Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 156 157 158 159 160 161 162 163 164 ... 241
Перейти на страницу:

— Ага, прыпякло, чортаў фрыц! — кажу я са злосцю і падчапляю яго ботам пад бок, каб адкаціць з праходу. Люся ўскідвае на мяне свае строгія вочы.

— Нашто ты? Памірае ж!

«Чорт з ім, што памірае, — думаю я. — А колькі нашых памерла — вунь Жаўтых, Панасюк, Папоў, Лук’янаў; можа, сярод іх ёсць і той, каго забіў гэты фашыст. Ён і на яго падобныя ўтапілі нашу зямлю ў крыві, укралі ў нас маладосць, пакутамі спарахнілі нашыя душы…»

Люся, аднак, з нейкаю незразумелаю мне цярплівасцю бярэ яго пад пахі, адцягвае з-пад ног і кладзе побач з Паповым. «Пяты, — адзначаю я ў думках. — Дзіўна, не думаў, што пяты тут будзе немец». А немец стогне і кожную хвіліну сутаргава ўздрыгвае. Дзяўчына лёгка расшпільвае на яго грудзях прошву-маланку, і там, на кішэні мундзіра, нікеляванай каёмкай бліскае жалезны крыж. Гэты крыж узнімае ва мне вострую непрыязь да танкіста, я зрываю яго, шпурляю за бруствер, пасля бяруся за яго кішэні. Там мноства розных кніжачак, паперак, некалькі пацёртых пісьмаў у вузенькіх канвертах, патрушчаная аўтаручка і расчоска ў металічным футарале-абкладцы.

Я хачу знайсці яшчэ нейкі повад для свае злосці, я хачу бачыць гэтага танкіста віноўнікам усёй сённяшняй нашай трагедыі, але ў паперах толькі лічбы, нумары, нямецкія словы, напісаныя неразборлівым скорапісам, і скрозь свастыкі, арлы, сінія, чырвоныя пячаткі. Але вось загорнутыя ў цэлафан здымкі з крывулястымі абрэзамі. На першым вуліца нейкага акуратнага нямецкага гарадка з вастраверхімі хатамі, гатычнымі шыльдамі. «Грэйфсвальд» — напісана ўнізе. На другім знята група юнакоў на стадыёне, у пярэдняга футбольны мяч, — сярод іх напэўна і гэты танкіст. На трэцім ладная бландзінка з пакручастымі, доўгімі, да плеч, валасамі, яна вельмі міла ўсміхаецца мне, і, каб не яе дужа кірпаты нос, я сказаў бы, што яна прыгожая. Чацвёрты здымак прымушае мяне задумацца.

На ім, безумоўна, гэты наш «недагарак». Заклаўшы назад рукі, ён стаіць у мундзіры, і на выстаўленых яго грудзях чарнее, напэўна, той самы крыж, вочы немца, аднак, нявесела пазіраюць некуды на маё вуха. Перад ім на крэсле сядзіць немаладая ўжо, здаецца, апранутая ў жалобнае ўбранне кабета, твар яе самотны, у сумных вачах клопат. Нечым не нашым, далёкім, варожым, але і зразумелым вее на мяне ад гэтага здымка, і я стараюся разабраць надпіс на яго адвароце.

«Майн лібэр кнабэ! — выведзена сінім чарнілам. — Фюр міх біст ду дэр лецтэ, унд ду зольст даран дэнкэн. Зай форзіхціг. Ду біст майн. Ду гэхёрст ніхт дэм офіцір, генераль, одэр фюрэр, зондэн аляйн мір. Ду біст майн! Майн!

Дайнэ мутэр[7]. 29.III.44.»

Я невялікі знаўца нямецкае мовы, але каб зразумець гэта, маіх ведаў хапае. І гэтыя чарнільныя словы бянтэжаць мяне. Простая рэч, але я ніколі не думаў, што ў майго ворага раптам акажацца маці, звычайная спакутаваная, не дужа маладая жанчына, якая гэтак нечакана стане між намі. Я думаю, што, напэўна, яна любіць яго і, напэўна, як і ўсякая маці, вельмі баіцца, каб чаго не здарылася з ім. І, напэўна, яна песціла яго ў маленстве і радавалася яго першым крокам і першым словам… і дбала, каб ён добра вучыўся і не меў двоек і каб не прастудзіўся, не захварэў, не трапіў пад машыну… Гэтаксама, як і мая, як і Люсіна, як і Папова, Лук’янава і мільёны мацярэй на зямлі. І можа так стацца, што і ён добры сын і гэтак жа любіць яе і кахае тую дзяўчыну… і суседзі старыя добрае думкі аб гэтым юнаку. Я разумею і гатовы спачуваць усякаму мацярынскаму гору, але цяпер я мушу ненавідзець гэтага яе сына, як, бадай, ён можа ненавідзець мяне, бо мы апалілі яго, а ён забіў нашага Жаўтыха і параніў Лук’янава.

Я хачу быць злосным, злосць надае сілы, але я губляю яе разам з рэшткамі гэтай сілы…

Гінуць нашы, паміраюць немцы, гінуць маладыя і старыя, добрыя, злыя, паганыя — і хто вінаваты? Адзін Гітлер? Не, адчуваю я, не адзін Гітлер. Не першы і, пэўна, не апошні імкнецца ён падпарадкаваць сабе іншых, спрадвеку валодае людзьмі ўсясветная прага ўлады, прага панаваць над іншымі, навязаць іншым свае погляды і свой парадак жыцця. Хіба гэта першая вайна і хіба апошняя! Вялікая нецярплівасць пануе ў свеце, які здаўна сплывае людскою крывёй! Мне хочацца закрычаць, нема завыць на ўсё паднябессе, страшна, нялюдскі вылаяцца…

Але я толькі недарэчна смяюся. Я адчуваю, што раблюся цынікам. Мне хочацца дабіць гэтага немца, дабіць без злосці, так, дзеля здзеку, у помсту за смерць сяброў, за мае пакуты, за тыя каляіны. «Дзіўная старая дурная кабета, — думаю я. — Чаго захацела ў такі век: прысвоіць уласнага сына. Хопіць таго, што ты нарадзіла яго, гадавала. У краіне, дзе крыважэрнічае д’ябал, якая там уласнасць! У адплату за яго ідэі людзі павінны ахвяраваць яму жыццё. Ідэі дорага каштуюць, калі іх навязвае кучка. Бяры цяпер, фраў, свайго сына, бяры гэтую сваю галавешку…»

вернуться

7

«Мой дарагі хлопчык! У мяне ты застаўся апошнім, і ты павінен памятаць гэта. Будзь асцярожны. Ты — мой. Ты не афіцэраў, не генералаў, не фюрэраў — толькі мой! Ты мой! мой! Твая мама» (ням.)

1 ... 156 157 158 159 160 161 162 163 164 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)