Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 238
Перейти на страницу:

Калі я зайшоў у рэстаран, яны мяне збянтэжылі гасцінным п'яным вэрхалам:

— Чаго табе да буфета — што ў нас, не тая самая?

— Браток, дабавім! Дзевушка, сюды!

— Ну, ты не сядзеш, вядома, ого!..

Адзін з іх — Смятана, што мог калісьці, у школе, хадзіць і бегаць на руках, — нават сказаў, кіўнуўшы на мой карэспандэнцкі апарат:

— Зняў бы нас, Васька Андрэевіч! Хоць атрыцацельных!

Ад нечаканай сустрэчы было так прыкра, што я і піва не выпіў каля буфета, а толькі ўзяў не вельмі патрэбныя мне цыгарэты, каб найхутчэй, і вылузаўся з душнай, цеснай гаманы на двор.

— Яно, канешне, таварыш Зянько, гэта вам не кампанія. Хаця, як вы і самі не горш за мяне ведаеце, і ў паліцыі былі ўсякія. Каторы з іх…

Кульгавы сеў каля мяне як быццам проста на вольнае месца. І гутарку пачаў са мною сам. Як і тыя трох, пасмялеўшы ад чаркі. З ім я ўжо сустракаўся разоў некалькі пасля вайны, аднак ён толькі здароўкаўся са мной, нават шапку здымаў, з нейкай няшчырай, падкрэсленай і прыбітай ветлівасцю, але ніколі не загаворваў.

— Хоць бы і гэты Міцька Смятана. Скажам, ён тожа паліцай. Але ж не першы ён туды пайшоў! Сілай аружыя ўзялі. І гэтыя абодва: Вечар і Максімук. Проці вады, таварыш Зянько, не дыхнеш. Кожная ўласць…

З суседам мне непрыемна. Лепш ён маўчаў бы, а я глядзеў бы ў акно. Жыта красуе, ходзіць хвалямі. Столькі зялёнага ўсюды! «Глядзіце на траву — няхай на зеляніне адпачынуць вочы». Успамінаецца далёкае, з перадваеннай службы ў арміі: словы сяржанта на стрэльбішчы. Вочы ўжо трохі прытаміліся за гэты час. І сэрцу добра супачыць ды супакоіцца. Пасля трывог, перад трывогамі. Дарога супакойвае. Вось толькі ён, чортведама навошта і чаму, гародзіць мне даўно вядомае…

У іх вялікай вёсцы, якая з-за царквы і дзвюх-трох крам здаўна прывыкла лічыць сябе мястэчкам, пры акупацыі стаяў фашысцкі гарнізон. «Сіла аружыя» была спачатку ў тых двух нямецкіх жандараў, што прыехалі ў гэтае… няхай сабе мястэчка, з раённага гарадка. Штосьці адразу, у ліпені сорак першага. Яны ўжо, аднак, былі не адны, акупанты, а з памагатымі. Два паліцаі і перакладчык. Паліцаі былі яшчэ ў сваёй вопратцы, толькі нехлямяжа падпяразаныя па пінжаках патранташамі, і з белымі павязкамі на рукавах, а называліся «службай парадку». Аднаго з іх мястэчка ведала: шафёр Нашора, што вазіў старшыню райсавета. Перакладчыка таксама пазналі: Шлёмы-цялятніка сын, што вучыўся на адваката. Ён быў, вядома, без вінтоўкі, з жоўтымі латкамі на грудзях і спіне, і ўсё нібыта чакаў, з якога боку ўдараць, хоць азірнуццца баяўся. І гаворачы, і як маўчаў.

— Хто ў нас пайшоў тады, адразу, у паліцыю? Першы — Басалай, Алены Конашавай байстручок. Самі, таварыш Зянько, не горш за мяне ведаеце — галадранец і зладзяйчук на ўсё мястэчка. Яму забіць, забраць, падпаліць — што нам з вамі ў спёку напіцца вады. А Гусаковіч, той жа ў савецкай міліцыі служыў, дык спалохаўся, што актывіст — прычэпяцца немцы, таксама тады запісаўся. Яно, калі падумаўшы, хто ж гэта мог спадзявацца, што будзе столькі крыві. А парадак…

Гусаковіча ўлетку сорак трэцяга, тады ён быў ужо камендантам, нашы хлопцы знялі з веласіпеда ў белы дзень, за два кіламетры ад гарнізона. Без шапкі ехаў, кучаравы, з аўтаматам на грудзях. За ім — пятнаццаць падначаленых. Вясёлыя, смелыя ўсе, пераможцы. Днямі закончылася блакада пушчы, а партызанскія вёскі на подступах яе былі да крыві растаптаныя ботамі, капытамі, гусеніцамі танкетак, змоўклі і пачарнелі ад агню. І партызаны заціхлі, нарэшце, — каго ж тут баяцца?.. Гусаковічу, як самаму заслужанаму, нават з медалём на чорным мундзіры, прыйшлася першая, сігнальная чарга. Хапіла там на ўсіх пятнаццаць…

— А потым першыя пачалі браць другіх, для кампаніі. Каго ўгаворваць, а каго дык і сілай. Як і майго Сярожку. Вы ж самі, таварыш Зянько, не горш за мяне ведаеце — ён жа яшчэ дзіця быў горкае. Старэйшыя і то…

…Іменна тут з глыбіні мае памяці ўпершыню выплывае снежная гурба пад нізкім сонцам і звонкі брэх шчанюка, што неўзабаве стане дарослым сабакам. Пярэсты, чорнае з белым. Адно вуха ад фанабэрыі закасалася. А ён сабе, блазнота, гаўкае. Рад, што жыве…

Гурбу надзьмула ў тым месцы, дзе яшчэ ўвосені стаяла хата. Яна згарэла ад дурное кулі. Гасцінцам ехала паліцыя, аднаму захацелася стрэліць, куля аказалася трасірная. Ну, загарэлася, падумаеш. Усё парадак — больш будуць баяцца!..

Дзядзьку Петрусю, гаспадару тае хаты, гэта было не першае гора. Улетку ягонага зяця, што жыў на хутары, за выганам, нехта выдаў як партызанскага сувязнога. Прыехалі не толькі бобікі, але і немцы, не з мястэчка, а з гарадка, забралі ўсю сям'ю, як хто стаяў, і павязлі. Хату і ўсе будынкі, як заўсёды па-іхняму, спалілі. Адно толькі і пачуў дзядзька Пятрусь, што зяцевых старых, свата Рамана і свацею Тэклю, каб не везці нямоглых дарма ў Нямеччыну, застрэлілі адразу, у гарадку. А Ліды з малымі і Мікалая — няма…

1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)