Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]
Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]». Краткое содержание книги:

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» – гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-64 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітаў за волю. Маштабнасць задумы твора бачна ўжо ў назве твора, што мае сімвалічна-алегарычны сэнс. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая сіла».
1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 192
Перейти на страницу:

Халоднае золата старога вянца лягло на лоб. Старая рэліквія загоршчынскай царквы. Не менш як трыццаць пакаленняў адчувалі яго вось так, лобам.

Суровыя твары сяброў былі каля сцен і вакол. І між іх, побач з ім, стаяла яна, гатовая на ўсё.

– Пане божа наш, славаю і гонарам вянчай я, – пралунала.

Чаша з віном ля вуснаў. І вось яе рука ў ягонай руцэ. Невядома адкуль з’явілася раптам радасць. Толькі

адзін дотык рукі вярнуў яе, і цяпер ужо назаўсёды… назаўсёды… назаўсёды… Ён паўтараў гэтае слова, як клятву.

Абкружылі сябры. Пайшлі ў іх атачэнні да прыступак на хоры. Узняліся амаль на палову вінтавых сходаў, калі знізу, ад дзвярэй, даляцеў поўны і гулкі, бы ў бочку, гук: ударылі чымьсці цяжкім.

…З вышыні галерэі яны ўбачылі паплямаваны паходнямі поплаў і коннікаў. Чалавек пяцьдзесят.

Ля самых дзвярэй у царкву стаяў дзіўна кароткі – з вышыні – Франс Раўбіч. Трохі далей, ля коней, стаялі малады і стары Хаданскія. Яшчэ далей – Раўбічава шляхта, Браніборскі, яшчэ і яшчэ людзі, Мнішак.

Апошні сустрэўся вачыма з вачыма Янкі Клейны, крэкнуў і, махнуўшы рукою, павёў каня з паплаўца. Астатнія стаялі.

– Адчыні, – сказаў бляднейшы, чым заўсёды, Франс.

– Што табе трэба, Франс? – спытаў Алесь.

– Злодзей, – сціснутым голасам сказаў Франс.

Магчыма, ён і не сказаў бы гэтага, каб не пёк сорам перад Хаданскімі.

– Злодзей цяпер ты, – спакойна сказаў Алесь. – Тут няма цяпер Майкі Раўбіч. Тут ёсць мая жонка перад богам і людзьмі – Міхаліна Загорская… Я раю табе лепей ехаць дадому, Франс. Мы можам сустрэцца потым, калі хочаш.

Франс развёў рукамі.

– Відаць, досыць, – сказаў ён. – Давайце бярвенні, людзі.

– Не рабі гэтага, – сказаў Алесь. – Не рабі таго, аб чым пашкадуеш. Я люблю цябе, браце. Ты сапраўды цяпер мой брат. Не я завёў тую свару. Я заўсёды хацеў, каб быў мір. Нам абрыдла, што з-за дурной спрэчкі гінуць лепшыя нашы гады. І таму я вымушаны быў пайсці на гэта, хоць я вельмі шкадую, Франс. І я прашу твайго даравання.

Раўбіч, здаецца, не ведаў, што яму казаць.

– Бач, запяяў, – сказаў, – сказаў Ілля Хаданскі.

– Я не баязлівец, Франс, ты ведаеш. Я проста хачу міру. Не крыўдзь сваёй сястры, а маёй жонкі.

– Досыць, Франс, – сказаў стары Хаданскі. – Ты можаш ісці. За крыўды адплацім мы.

– Як? – спытаў Франс.

– Яна зробіцца ўдавой Загорскага, не паспеўшы зрабіцца жонкай.

Алесь змрочна кінуў:

– Я не хачу і тваёй крыві. А ты, Франс, запамятай: што б ні здарылася, я ніколі не стану страляць у цябе. Мне дарагая мая жонка.

– А калі стрэлю я? – спытаў Франс.

Алесь паціснуў плячыма.

– Не прыніжайся, – раўнуў раптам Мсціслаў.

– Я не прыніжаюся, ты бачыш.

– Мы яму не дамо расстрэльваць цябе, – пачырванеў Паўлюк. – Я буду страляць. Чуеш, я?!

– Чуеш, Франс? – сказаў Алесь. – Магчыма, яны. Але не я.

– Адчыні, – сказаў Раўбіч, – не заўдавай сабе ганьбы.

– Я не магу гэтага зрабіць, – спакойна сказаў Алесь. – Я не веру вунь тым. Я схіліў на гэтую справу сяброў і адказваю за іхняе жыццё і бяспеку.

Франс адышоў прэч ад царквы. Нешта горача казаў яму Ілля Хаданскі. Раўбіч ашчаперыў рукамі галаву. Хаданскі казаў далей. Франс ківаў галавою. Потым глыбока ўздыхнуў і агледзеў вежы і гульбішча царквы.

– Франс, – сказаў Алесь, – адумайся, пакуль не позна.

Замест адказу пралунаў стрэл з купкі дваран ля старога Хаданскага. Паляцела грубая жоўтая атынкоўка

ля галавы Алеся.

У адказ галерэя залапатала нягучнымі стрэламі.

– Людзі! Людзі! Адумайцеся! – гарлаў Алесь. – Што вы робіце? Людзі!

Замалаціла свінцовым бобам па свінцовых чарапіцах над галавой.

Мсціслаў сунуў у Алесевы рукі стрэльбу.

– Бі! Бі і не крычы! Яны гэта не так зразумеюць!

І тады Загорскі, захлынаючыся гневам і роспаччу, прыпаў да прыклада.

Стрэльба была новая, пістонная. Яна нечакана зручна лягла да пляча. Алесь убачыў на канцы рулі галаву Іллюка Хаданскага і націснуў курок.

Ілля схапіўся за галаву і павольна заваліўся назад, на рукі сябрам.

– Няўжо забіў?

– Ну і чорт з ім, хоць і забіў, – прахрыпеў з правага боку мурын.

– Не забіў! – раптам амаль з радасцю крыкнуў Андрэй Кагут. – Не! Бач, устае. Аглушыў, відаць, толькі.

Ра-та-та, – сыпанула па чарапіцах. – Ра-та-та.

– Бач ты, – сыпануў Кандрат. – Гэтак вельмі проста і забіць могуць.

Стрэлы з галерэі нібы паступова апаясвалі царкву.

Янка Клейна, першы з закранутых, сядзеў на каменных плітах падлогі і, лаючыся, накладаў корпію на прастрэлены мускул прадплечча.

– Глядзі, – сказаў Кандрат. – Чырвоная.

– Яна, браце, ва ўсіх чырвоная ды аднолькавая, – сказаў Андрэй. – Ва ўсіх людцаў, колькі іх чыста ёсць на зямлі… Сволачы… Навалач, прама сказаць… Што, Янка, кусь?

– Кусь, – усміхнуўся той. – Нічога, неяк зажыве.

Мсціслаў прыглядаўся, што робіцца ўнізе.

– Глядзі, – сказаў ён. – Вось нягоднікі.

Людзі ўсталёўвалі наводдаль дзве гарматы. Парадныя. З Раўбічавага ганка.

Алесь адчуў холад у пазваночніку. Холад пракаціўся некуды ўніз і знік у нагах.

– Гэта, калі і не пацэліўшы, у галаву патрапіць, – сказаў Кірдун. -То пэўна дзірка будзе з палац пана Вежы.

Запанавала маўчанне. Потым стары Кандраці павольна перажагнаўся.

– Гарматы, – сказаў адзін з палясоўшчыкаў.

Кандрат Кагут абвёў усіх вачыма.

– Мы народ сур’ёзны, – сказаў ён. -Жартаваць не любім.

Са свістам хвастанула па балюстрадзе і даху карцеч.

– До жартаў, хлопцы, – сказаў Мсціслаў. – Біце па гарматах, іначай жывыя не выйдзем.

Алесь высунуў галаву. Ілля Хаданскі падносіў шматок зыркага пакулля да запальніка. На галаве ў Іллі

бялела павязка.

І раптам нешта здарылася. Чыясьці рука выхапіла кнот з рукі ў графа. Той паспрабаваў быў перахапіць яго назад. І тады тая самая рука гучна прыпячаталася да шчакі маладога чалавека.

– Чакайце, хлопцы, – непаразумела сказаў Мсціслаў. – Не страляць. Баба.

Сапраўды, між людзей, што трымалі абдогу, рухаліся дзве жаночыя постаці.

– Дамоў, – сказала жанчына голасам Надзеі Клейны.

– Я раіў бы ісці дамоў вам, пані Надзея.

– Ідзі дамоў, Франс, – паўтарыла Клейна. – Там зараз адна Ядвінька. Яна баіцца. Нават лекара яшчэ няма. Паслалі ў Вежу.

– Гэта нашто?

– Маўчы. Хадзем, Эвеліна.

Клейна ўзяла руку Раўбічаву пад руку і рушыла з ёю да царквы.

– Гэй, – сказала яна, – кідай зброю! Янка, гэта ты там, паршывец? Кідай зброю, кажу.

Янка крэкнуў.

– Мужыкі-і, – сказала Клейна. – Вайны ім пільна не хапала. Жонкам ды маткам варта было б за вас узяцца. Ды каб кожная па галаве знянацку дала, каб аж Маскву ўбачылі… Ану, кідай зброю! Хто там галоўны? Загорскі малады? Ану ўставай, яны страляць не будуць. Ды Міхаліну сюды, скура б на ёй так гарэла.

Паўлюк і Андрэй пабеглі па Майку. Прывялі.

– Ты што ж гэта нарабіла, га? – спытала ваяўніца. – Бачыш, маці ледзь на нагах трымаецца. Канчай вайну. Міхаліна!…

– Што? – сказала ледзь жывая ад сораму Майка.

– Дрэнныя справы, доня. З тваім бацькам удар.

Склала рукі.

– Міхаліна, сыдзі. Богам клянуся, ніхто не зачэпіць. Іначай Франсу давядзецца ў маці страляць, і іншым – у жанчыну. Сыдзі, дзетухна. Зробім выгляд, што памылковая трывога… Можа, яму і жыць нядоўга.

Майка глядзела на Алеся.

– Не ведаю, Міхаліна.

– Алесь, – сказала Клейна, – не ўпірайся. З’едзеш адсюль месяцы на два далей ад улад, пакуль мы будзем кругавую паруку трымаць. Вернешся – пан Яраш ачуняе. А тады – слова табе даю – тут сама яе прывяду.

Алесь глядзеў у зямлю.

– Алесь, – сказала Майка.

– Ідзі, – сказаў ён. – Я пачакаю. Я цябе заўсёды буду чакаць.

– Я таксама буду чакаць, Алесь.

Яна рушыла па прыступках уніз. Зніклі ногі, грудзі, плечы. Галава ўскінула на яго вялікія вочы і сумна схiлiлася.

1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 192
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)