Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 238
Перейти на страницу:

Нешта за год перад гэтым адзіны сын у дзядзькі Петруся, ціхі шавец Аркадзік, памёр. Ён і шаўцом сядзеў у хаце, бо цяжкай работы рабіць не мог, хварэючы ледзь не змалку. А ціхі быў не толькі з-за сухотаў, а характарам — ціхі, разумны хлопец і нават трохі, па бацьку, вясёлы. Ціха вясёлы, па кволасці, з дабрадушнай усмешкай.

Дзядзька Пятрусь быў жартаўнік. Колькі я яго памятаю, — з самага малку, — столькі ён гараваў і жартаваў.

Перад ваенным пажарам ён пагарэў быў яшчэ чысцей, нават і пагрэбніка тады не засталося. Перад Аркадзікам памерла жонка, а перад ёю — старэйшы сын, Міхаль, таксама ўжо дарослым дзецюком. Ну, а нястачу вечную ды цяжкую працу, што на сябе, што на другіх, — гэта ўжо і не лічы. А ён быў як быццам заўсёды вясёлы, усё выдумляў.

Мы жылі па суседству, і калі яны пагарэлі, дык зімавалі ў нас. Пайшоў ён у першае ранне пасля пажару на сваё горкае котлішча, пастаяў перад печчу, што адна ацалела, прыйшоў і кажа жонцы:

— А куры нашы ў падпечку сакочуць! Пайдзі ты, Алена, пасып ім чаго. Каторая пара!..

Памерла цётка Алена, дык ён сам адвозіў пасля пахавання папа. Быў у нас такі поп, здаравіла і грубіян, любіў выпіць, а на ранейшым прыходзе і да бабы нейкай, казалі, хадзіў, дык у нас яго называлі Распуцін. Павёз яго дзядзька Пятрусь, і гора — горам, а не вытрываў-такі: нібыта незнарок, абярнуўся з бацюшкам у сумёт.

— Даў мне Распуцін малебен, ну даў!..

Нават калі памёр Аркадзік і дзядзька застаўся ў хаце адзін, бо Ліда была ўжо замужам, стары натуры свае не змяніў. Сустрэў я яго неяк на загуменнай сцежцы і не паспеў спытацца адкуль — ён расказаў мне сам:

— Да Аркадзея хадзіў. Што ні спытаю — нічога, шэльма, не хоча казаць!..

А бачылі дзядзьку, што плакаў ён на магіле часта, аднойчы так і заснуў, ашчарэпіўшы тую зялёную градку рукамі.

Чым больш ліхая доля ціснула чалавека, тым цяжэй было яму падрабляцца пад весялосць. Калі забралі немцы дачку з малымі і зяця, стары змоўк і падбіўся, здаецца, зусім.

У Ліды быў сынок, які яшчэ, на радасць дзеду, не выгаворваў правільна свайго імя — шыракароты смяхунчык Уван. Была і ўнучка Соня, піскля ў пялёнках, не многа пацехі. А ўнука дзядзька Пятрусь ад свае адзіноты вельмі любіў. Дзед то туды, на хутар, тупае — ці па прычыне якой, ці больш так сабе, то ён Увана ў вёску нясе, па выгане, сцежкай у куп'і, то ён з ім гаворыць, як са сталым, ходзячы па сваім двары, то яны ў хаце пастануць адзін перад адным на карачкі і гаўкаюць і рагочуць — хоць ты абодвух гані ў куток, на калені.

Пасля ў іх знайшоўся для весялосці добры памочнік — пярэстае, пузата-цёпленькае сучаня. З сабой, калі ішоў на хутар, дзед яго не браў: казаў, што сам ён, Цюлік, не дабяжыць, а несці яго, падлу, на руках — не хочацца. Гэты была не праўда, а хітрасць такая: каб Увану яшчэ больш хацелася ў вёску, да дзеда.

Ад лета, у сорак трэцім, Цюлік застаўся ў дзядзькі Петруся адзін.

— Усяго, браце Васіль, і радні, — нібы яшчэ ўсё жартаваў стары, калі я неяк ноччу, увосені, зайшоў з хлопцамі ў нашу вёску і заглянуў да яго на пагрэбнік.

Сучаня тым часам, да зімы, падрасло, і гаспадар пачаў яго на дзень, дзеля парадку, навязваць. Шчанюк скавытаў і выцяленькваў каля будкі, напяўшы ланцуг, такую слёзную літанію, што цесна было на вельмі прасторным пасля пажару двары. Калі стары праходзіў міма, шчанюк наструньваў прывязь і быў бясконца шчаслівы, што яму ўдавалася вернападдана, абелап ашчарэпіць дзедава тоўстае калена з вялікай, разморськанай дзіркай у брудным шарачку. Слуга паскавытаў, а пан услых перакладаў з сабачай мовы яго малёканне:

— А гаспадарык мой, а родненькі! А колькі хочаш вазьмі — ці грашыма, ці жытам — адно спусці!..

Так было, праўда, толькі аднойчы. Смеючыся з Цюліка, гладзячы яго па галаве ды па спіне, дзядзька Пятрусь нешта такое раптам успомніў. Кашкануў малога вялізным хадаком з аўтамабільнай пакрышкі, а сам адышоўся да непатрэбнага плота, які чамусьці не згарэў, і адвярнуўся, каб нават сабака не бачыў, чаго ён маўчыць…

Цюлік быў яшчэ дурны. Усе сабакі ў вёсцы ўжо даўно прывыклі заціхаць ды зашывацца ў будкі, абы пачулі стрэл. Удзень — фашысцкі, ноччу — наш. А ён не разбіраўся, гаўкаў. Весела! Днём ды яшчэ не на прывязі — асабліва…

…Успамін гэты цёпла і горка махнуўся ў маёй памяці, пад гул ды бразгаценне аўтобуса, пад гаману пасажыраў, пад неадчэпнае вяканне суседа па сядзенні.

— А дзе ваш сын цяпер? — спытаўся я ў яго, каб хоць гэтым заткнуць яго п'янае плявузганне.

1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)