стать полезнымй сынамй Россйй». Потым корпусныя будынкі пакрапілі святой вадою, і госці селі палуднаваць. У другой палове абеду ў сталоўню запрасілі выхаванцаў Тыя ласаваліся дэсертам, крычалі пры тостах «ура!» і ломкімі галасамі спявалі «Боже, царя хранй». Увечары яны гулялі па ілюмінаваным пляцы, над якім гарэў на саборы царскі вензель.
Назаўтра свята скончылася, пацягнуліся кадэцкія будні.
Першым дырэктарам корпуса стаў удзельнік вайны з Напалеонам генералмаёр Павел Хвашчынскі. Дакументы сведчаць, што падчас штурму Полацка ў кастрычніку 1812-га падпаручнік Хвашчынскі ў якасці ад’ютанта «неоднократно попадал в весьма опасные места для отдачи прйказанйй по фронту, прйчем выделялся неустрашймостью прй сйльном неприятельском огне й крайней расторопностью в йсполнении возлагавшихся на него поручений, за что й был переведен в Могйлевскйй пехотный полк поручйком».
Мяркуючы па загадах і лістах першага дырэктара, гэта быў чалавек дападкі і ўеддівы: сам правяраў зручнасць мэблі і вызначаў на якой гадаванцы хутчэй праціраюць казённыя штаны. Яшчэ ён быў такі зацяты антысеміт, што меўся перагарадзіць кратаваным плотам прылеглыя да корпуса вуліцы, каб полацкія яўрэі нават не набліжаліся да кадэтаў.
У першыя дні хлопчыкі з задавальненнем займаліся «фронтам», асвойвалі сігналы, вучыліся танцаваць і спяваць хорам. Праграма называла гэтыя заняткі «приятными йскусствамй». Праз пару тыдняў навучальны камітэт наладзіў праверку ведання іншых, менш прыемных дысцыплін. Высветлілася, што з 65 кадэтаў 37 зусім не ведаюць «французской азбукй», а 29 — нямецкай. Двое вызначаліся тым, што не ведалі амаль нічога і з цяжкасцю разбіралі расійскі тэкст. Згодна з падрыхтоўкай, выхаванцаў падзялілі на тры класы.
Расклад уключаў закон Божы, названыя раней мовы, арыфметыку, алгебру, геаграфію, гісторыю, чыстапісанне і маляванне. На тыдзень прыпадала 24 урокі па паўтары гадзіны. Кіраўніцтва раіла педагогам звярнуць увагу на правільнасць чытання і маўлення, «так как болыпинство поступйвшйх детей йз губернйй белорусскйх с грубым местным наречйем». Каб дакладней вызначаць узровень ведаў у карпусах існавала 12-балавая сістэма ацэнак.
Педагагічны арсенал кадэцкіх настаўнікаў у параўнанні з вынаходкамі іх папярэднікаў езуітаў выглядае досыць убога. У класах стаялі чырвоныя і чорныя дошкі, куды запісвалі прозвішчы выдатнікаў і тых, чые поспехі цяжка было ацаніць нават пяцёркай. Калі ў клас заходзіў нехта з начальства, вучні станавіліся кожны каля сваёй дошкі. За нядбайнасць кадэтаў маглі на тыдзень ці два пазбавіць адной з найсмачнейшых страваў прычым у сталоўні пакараным загадвалі стаяць і глядзець, як ласуюцца таварышы.
Дзень пачынаўся з пад’ёму а палове шостай раніцы і заканчваўся адбоем а палове дзесятай вечара. Шмат часу адводзілася заняткам на свежым паветры, дзе пад наглядам выхавальнікаў кадэты гулялі ў мяч і ў валаны, бегалі навыперадкі, лазілі па канатах, шастах і драбінах, скакалі цераз драўлянага каня, перацягвалі палкі, хадзілі з чыгуннымі шарамі ў руках, узбягалі на стромыя дашчатыя горкі. Узімку праграму дапаўнялі гульня ў снежкі, канькі, будаўніцтва снегавых фартэцаў Шэсць гадзінаў на тыдзень прысвячалася вайсковай падрыхтоўцы («фронту») і шэсць — гімнастыцы, фехтаванню, танцам і спевам.