Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 241
Перейти на страницу:

«Любая, харошая мая дзяўчынка! — хочацца сказаць мне. — Я люблю цябе! Люблю! Назаўсёды! Навек!.. Хай мы загінем, хай прападу я — усё роўна я буду любіць цябе да апошняга імгнення, бо ты — самая мая душа, мая спрадвечная мара… Як жа мне без цябе?..»

І мне чамусьці становяцца чутны тыя мае словы. Можа, гэта я вымаўляю іх? Я пазіраю на Люсю, — не, яна сядзіць усё ў задуменнасці…

А што, калі сказаць гэта?

Так вось, як думаю і адчуваю, скажу — хай ведае. Што з таго, што жыццё наша ледзьве ліпее, што ляжаць чацвёра нашых людзей, — ці наша ў тым віна, што лёс нарыхтаваў нам такую маладосць? Што будзе, калі я прызнаюся ў тым, — я не магу сабе ўявіць. Але, напэўна, тая незвычайная значнасць, што настане пасля маіх слоў, і адбірае маю кароценькую рашучасць.

— Люся, ты дужа баішся? — пытаюся я, зазіраючы ў яе вочы.

Яна сумна неяк паглядвае на мяне і ўсміхаецца аднымі куточкамі вуснаў…

— Цяпер ужо не. Можа, адаб’ёмся. Ты ж смелы, казалі. Партызан. Ваяваць умееш.

— Крыху навучыўся, — сціпла кажу я, тоячы ціхую радасць ад яе пахвалы. — Нам-то яно ўсё роўна. Мы салдаты. Але ж табе нашто так? — кажу я, баючыся спаткацца з ёй позіркам і як мага глыбей тоячы сваё пачуццё да яе. Чамусьці мне робіцца вельмі боязна, каб не адчула яна, што я неабыякавы да яе і што толькі і дбаю цяпер пра яе жыццё. Яна ж зноў самотна ўсміхаецца і коратка пазірае на мяне сваімі вялікімі журботнымі вачмі.

— А я што ж, не салдат? Ці мо думаеш, дзяўчына, так сабе?

Я маўчу і з невясёлай лагодаю крадком узіраюся ў яе тонкі, маленькі смуглявы тварык. Ён поўны нейкае шчырай рухавасці, у якой уся Люся, з усімі яе пачуццямі, клопатамі, думкамі. А яна раз-пораз памахвае сцяблінай над бедаком і нешта думае.

— Лук’янаў казаў: беражы сябе. Прыгожая… А ты? Нашто было лезці сюды? — ціха папракаю я.

— Дзівакі вы, хлопцы, — зноў сумна ўсміхаецца Люся. — Як гэта берагчы? Навокал такое робіцца!.. Вось хоць бы сёння. Уранку прывезлі ў санчасць разведчыка Смолкіна. Доктар Гутман ампутаваў абедзве нагі, руку да локця. А такі быў хлопец! І ўсяго дзевятнаццаць год! Просіць: дабіце, але ж хто даб’е? Будзе жыць калекам. Ну? А я прыгожая, кажуць, — з болем у вачах кідае яна на мяне свой кароткі позірк. — І мне сорамна за гэтую праклятую прыгажосць. Усе глядзяць, як на дзіва. А я хачу быць, як усе. Хачу быць проста сумленнай, смелай, разумнай — гэта найперш. Навошта мне тое хараство? — Ну, не трэба казаць так, — не згаджаюся я. — Ты дзяўчына. А вайна — не дзявочая справа. Тут сіла, воля патрэбна.

— Эх, Лазняк, Лазняк! — разважна ўздыхае Люся. — Мне часам здаецца, што я намнога старэйшая за ўсіх вас. Здаецца, я адчуваю, разумею тое, чаго вы не разумееце. Вы такія слаўныя, храбрыя, толькі вы не разумееце сябе. Вы трымаеце сябе так, нібы ўвесь век, да вас і пасля вас, была і будзе адна толькі вайна. Без вайны вы сябе не ўяўляеце. Ці не так? І ўсё вы мераеце салдацкай мерай. Іншай у вас няма. Праўда ж?

Я з увагаю ўслухоўваюся ў Люсін голас і хачу зразумець яе, але трошкі не ўлоўліваю яе думкі і асцярожна згаджаюся.

— Ну, можа, і так. На вайне выраслі. Што ж…

— Вось! Іншы перажывае: медалём не ўзнагародзілі! Іншы імкнецца як спрытней пахваліцца сілай, падужаць каго ці яшчэ як сябе паказаць. А таго вы не разумееце, што недзе ў кожнага з вас маці, ну ці там дзяўчына і што вы дарагія ім зусім не гэтым. Ім гэта зусім не патрэбна. Ды і няважна гэта. Важна душа ў чалавеку: каб ён быў сумленны, адданы, таварыскі, праўдзівы. Гэта ж найпершае ў чалавеку. Сіла ад прыроды дадзена, яе не зменіш. Збаяцца чалавек можа і насуперак сабе, а ашукаць каго дзеля карысці сабе — не. Калі ён чысты душой — ніколі не ашукае.

— Гэта праўда, — згаджаюся я.

— Кажуць: вайна. Але на вайне агіднасць — двойчы агідна. А подласць — нясцерпна, — кажа Люся і з дакорам пазірае на мяне, пасля пытаецца: — Думаеш, я чаму прыбегла да вас? Не стрывала — так запякло!.. Задарожны ж паранены, прыбег у санроту — перавяжыце, кажа. Перавязалі. Патрабуе паперку з чырвонай палоскай — у тыл. Я пытаю: а як жа хлопцы? А ён кажа: начхаць на хлопцаў — ім ужо капец. Зноў жа, я паранены, кажа. А рана там — драпіна адна. Ну, такога ад Лёшкі я не чакала. Ад каго хочаш, але не ад яго. Выбегла, гляджу — вы тут б’яцеся. І вось кінула ўсё, паляцела. І дазволу не запытала.

1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)