Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 152 153 154 155 156 157 158 159 160 ... 198
Перейти на страницу:

Увесну 1820 года з царскай канцылярыі выйшаў указ: «Йезуитов, как забывших священный долг не только благодарностй, но и верноподданической присяги й потому недостойных пользоваться покровительством российских законов, выслать под присмотром полиции за пределы государства и впредь ни под каким видом и наименованием не впускать в Россию. Полоцкую иезуитскую академию и подведомственные ей училища упразднить». На той час у Полацку было 120 сяброў Таварыства Ісуса. Яго маёмасць апячаталі, кожнаму, хто адмовіўся пакінуць ордэн, выдалі ад 25 да 50 чырвонцаў і пад наглядам паліцыі завезлі на паштовых конях на мяжу імперыі.

Педагогі і многія выхаванцы Полацкай акадэміі рассеяліся па свеце, зрабіўшы вялікі ўнёсак у культуру тттмат якіх краін і народаў.

Прафесар філасофіі Вінцэнт Бучынскі (гэта ён, як мы памятаем, заснаваў «Месячнік Полацкі») надрукаваў у Вене свае трохтомавыя «Філасофскія разважанні» — «Метафізіку», «Этыку» і «Логіку». Яны трапілі да рук бельгійскага караля, і той асабіста запрасіў Бучынскага на пасаду прафесара філасофіі Лювенскага універсітэта.

Сярод выгнаннікаў апынуўся і полацкі студэнт Джордж Браўн, сын італьянкі Марыі Росі і англічаніна Джона Браўна, што служыў лейбмедыкам у жонкі імператара Паўла I. Бацькі аддалі хлопчыка ў заснаваны Грубэрам пецярбургскі калегіум. Пасталеўшы, ён выправіўся ў Полацк, дзе ў 1817 годзе стаў сябрам Таварыства Ісуса і паступіў на філасофскі факультэт Акадэміі. Змушаны пакінуць межы імперыі, Джордж Браўн доўгія гады аддаў выкладанню ў езуіцкіх калегіумах Цярнопаля і Львова, што ўваходзілі тады ў склад Аўстрыі. Вольны час ён прысвячаў вывучэнню гісторыі ордэна ў Беларусі і Польшчы. У выніку быў створаны напісаны на лаціне унікальны біябібліяграфічны слоўнік пад назваю «Бібліятэка пісьменнікаў польскай часткі Таварыства Ісуса». Туды ўвайшлі звесткі пра ўсіх сяброў ордэна, якія жылі з 1564 да 1852 года ў Беларусі, Літве і Полыпчы і пакінулі прыкметны след у літаратуры, гісторыі, філасофіі, тэалогіі, педагогіцы і гэтак далей. Бьшы студэнт таго ж філасофскага факультэта Упадзіслаў Кяйноўскі пераклаў слоўнік на польскую мову, і ён выйшаў у 1862 годзе асобнай кнігай у Познані. Браўн, які пасля ўступлення ў ордэн атрымаў імя Юзаф, сканаў у 1879-м у Львове, пакінуўшы рукапісную гісторыю езуітаў у Беларусі. Цяпер гэты манументальны манускрыпт захоўваецца ў рымскім архіве Таварыства Ісуса.

Яшчэ адна выбітная асоба, чый лёс звязаны з Полацкай акадэміяй, а потым са Злучанымі Штатамі Амерыкі — айцец Францішак Дзеружынскі. Ён з’явіўся на свет у 1779 годзе ў Оршы і быў як сцвярджае яго біёграф Вітаўт Кіпель, нашчадкам старажытнага шляхецкага роду ДзеружынскіхЯстрабцоў Пятнаццацігадовым юнаком ён уступіў у Полацку ў Таварыства Ісуса. Скончыўшы ў калегіуме чатырохгадовы курс тэалогіі, Дзеружынскі быў рукапакладзены ў святарскі сан. Нейкі час перад гэтым ён выкладаў французскую мову, фізіку і музыку ў адчыненым полацкімі езуітамі калегіуме ў Пецярбургу, пасля чаго вярнуўся ў Полацк, дзе чытаў курсы расійскай мовы, дагматычнай тэалогіі і апалагетыкі.

Забарона ордэна ў імперыі прывяла айца Францішка ў Італію. Балоння, востраў Эльба, ПортаФерарыо, Рым… Кіраўніцтва Таварыства Ісуса накіроўвае Дзеружынскага разам з яшчэ некалькімі полацкімі выгнанцамі ў ЗІПА. Месца прызначэння — Джорджтаўнскі каледж (крыху пазней — універсітэт, які існуе і цяпер) у Вашынггоне, дзе былы палачанін чытае тэалогію. Праз два гады Францйпак Дзеружынскі становіцца на чале езуітаў Злучаных Штатаў.

У штаце Місуры ён стварае ордэнскі навіцыят і шэраг місіянерскіх школ, выпускнікі якіх працуюць сярод індзейцаў Неаспрэчная заслуга нашага суайчынніка — адкрыццё ў 1829 годзе СентЛуіскага універсітэта. Дзякуючы намаганням айца ФранцішкагорадУорчэстар, штат Масачусетс, таксамаатрымлівае новую навучальную ўстанову — каледж святога Крыжа. Інтрыгі каталіцкай іерархіі ЗІПА прыводзяць да адыходу Дзеружынскага ад кіраўніцтва амерыканскімі сябрамі ордэна, але ён не пакідае сваіх клопатаў на ніве асветы і дабрачыннасці: выкладае ў Джорджтаўнскім універсітэце, усяляк дапамагае беларускім эмігрантам — паўстанцам 1830–1831 гадоў. Апошні зямны прыстанак ён знаходзіць у горадзе Фрэдрыку, штат Мерылэнд, дзе ў свой час адчыніў каледж святога Яна.

Такім чынам у гісторыі ЗІПА наш зямляк застаўся як заснавальнік сістэмы каталідкіх школ. Сёння, дарэчы, у езуіцкіх вышэйшых навучальных установах Злучаных Штатаў навучаюцца блізу 125 тысяч студэнтаў Дыплом аднаго з такіх універсітэтаў мае перадапошні прэзідэнт краіны Біл Клінтан.

1 ... 152 153 154 155 156 157 158 159 160 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)