Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 198
Перейти на страницу:

Праз два гады, так і не здзейсніўшы сваёй мары напіцца вады з прыдзвінскіх крыніцаў ЛадаЗаблоцкі памёр ад халеры… Засталіся поўныя тугі і болю строфы:

О срэбная Дзвіна! праз гай цячэш халодны. Як снег растопіць сонечны прамень лагодны, Вясна на берагах тваіх найлепш квітнее І ўся сваёй чароўнасцю вакол яснее… 0 Беларусь! Зноў ты ўспамінаў будзіш роі! Ах, дзе ж цяпер твae даўнейшыя героі, Што некалі вялі адважна ў бітву роты? І дзе твae вялікай славы вайдалоты, Што ўмелі здабываць на арфе тыя ноты, Якія гартавалі сэрцы патрыётаў? Ужо пра тых герояў аніхто не знае, А лютні бардаў час няўмольны пажырае… [22]

Праз два гады царызм патушыў яшчэ адзін агмень навукі і імкнення да свабоды — Віленскі універсітэт. Новы міністр асветы Увараў і Мікалай I былі вартыя адзін аднаго. Першы казаў: «Чым меней людзі ведаюць, тым лягчэй імі кіраваць». Другі любіў паўтараць: «Мне не трэба разумных падданых, мне трэба верныя і паслухмяныя». Улады пераходзілі да мэтанакіраванай палітыкі канчатковага выключэння Беларусі з еўрапейскага цывілізацыйнага кантэксту.

Услед за выгнаннем піяраў уся колішняя маёмасць езуітаў перайшла ў казну. Музейныя зборы і лепшыя творы карціннай галерэі паехалі ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў Паштовы рэестр зафіксаваў дзве велізарныя скрыні, на 160 перагародак кожная, з полацкімі калекцыямі, дзве скрыні з карцінамі і яшчэ тры з сонечным гадзіннікам, мазаікамі і антыкварыятам. Друкарню перавялі ў Кіеў.

Горад развітаўся з бясцэннай акадэмічнай бібліятэкай. Каланізатары пагрузілі на фурманкі 256 пудоў кніг. Публічная бібліятэка ў сталіцы прысабечыла «все редкие и роскошные издания, коих она не имеет и, следовательно, могущие служить ее украшением» — 177 кніг і 106 рукапісаў. Пецярбургскі універсітэт папоўніў свае зборы на 6274 тамы, Маскоўскі — на 454 (пераважна з медыцыны). Галоўнае імперскае ўпраўленне духоўных справаў «иностранных вероисповеданий» атрымала 3056. Дзве тысячы тамоў пакінулі для будучага кадэцкага корпуса. У сталіцу імперыі трапіў і згаданы вышэй сонечны гадзіннік, вакол якога нязменна стаяў натоўп пецярбурждаў

Ішла варварская дзяльба абсталявання навучальных кабінетаў 3 фізічнага болыпую частку прыладаў адправілі ў сталіцу. Царская камісія знішчыла патайное памяшканне з сістэмаю правадоў адкуль механікі кіравалі сваімі робатамі. Галаву, якая давала мудрыя парады «на всех употребительных языках», відаць, проста выкінулі на сметнік. Калі верыць Яну Баршчэўскаму, яна вандравала з дому ў дом, палохаючы гаспадароў што імкнуліся як найхутчэй збыць яе суседзям. Падрабязней пра гэта можна даведацца з казачнафіласофскай аповесці «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта», якая ўвайшла ў кніжку Баршчэўскага «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».

На ўсход царскія рабаўнікі павезлі і архіў акадэміі з манускрыптамі, дзе, магчыма, быў Полацкі летапіс ці яго копія. У Першую сусветную вайну частку архіва знайшоў у Сімбірску расійскі генерал А. Жыркевіч. Некаторьш рукапісы яму ўдалося выкупіць і перадаць мясцовым архіварыусам, астатняе інтэнданты адправілі з цэйхгаўза на рынак і прадалі на пуды як абгортачную паперу.

Трагічна склаўся лёс храма святога Стэфана. Новыя гаспадары похапкам пераабсталявалі яго і перахрысцілі ў Мікалаеўскі сабор. Перабудова, паводле праекта, «более приспособленного к стилю греческой архитектуры», каштавала болей за паўмільёна рублёў Архімандрыт Богаяўленскага манастыра Паісій выправіўся ў Маскву з наказам «обозреть в столице православные храмы новой постройки и прйобрестй панйкадило, подсвечники и лампады новейшего образца и велйчйны соответственно всей массы Нйколаевского собора». Акадэмікі імператарскай Акадэміі мастацтваў Якаўлеў і Васільеў атрымалі выгодны заказ на 12 тысяч рублёў — маляваць «йстйнно православные» іконы.

Тым часам капітанам Елістратавым (храм спачатку належаў кадэцкаму корпусу) быў зроблены вопіс сабора: «Кафедра перенесена с правой стороны на левую, где у первого столба имеется резная фигура изображения Веры. В обейх половйнках царских врат находятся образа с изображениями Девы Марии и Ангела, благовествующего о Рождестве Хрйстовом, а в нижней части этих же врат образа с изображениями четырех евангелистов; местные образа Христа Спасителя й Девы Марии, царицы Александры й Нйколая Чудотворца; на северных й южных дверях помещены изображения архангела Гавриила и архистратига Михаила, на горнем месте главного алтаря — болыпой образ в резной раме, озолоченной червонным золотом, с изображением убиения святого архйдйакона Стефана; над главным карнйзом вверху — образ в такой же раме с изображением целования Марии й Елйзаветы. Над куполамй обейх колокольных башен утверждены кресты, как равно й над главным куполом, но последнйй с шаром; кресты выкованы йз полосного железа й обтянуты лйстовою медью, а шар под крестом на главном куполе озолочен червонным золотом. Купола над колокольными башнями й над фонарем главного купола со шпйлямй у крестов покрыты лйстовой медью, остальные все частй крыш покрыты лйстовым железом».

вернуться

22

Фрагмент з паэмы Т. Лады-Заблоцкага «Віцебскія ваколіцы». Пераклад з польскай мовы Пятра Бітэля.

1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)