Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]
Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]». Краткое содержание книги:

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» – гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-64 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітаў за волю. Маштабнасць задумы твора бачна ўжо ў назве твора, што мае сімвалічна-алегарычны сэнс. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая сіла».
1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 192
Перейти на страницу:

– Пэўна, яшчэ не канец яму, – Кастусь засунуў кнігу за пазуху Загорскаму. – Пэўна ж, не канец.

Яны ішлі якраз паўз Камергерскі завулак. I тут Алесь, узяўшы сябра за руку, моцна завярнуў яго.

– Давай, братка, на хвіліну сюды.

Кастусь ускінуў вочы.

– Невядома, калі сустрэнемся.

Над дзвярыма была шыльда:

Дагератыпная майстэрня М. М. Грынчыка

…У вялікім пакоі іх пасадзілі ў крэслы на фоне ўяўнага туманнага пейзажу. Заціскачкамі прымацавалі рукі да падлакотнікаў, нябачным клямрам паставілі галовы так, што імі нельга было варухнуць.

– Вось так нас катаваць будуць, – сказаў шэптам Кастусь.

– Цьфу на цябе… Цьфу, – засмяяўся Загорскі.

Грынчык, вельмі падобны на сумнага жорава, пасварыўся пальцам:

– Маладыя людзі, гэта не ёсць жарт. Не ва ўсіх хапае духу, нават не смеючыся, праседзець перад камерай абскурай пяць хвілін. Вам адзін здымак?

– Два.

– То дзесяць хвілін, – з выглядам абыякавага інквізітара сказаў сумны жораў. – I не варушыцца, калі не хочаце атрымаць замест абліччаў фату-маргану.

– А калі не будзем – яна не атрымаецца? – спытаў Алесь.

– Я маю парыжскі медаль. Я прывёз дзівосную навіну сюды. Крыўд на мяне няма. Я раблю выключна на срэбры. Не тое што некаторыя “наватары” – на медных пласцінках. Яны б яшчэ паперу прыдумалі ці палатніну, як мастакі. Гэта ж дзіка! Чалавек робіць добры дагератып раз, многа – два ў жыцці. Ён павінен быць вечны, дагератып. I для ўнукаў, якіх у вас, відаць, пакуль няма.

Іх замацавалі так, што варухнуцца было нельга. Грынчык паклаў Біблію на Алесевы калені.

– Вось так. Вы цікавіцеся старой кнігай, паны студэнты. Вы нібы задумаліся на хвіліну. Меланхоліі ў вочы. Уявіце сабе: вы задумаліся над лёсам гэтай кнігі. Вас ён цікавіць.

– Уявіце сабе – ён нас сапраўды цікавіць, – сказаў Кастусь.

– Тым лепш. Не міргайце.

Засычэў калільны ліхтар. Срэбная сетачка пачала ліць проста ў вочы нясцерпнае святло.

…Калі яны, урэшце, выйшлі на вуліцу, рэзала ў вачах. Расціраючы здранцвелыя мускулы шыі, Кастусь зарагатаў.

– Як, ты скажы, з шыбеніцы знялі. Вось, пэўна, боўдзілы атрымаюцца? Жах! Вочы спыніліся, твары ненатуральныя.

– Нічога, “для ўнукаў” сойдзе. Мяркую, аднак, нічога атрымаецца. Бачыў я дагератыпы. Даволі натуральна. Вядома, не партрэт, але нам будзе нічога. Памяць.

Клікнулі рамізніка. “Ванька” паспрачаўся за цану і павёз.

– Як Віктар? – спытаў Алесь.

– Зноў пагоршала. Вельмі хоча ўбачыцца з табою.

– Хай бярэ ў мяне грошы і едзе, – злосна ад няёмкасці сказаў Алесь. – Ці на Мадэйру, ці ў Італію.

– Бадай, твая праўда.

– Грошы заўтра ж пашлем.

Алесь засмуціўся і не хацеў, каб гэта заўважылі. Перавёў размову на другое.

– Людвік Звяждоўскі дзе?

– У Вільні. Распачаў работу там.

– Трэба яму звязацца з маім Вацлавам. У яго шмат сяброў сярод моладзі.

“Ванька” цікнуў быў на іх, пачуўшы незнаёмую мову, і зноў звяў, нібы заснуў на козлах.

– А Валеры?

– Інспектар егерскага вучылішча ў Саколцы.

– Гэта што, назнарок Гродзеншчына?

– Трэба і там камусьці быць.

– Дамброўскі як?

– Па-ранейшаму, у Акадэміі. Ён жа малодшы.

…Праз акно былі відаць голыя дрэвы, рэдкія домікі далёкай ускраіны, люстра двух невялікіх авальных ставоў. За сталамі сядзелі хлопцы з маскоўскага зямляцтва. Чацвёра. Ні з кім з іх Каліноўскі Алеся не пазнаёміў, і па адным гэтым было відаць, якая сур'ёзная пачыналася справа…

Нехта сціснуў далонямі Алесевы скроні, не даючы павярнуць галавы. Загорскі ўсё ж выкруціўся:

– Сашка, Сашка, дружа!

Сашка Волгін стаяў за ягоным крэслам і ўсміхаўся на поўны рот.

– Ну, брат, суцешыў!

– Даўно гэта пачалося? – шэптам спытаў Сашка.

– Даўно. Цяпер мяркуюць аб метадах.

– Метады звычайныя, – сказаў Сашка. – Узяць гэтых vieilles ganaches[131] за гардзёлку ды аб брук галавой. Дакіраваліся. Горшыя ўладары, чым паўcюль на свеце. Паскудзяць рускае імя.

Алесь ціха засмяяўся:

– Гэ, брат, наконт нас з вамі ў майго дзеда добрая прыказка-байка.

Яны гаварылі шэптам, баяліся перашкодзіць іншым.

– Бог дзяліў між народамі землі. Адным тое, другім – тое. Прыйшлі беларусы… Вельмі ж пану богу спадабаліся. Ён і пачаў нас надзяляць: “Рэкі вам даю поўныя, пушчы – нямераныя, азёры – нялічаныя. Спёкі ў вас ніколі не будзе, але і холаду – пагатоў. Зажэрціся на багатай зямлі не дам, каб былі ўвішныя, кемлівыя, працавітыя, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да вас прыходзіць. Не ўродзіць хлеб, то ўродзіць бульба. А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах чародамі, рыбы ў рэках касякамі, пчолы ў борцэх мільёнамі. А трaвы – як чай. Не будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці – дужыя, сады – багатыя, грыбоў ды ягад – заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку, песні, вершы – здатныя. На дойлідства – таксама. I будзеце вы жыць ды жыць, ну як…” Тут яго Мікола ў бок штурхае: “Пане божа, да вы падумайце. Гэта ж вы ім рай аддаяцё! Гэта ж вы бо-жа мой!… Ды яны пры іхняй языкатасці туды з сапраўднага раю ўсіх перавабяць! Яны ж языком менцяць – дай бог нам за вамі”. Бог падумаў, крэкнуў, але назад адбіраць не будзеш. Сапраўды, ёсць ужо яна, зямля. Лані бягуць – лес варушыцца. Рыба чаўны з вады выціскае. Дрэвы – да сонца. “Добра, – кажа, – зямля будзе – рай. А каб не занадта вы перад маім раем ганарыліся – дам я вам найгоршае ўва ўсім свеце начальства. Яно вам таго раю трохі збавіць дый пыхі трохі-трохі вам саб’е. Гэта вам для раўнавагі”. Вось яно як!

Сашка Волгін нявесела засмяяўся:

– Горш за ўсё, што гэта праўда, Алесь.

– Вось так і жывём.

– Нічога, брат, нядоўга.

– Ты што робіш?

– У мяне, браце, рускі сектар. Найболей афіцэры. Ёсць і студэнты.

– Многа?

– Пакуль што нямнога. Пяцьдзесят два чалавекі[132]. Будзе больш.

– Гэта, брат, яшчэ большая радасць… Гэта ўжо не мы адны, а саюз. Сапраўды, суцешыў, брат. Гэта ж хаўрусам і ў пекле добра.

– Стаіць адно пытанне, – сказаў Кастусь. – Што будзем рабіць далей? Колькі можна чакаць! Вось вы, з Магілёўшчыны, якое ў вас становішча з сялянскай справай?

Алесь не адразу зразумеў, што гэта да яго. Устаў.

– Становішча дрэннае. Па губерні дзвесце восемдзесят сем тысяч сялян у закладзе… Дазвольце запытаць астатніх.

– Пытай, – сказаў Кастусь.

Яны трымаліся, як незнаёмыя.

– Вы, здаецца, віцяблянін? – спытаў Алесь у высокага бялявага хлопца. – Мяркуючы па гаворцы…

– Віцяблянін.

– Колькі закладзеных на Віцебшчыне?

– У нас дзвесце дзесяць тысяч.

– Я з Міншчыны, – сказаў хударлявы белавалосы юнак. – У нас закладзеных дзвесце восемдаесят восем тысяч.

Чарнявы, падобны да іспанца малады чалавек рэзка бліснуў вугальнымі зрэнкамі.

– Я з Гародні. У нас сто дзевяноста сем тысяч душ у закладзе.

Алесь абвёў вачыма ўсіх.

– Вільняніна ў нас няма, але і там не лепей. I вы яшчэ пытаеце, што нам рабіць?

Кастусь ухвальна схіліў галаву.

– Каля мільёна сялян здраджана сваімі так званымі гаспадарамі, якія павінны клапаціцца аб іх. Гаспадары самі паднялі рукі, самі ўзялі ад дзяржавы грошы за гэтых людзей. Цаною іхняй крыві і іхніх пакут прыдбалі сабе магчымасць раскашавацца. I тым самым страцілі права на чалавечыя да сябе адносіны. I калі яны самі аддаюць народ ва ўладу катаў, не могуць быць гаспадарамі – мы павінны адабраць у іх гэтае права. – Вочы Алеся былі змрочныя і рашучыя. – Я прапаную: народы вызваляць і сялянам даваць зямлю. Я прапаную: паноў, якія рабавалі, высяляць з краіны, пазбаўляючы маёмаслі, а цмокаў – расстрэльваць. – Сеў.

вернуться

131

Старых тупіц (франц.). 

вернуться

132

Восенню наступнага года з разрозненых груп і асоб у Пецярбургу ўзнікла арганізацыя “Зямля і воля”, якая дзейнічала ў паўстанні побач з беларусамі, літоўцамі і палякамі. Хоць яна была нешматлікая, але мела вялікае значэнне як пачатак дэмакратычнага руху. 

1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 192
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)