Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 229
Перейти на страницу:

Мілы, разумны Саша, якую балючую праўду ты кажаш! I як нам жыць, ведаючы тую тваю праўду? — разгублена думаў я.

106. Дубянецкі. Адамовіч

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» выдала некалькі тамоў майго Збору твораў, Надышла чарга двух апошніх, і я здаў у рэдакцыю рукапіс «Мёртвым не баліць». Гэтая аповесьць асобнаю кніжкай у Беларусі не друкавалася (у Расеі таксама), упамінак пра яе не дазваляўся. За тым пільна сачыў сам куратар савецкай цэнзуры, намесьнік загадчыка ідэалягічнага аддзелу ЦК КПСС таварыш Сеўрук. Калі аднойчы В. Аскоцкі ў прадмове да зборніку маіх аповесьцяў напісаў пра яе некалькі фактаў, увесь тыраж кнігі вярнулі ў друкарню і прымусілі выдзіраць тыя старонкі. Друкарня, выдавецтва і аўтар артыкулу пратэставалі, ды марна. Зьнявечаная кніга пайшла ў продаж.

Але час быццам зьмяніўся. З моманту першай, часопіснай публікацыі аповесьці мінула болей за дваццаць гадоў, і выдавецтва вырашыла, што ў Зборы твораў аповесьць можна надрукаваць. Тым болей, як паведаміў мне дырэктар [выдавецтва «Мастацкая літаратура»] Міхал Хведаравіч Дубянецкі, яна значылася ў каталозе і на кніжнай ярмарцы сабрала нямала кантрактаў. ЦК КПБ у асобе А. Кузьміна таксама не пярэчыў яе выданьню. Рэспубліканскі галоўліт паставіў свой штамп, і рукапіс быў адпраўлены на паліграфкамбінат.

Ды выдаўцы і іх аднадумцы, відаць, не ўлічылі аднаго моманту — пільнасьці ўнутраных сэксотаў. I вось менавіта зь іхняй ініцыятывы ў Менск з маскоўскага галоўліту прыйшоў загад аповесьць Быкава не выдаваць. Дубянецкі паведаміў мне пра тое і раззлаваны сказаў, што ён паслаў у Маскву тэлеграму на імя сакратара ЦК тав. Зімяніна, дзе скардзіцца і пратэстуе. Усё ж і Зімянін, і Сеўрук — нашыя землякі, павінны ж яны паспачуваць сваім людзям.

Бедны і наіўны, нягледзячы на свой партыйны вопыт, Міхал Хведаравіч, на што ён спадзяваўся! Я распавёў яму пра выпадак з вайны, калі адзін з паліцаяў расстрэльваў групу землякоў, сярод якіх быў ягоны стрыечны брат. Паліцай быў добры чалавек і як для брата зрабіў выключэньне — падаслаў яму ў магілку сьвежага хвойнічку. Усё ж брат… Дубянецкі мне не паверыў, сказаў: вось убачыце, яны свой загад адменяць. Трэба пачакаць адказу.

Замест іхняга адказу ён неўзабаве дачакаўся выкліку ў ЦК КПБ, строгай вымовы і ўрэшце — адстаўкі. Пазьней з руплівым заступнікам за беларускую літаратуру здарыўся інфаркт, пасьля якога ён хутка апынуўся на Паўночных могілках. Але тады прыгоды са злашчаснай аповесьцю працягваліся. Паклікаўшы мяне пасьля Дубянецкага, Кузьмін сказаў, што трэба ў аповесьці нешта перарабіць, хаця б для прыліку памяняць словы ці што? Тое дасьць падставу паведаміць у Маскву, што аўтар грунтоўна перапрацаваў твор. Я трохі падзівіўся наіўнасьці Аляксандра Трыфанавіча, але зрабіў так, як ён раіў, — трохі пачысьціў стыль. I праўда, аповесьць у такім выглядзе (надта, дарэчы, зьнявечаным пасьля шматлікіх рэдагаваньняў) і была надрукаваная ў апошнім томе майго Збору твораў. На гэты раз Сеўрук ня мог дамагчыся свайго і адступіў — вырашыў дабраць у іншым.

Завітаўшы да мяне на кватэру, Адамовіч сказаў, што напісаў ліст Гарбачову, прынёс, каб я яго прачытаў. То была скарга генсеку на яго падначаленага Сеўрука, які даўно і нязрушна зрабіўся злым геніем беларускай літаратуры, у прыватнасьці да пісьменьнікаў Быкава і Адамовіча. Далей у лісьце ішоў пералік выпадкаў, калі Сеўрук загадваў рэдактарам і дырэктарам выдавецтваў не друкаваць гэтых літаратараў, зьнімаць са старонак часопісаў іхнія творы, выкідваць артыкулы і нават не пушчаць Адамовіча ў замежныя паездкі, дзе ён павінен быў выступаць з дакладамі. Ты падпішаш? — пытаўся Адамовіч. Я выказаў сумнеў у карысьці такога звароту, сказаў, што ніколі гэтым людзям ня скардзіўся, але падпісаў. Чаго за кампанію ня зробіш?

Доўга з Масквы не было ніякага адказу, затым абодвух падпісантаў нечакана паклікаў Кузьмін. Ён зачытаў нам частку паперы, што атрымаў з апарату ЦК. Там паведамлялася, што з нагоды скаргі двух літаратараў у ЦК КПСС праведзена старанная праверка дзейнасьці тав. Сеўрука В. Н. і што ніводзін факт, прыведзены ў іхнім лісьце, не пацьвердзіўся. Дырэктары выдавецтваў і рэдактары часопісаў паказалі, што тав. Сеўрук не ажыцьцяўляў у адносінах да іх ніякага дыктату, што патрабаваньні да пісацеля Адамовіча былі зроблены па іх асабістай ініцыятыве. У заключэньне сакратару ЦК КПБ загадвалася прыняць меры ўзьдзеяньня да двух беларускіх паклёпнікаў, якія дапусьцілі неадэкватныя выпады супраць адказнага работніка ЦК КПСС. Адамовіч слухаў усё тое, і ягоны твар браўся чырвонымі плямамі, я ж адчуваў зласьлівую радасьць за сябра — будзеш ведаць, як скардзіцца! Прачытаўшы, Кузьмін таксама заўсьміхаўся — ну што мне з вамі рабіць? Былі б члены партыі — паставіў бы пытаньне аб выключэньні, а так… Перадам у прафсаюзную арганізацыю, сказаў ён і шчыра засьмяяўся. Мы сумна засьмяяліся разам.

1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)