Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 198
Перейти на страницу:

Таемнае таварыства працягвала дзейнічаць пад кіраўнідтвам вучня і паслядоўніка Лялевеля, выкладчыка гісторыі Андрэя Міхайловіча, што, як высветліла следства, патрабаваў ад студэнтаў захоўваць змест сваіх лекцый у сакрэце. Шэф жандараў Бенкендорф выдаў загад шукаць Міхайловіча і тых, хто слухаў курс яго крамольных лекцый, па ўсёй імперыі. Выпускнікоў полацкіх піяраў арыштоўваліў Відебску, Вільні, СанктПецярбургу…

Такі рассаднік вальнадумства быў каланізатарам як бяльмо на воку, і ў 1830-м піярскую вучэльню спасціг лёс акадэміі. Палачанін Каятан Касовіч мусіў ужо заканчваць Віцебскую гімназію. Ён здабудзе славу знанага ў свеце ўсходазнаўца, складзе першы «Санскрытарасійскі слоўнік», будзе перакладаць «Махабхарату» і кнігі зараастрыйцаў (за што персідскі шах узнагародзіць яго ордэнам Льва і Сонца), а ў Брытанскім музеі аднойчы зверне ўвагу супрацоўнікаў на тое, што асірыйскія клінапісныя тэксты ў іх павешаныя дагары нагамі.

3 Полацкім піярскім ліцэем звязаныя яшчэ некалькі лёсаў што засталіся ў аналах беларускай гісторыі.

У 1833 годзе генералгубернатар Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў князь М. Хаванскі загадаў узяць пад варту навучэнца Віцебскай гімназіі Міхала Брама, а заадно і яго настаўніка, выхаванца Полацкай акадэмй Радзіслава Шапялевіча. Падставаю арышту паслужыў данос выключанага за п’янства з губернскай гімназіі «отпущенного на волю господского человека Грйбачева», які сігналізаваў паліцыі, што ў Віцебску спяваюць і пашыраюць песні супроць «государя ймператора и России». «Дело о патрйотйческой песне» пачало хутка разгаліноўвацца. У паперах Шапялевіча была знойдзеная «злонамеренная перепйска» студэнта Маскоўскага універсітэта, ураджэнца Віцебшчыны Тадэвуша ЛадыЗаблоцкага са шляхцічам Зянонам Міхайлоўскім, службоўцам Віцебскага дваранскага сходу. Цяпер ужо справаю заняўся сам імперскі шэф жандараў і начальнік III аддзялення граф А. Бенкендорф. На допыце Міхайлоўскі прызнаўся, што «чувство протйвностй к русскйм» выхаваў у ім у гады навучання ў Полацкім ліцэі ксёндз Міхайловіч, які выкладаў усеагульную гісторыю паводле твораў Лялевеля і «говорил всегда в отношении к Россйй с дурной стороны, особенно поставлял неправйльность забрания Белоруссии й Лйтвы».

Няцяжка здагадацца, што наступным арыштантам стаў ЛадаЗаблоцкі. Апрача «возмутйтельного» ліставання яму інкрымінавалі і ўдзел у дзейнасці «Таемнага польскага літаратурнагатаварыства», куды разам з іншымі студэнтамі Маскоўскага універсітэта ўваходзіў і наш знаёмы, гадаванец полацкіх піяраў Каятан Касовіч. Следства высветліла, што наймалодшы з прыцягнутых да адказнасці, пятнаццацігадовы Міхал Брам спачатку таксама займаўся ў Полацкай вучэльні. Небяспеку для ўладаў несумненна ўяўляў і на год старэйшы віцебскі гімназіст Іван Шаняўскі, «сын довольно достаточного помещика Полоцкого уезда», які аднойчы зняважліва выказаўся пра гербавых арлоў і вензель імператара.

Адным з лістападаўскіх дзён таго ж 1833 года князь Хаванскі ўжо чытаў рапарт віцебскай «комиссии об открытйй возмутительных сочинений й возмутйтелей». Паводде яе выраку, настаўніка Шапялевіча звольнілі з пасады з адпаведным запісам у паслужным спісе. Брам быў выключаны з гімназіі з забаронаю паступаць у будучым на дзяржаўную службу. Найсуровейшы прысуд напаткаў Івана Шаняўскага: аддаць у вайсковую службу і выслаць шараговым на Каўказ.

Працэс супроць Тадэвуша ЛадыЗаблоцкага цягнуўся з перапынкамі чатыры гады і завяршыўся жорсткім выракам, які адмераў двацдаціпяцігадоваму паэту 24 гады катаргі з адбыццём яе простым салдатам у каўказскім корпусе. Там таленавіты сын Прыдзвіння дзякуючы сваёй эрудыцыі і таварыскаму характару пазнаёміцца з выдатнымі прадстаўнікамі закаўказскай інтэлігенцыі Мірзой Фаталі Ахундавым, Георгам Эрыставі, Нікалозам Бараташвілі, якія высока ацанілі літаратурны талент беларуса. Знаёмства ў Тыфлісе з намеснікам Каўказа, бібліяфілам і мецэнатам князем Варанцовым дапамагло Ладзе- Заблоцкаму ўзняцца да афіцэрскага звання, аднак дазволу вярнуцца на Бацькаўшчыну ён так і не дабіўся. Адзіную суцеху дупіы давалі вершы і паэмы, што друкаваліся ў тттматлікіх польскамоўных выданнях і прыйшлі да чытача ў двух зборніках, якія пабачылі свет у 1845 годзе ў Пецярбургу і Парыжы.

1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)