Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 263
Перейти на страницу:

Няхай сябра Тонік будзе так ласкавы і скажа Л. Луцкевічу, што вельмі-вельмі стараюся для яго кніжку. Учора тэлефанаваў Быкаў, што ізноў яны ёсць у Менску. Ён адну сабе купіў. Водзывы аб кніжцы харошыя. Я рада! Сяння ізноў паслалі Юры і не ведаем, ці дойдуць…

Што да Алесі Ігнатаўны, то ёй няма чаго бедаваць. У людзей куды горай у жыцці… Яе дзеці ўжо настолькі дарослыя, што можна іх адлучыць ад “пупавіны”. Вось і мне хочацца, каб яна пакінула нейкія ўспаміны, бо яны вельмі цэнныя для нас. Гэта важна! А вечна цацкацца з нейкімі шызафрэнікамі, якія чаўпуць, што хочуць, няма патрэбы. З Алесяй Ігнатаўнай так і не давялося мне паважна пагутарыць, але тое, што яе дочкі не ведаюць слова па-беларуску, мне не падабаецца. Я за гэта не вінавата. Папаўшы ў такое таварыства, я старалася не быць там дысанансам. Таварыства было цікавае – вельмі разумны і асвечаны чалавек і той самы мастацтвавед, але на мне вісіць цяжар лагера, нейкі сум, роздум. Я папраўдзе чалавек чыну, працы, і гэткая “багема” не па мне…

Цікава, што мы зусім добра разумеліся са студэнтамі і наагул з моладдзю. Адзін з іх нават не даспаў і ў 8 г. быў ужо на аўтобуснай, каб яшчэ раз пабачыцца. Казаў: “Прасіў дзяўчат, каб збудзілі”… Зусім цёпла мы пагутарылі і з дзяўчынай Караткевіча. Яна ад іх ужо паехала, але прыслала мне пачку дэтэктывак, і, відно, што ёй, беднай, нявесела... Што ў іх атрымаецца, не ведаю.

У ліпні прыедуць дзеці і ўнукі, я ўжо загадзёў з гэтага цешуся, асабліва з Міхасіка! Гэта ж такі мой друг! А які далікатны, добры. Разумны Алесічак! Думаю, што і муж паправіцца, як іх убачыць.

Ад П. Ластаўкі лістоў мы не мелі. Як там яго здароўе? Не ведаю, але не вельмі люблю людзей, якія не маглі нават ажаніцца па-людску са сваёй дзяўчынай і стварыць беларускую сям’ю! Я ведаю, што Вы мяне разумееце і ў гэтым пытанні, і ў тым, што не час нам прапіваць свае творчыя сілы і тапіць у гарэлцы таленты!

Вельмі і вельмі падабалася мне ў М[аксіма] [Танка]. Вельмі люблю патрыярхальныя, добрыя сем’і. Што да Дубоўкі і яму падобных, дык я іх не разумею. Часамі мне здаецца, што залежыць ім толькі на іх уласных персонах, ну і на рублях… Я ў Менску была – як дзікі ястраб сярод нейкай рэжымнай, пладаноснай фермы! Я пасмела мець уласныя мыслі, свае погляды і, галоўна, іх выказваць! М[аксім] [Танк] у апошнім сваім лісце піша: “Беражыце сваю свабоду, як Вы яе бераглі ўсё жыццё. Я разумею сяброўскія адносіны, але – незалежнасць ад каго б там ні было. Вы, дзякуй Богу, маеце глыбокі і трэзвы розум, калі за некалькі дзён змаглі разабрацца самастойна ў людзях”. Я яму дзякую за гэтыя словы! І мне лягчэй.

Дык папраўляйцеся, даражэнькія, бо ж Вы мусіце яшчэ да мяне прыехаць, а ўсе мы разам – у Гродна! Цалую Вас сардэчна.

Ваша Ларыса Геніюш.

Зосьцы Верас

Зэльва, 1 сакавіка 1968 г.

Даражэнькія!

Лісты Вашыя я атрымала – адзін і другі. Дзякую! Не пісала, бо было мне не да пісання. Адно – ангіна, а другое – прыезд на давясёлкі Юркі Голуба, Анатоля Вялюгіна з жонкаю ды Рыгора Семашкевіча (казаў, што выслаў Вам маю кніжку). Муж не ездзіў на сяло, а мне прыйшлося. Было поўна прыгодаў, смеху ды розных турбот. Даўно не была ў сяле на такой урачыстасці. Дзяўчаты – як лэдзі апранутыя, зачэсаныя – як парыжанкі! Хлопцы надта хораша сябе трымалі, стрымана, скромна. Глушылі гарэлку бязбожна, толькі што яна іх не брала! Дзяўчаткі пілі віно. Стол быў вельмі багаты, і нашыя менчане крыху такі падпілі!

Вялюгін забраў з сабою мае новыя вершы, якія, дарэчы, хваліў. Госці і ў нас адну ноч начавалі, і мы з Рыгорам Семашкевічам і з Юркай Голубам праклапаціліся амаль усю ноч. Вельмі сімпатычная дама – жонка Вялюгіна, прыстойная і мілая жанчына.

Ад сяброўкі Юлі Бібіла ліста яшчэ не было. Нікому цяпер не пішу! Калі б бачылі Клімовіча, дык скажэце яму, што справа Забэйды на добрай дарозе і, здаецца, вырашыцца пазітыўна. Луцкевіч Л. прасіў, як я была ў Вільні, маю кніжку. Меў яе выслаць яму і Шышэям Прашковіч. Не выслаў, прыслаў іх мне, але калі яны забыліся аб гэтым – дык і добра! Можа, калі прыедуць дык возмуць, калі не аддам іх на вёску.

У Белакоза – амаль трагічна, нервы і ў яго могуць не вытрымаць! Вашых часопісаў покуль што ў Гудзевічы не аддам. У мяне ў хаце – не меншы музей!

Заўчора быў ліст з Масквы ад Максіма Танка і яго жонкі. Піша аб тым, як сняцца яму кожную ноч бацькі, як яго цягне да іх… Супастаўляю дату – Божа, то ж яго бацька тады паміраў… Так жаль мне Танка.

З мужам крыху лепей, паявіўся апетыт! Летам будзем чакаць дзяцей і ўнукаў, ужо падалі на вызаў! Атрымалі цудоўную здымачку Алесіка, малодшага ўнучка. Не можам на яго наглядзецца!

1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)