Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
23 скрынкі з іконамі і царкоўнымі рэчамі, што засталіся ад езуітаў паручнік Вішнякоў у 1843 годзе завёз у Варшаву і здаў памочніку інтэнданта былога каралеўскага замка.
Разбіраць саборныя арганы камандзіравалі чамусьці не кагонебудзь, а кансерватара заалагічнага кабінета Віленскай медычна-хірургічнай акадэміі магістра Брунэра. (Міжволі згадваецца показка пра тое, як адзін з папулярных герояў савецкага фальклору марыў набудаваць паболей кансерваторый, каб у краіне не было праблемаў з кансервамі.) Здаецца, само неба не хацела разлучаць Полацк з яго гонарам: у час працы магістр памёр.
Калі захочаце ўбачыць полацкія арганы святога Стэфана сёння, давядзецца з’ездзіць у Вільню і наведаць Святаянаўскі сабор, што натэрыторыіуніверсітэта. 3 1840 годатам амаль два дзесяцігоддзі быў арганістам Станіслаў Манюшка, на ўспамін аб чым пад арганамі ўстаноўлены бюст кампазітара.
Перахрышчаны сабор быў корпусным, затым гарадскім кафедральным, бачыў расійскіх імператараў сустракаў вернутыя на радзіму мошчы найпадобнейшай Еўфрасінні, а потым зазнаў здзекі балыпавіцкіх варвараў «Па просьбах працоўных палачанаў» яго зачынілі і абезгалосілі — скінулі і адправілі на пераплаўку званы. Косці пахаваных у саборных сутарэннях людзей паскідалі ў адно месца, а ў падвалах зрабілі склад гародніны.
У 1936-м быў знішчаны унікальны старадаўні гадзіннік з боем, створаны віленскім майстрам Густавам Мундзі. (Званы знялі яшчэ на пачатку 1930-х.) Потым улады вырашылі выкарыстаць знявечаны сабор у якасці… «тэатральнай дэкарацыі». А ў 1963-м у выканкаме гарсавета нарадзілася рашэнне № 328 «О мероприятиях по сносу церкви й правого крыла бывшего кадетского корпуса». Пасля выбуху з гарадскога бюджэту было выдаткавана 40 тысяч рублёў — «на вывоз мусора».
У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Беларусі не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Каланізатары зачынялі іх, баючыся росту нацыянальнага руху. Вышэйшая ттткола піяраў у Полацку, Віленскі універсітэт, ГорыГорацкі земляробчы інстытут…
Першай ахвяраю была Полацкая акадэмія.
Сёння яе лепшыя традыцыі аднаўляе Полацкі дзяржаўны універсітэт, гістарычнафілалагічны факультэт якога нядаўна пераехаў у старадаўнія акадэмічныя муры.
КАДЭЦКІ КОРПУС
Калі загаворыш з сярэднестатыстычным палачанінам пра кадэцкі корпус, звычайна пачуеш адно тое, што яго ўзарвалі. Знішчаючы старыя езуіцкія муры, сучасныя вандалы амаль дазвання зруйнавалі і памяць пра навучальную ўстанову, гісторыя якой налічвае ні многа ні мала — без чвэрці стагоддзе.
Яна пачынаецца ў 1830 годзе, калі Мікалай I зацвердзіў «Положение о губернских кадетских корпусах», што прадугледжвала стварыць корпус на чатырыста кадэтаў і ў Полацку. Вялікіх праблем з будаўніцтвам і абсталяваннем не ўзнікала, бо, як мы ведаем, якраз тады царскія ўлады зачынілі Вышэйшую піярскую вучэльню і прысабечылі ўсю бьшую маёмасць акадэмй. Корпусу дасталіся будынак кляштара, дзесяць ордэнскіх дамоў і шэсць дамоў скарбовых. Прызначаны архітэктарам Антоні Порта дакладваў начальству, што ўсю неабходную перабудову езуіцкай рэзідэнцыі можна закончыць за тры гады. Урад выдаткаваў на гэта 580 тысяч рублёў.
Цікава ўчытвацца ў тагачасныя казённыя расійскія паперы. Іх стыль і лексіка часам дзіўна нагадваюць нешта вельмі знаёмае з падзеяў нядаўніх часоў Вось, напрыклад, «комиссия об устроенйй Полоцкого кадетского корпуса» на чале з беларускім генералгубернатарам князем Хаванскім загадвае прыёру піярскага кляштара Барташэвічу «очистить помещение» ад кніг, музейных экспанатаў карцін, музычных інструментаў і нотаў а таксама «от своего жительства». А вось некаторыя вынікі «очистки»: акадэмічная бібліятэка скарацілася па колькасці тамоў у дваццаць разоў багадзельню ператварылі ў корпусную пральню, у батанічным садзе зрабілі дрывотню.