Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 263
Перейти на страницу:

З прыемнасцю разглядаю фатаграфіі ад Вас, з найбольшай прыемнасцю – Вашыя. Вельмі харошыя і каты. Калі ўспамінаю аб іх, дык смяюся, як яны на пліце важна сядзелі! Шкада, што не прачытала Вашых успамінаў, але я была нейкая нервовая, неспакойная з дарогі. У аўтобусе крыху перамерзла, і балела мне горла. Спадзяюся, што летам Вы выберацеся да нас са Славікам, і мы разам паедзем у Гародню.

Надзежда Васільеўна гаварыла мне, што яе знаёмыя былі абураныя паводзінамі Бядуліхі. Буду ў Менску, дык папытаюся ў М. Танка, як гэта ўсё было, і што ён сказаў ёй…

Вельмі шкадую, што не пабачылася з п. Шнаркевічыхай. Перадайце ёй пры сустрэчы мае найлешыя пажаданні і шчырыя прывітанні. Мы з Валодзем збіраліся прыехаць у Вільню да Клімовічаў, бо сябра Адольф прасіў мяне аб гэтым, ды і другія сябры таксама, але яму трэба было ехаць. Можа, заедзем калі другім разам.

Думаю, што дзеці з Гудзевіч Вам хутка напішуць. Гудзевічы знаходзяцца за 12 вёрст ад мястэчка Лунна, недзе за 15 ад Індуры. Гэта каля шляхецкіх аколіц: Есмантаў, Семянякаў, Нацавічаў, Ціневічаў. Вёскі там: Кулёўшчына, Ляткі, Піліпкі, Струга і інш.

Глядзеце, каб не перастылі! Цалую Вас моцненька. Муж і Надзежда Васільеўна Вам кланяюцца.

Ваша Ларыса Геніюш.

Юльяну Пшыркову

Зэльва, 29 студзеня 1968 г.

Дарагі і паважаны Юльян Сяргеевіч!

Дазвольце мне хоць лістоўна падзякаваць Вам за тую працу, якую з такой любоўю і ўменнем улажылі Вы ў склад майго зборніка. Даруйце ласкава, што не падзякавала Вам за гэта асабіста, будучы ў Менску, але я была, да пэўнай меры, нявольнікам гасцінных сваіх гаспадароў Караткевічаў, ад якіх і залежалі мае візіты. Было халадно, я пагана арыентуюся ў Менску, і таму Надзежда Васільеўна не асабліва давярала мне адной вандроўкі па ім.

Што да прадмовы, то яна, самі ведаеце, якая – цудоўная, але ёсць недакладнасці, і будзе добра, калі іх не заўважаць. Шкада, што мы з Вамі не сустрэліся ў свой час, гэта было б карысна. Што да зборніка, то паганая ў ім фатаграфія, зробленая з копіі. У мяне ёсць арыгінал на глянцавітай паперы, і сябры аб гэтым добра ведалі. Аднак, у параўнанні са зборнікам, гэта дэталь. Зборнік харошы. Ведаю, што львіная часць маёй удзячнасці за яго належыць Максіму Танку.

Думаю цяпер, як прымуць гэтую кнігу нашы людзі, ці дойдзе яна да іх? Жывыя некалі сцежачкі адвечнай беларускасці пазаносіла ўжо чужым і новым… Я гэтага не адграбаю, бо ўсё гэта жыве ў маёй душы, – а людзі? Я пішу аб гэтым, бо гэта ёсць вялікія вартасці, якія гінуць і якія мне да болі шкада. Хачу пісаць крыху прозаю, бо вельмі многа мне трэба сказаць.

Дзякуй Вам яшчэ раз за Вашу мудрую павагу і да мае творчасці, і да тых вялікіх нашых вартасцяў, якія я, так яшчэ не дасканала, намагаюся перадаць нашаму народу.

З бязмернай павагай да асобы Вашай – Ларыса Геніюш.

Зосьцы Верас

Зэльва, 2 лютага 1968 г.

Даражэнькія!

Дзякую за ліста. Я яго вельмі чакала. У Менску я была ўсяго тыдзень. Ля Слоніма ледзь не вывернуўся аўтобус, але нас выцягнулі машынамі з рову, і я шчасліва давязла маю мілую госцю дамоў.

У іх кватэры нейкі мастацтвавед спраўляў свой дзень народзінаў! Калі даведаўся, што я Л.Г., дык стаў з чаркаю п’яны на калені і меркаваў, каб абняць. Тады я кажу яму, што я не Л.Г., каб адчапіўся, дык ён са злосці, што яго абманулі, тыцнуў мне дзве фігі… Так вось пачалося маё прабыванне ў Менску. Пілося там без канца. Госці і ў нас, і мы ў госці!

Прыехала да Караткевічаў і Алеся Ігнатаўна [Смоліч]. Яна вельмі мілая, вясёлая і харошая жанчына. Мы з ёю і спалі разам! Назаўтра ездзілі ў крамы, а пасля да п. Алеся Траяноўскага, рэдактара са “Звязды”, і да Грынчыкаў (ён працуе ў АН старшым навуковым супрацоўнікам). Алесяй Ігнатаўнай на гэты раз заапекаваўся вышэйупамянуты мастацтвазнаўца, толькі на гэты раз ён быў болей цвярозы…

Да Караткевіча прыехала зноў ягоная дзяўчына, якая сядзіць там да сяння і, як піша Мікола Прашковіч, “хоча яго ўзяць доўгай асадай”. З Прашковічам мы, безумоўна, пагадзіліся, і ён трымаў сябе, як сапраўдны джэнтэльмен.

Найболей мне падабалася ў сям’і М[аксіма] [Танка]. Ягоная жонка такая харошая і мілая, што я засталася захопленая ёю. Спадабаліся мне і сын, і ўнук. Сядзелі сабе за сталом урачыста тры Максімы! Найстаршы быў крыху хворы. М.Т. не хацеў мне казаць, што гаварыла Бядуліха, толькі ўсміхаўся і казаў, што замоўкла пасля таго… Я ўсё ж даведалася б, але Караткевіч не мог вытрымаць, каб не перашкаджаць! Тым болей, што ўжо паспелі асушыць бутэльку з шатландскім віскі. (М.Т., яго жонка і я пілі толькі лёгкае віно з антонавак!)

1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)