Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 263
Перейти на страницу:

Сталася правакацыя. Я хацела спачатку сабраць подпісы пад сапраўдным пратаколам гэтага свінства, але пачыналася вайна, ды людзям ці ўсім паверыш? Так і засталося. Я вельмі горача занялася паэзіяй зусім не для Рэйху, а для падтрымкі сваіх землякоў і іх вернасці сабе і Радзіме. Хто думаў, што гэты няшчасны фарс з тэлеграмай воляй нядобрых людзей прарасце ў такую агіду...

Тут мне сорамна, але не за сябе... У тым жа камітэце быў маленькі архіў камітэту, і вось аднойчы той архіў згінуў. Ну, згінуў ды згінуў, ды пры тым у яго хаце. Але якое было маё здзіўленне, калі ў 1948 г. мне ў мінскай страшнай круглай турме паказалі яго мае, ліхой памяці, следавацелі.

А яшчэ болей я здзівілася, калі ў пратаколе, якога ніхто з нас не падпісаў, я ўбачыла ўсе, гуськом напісаныя нашыя «подпісы», акуратна пераведзеныя следавацелем пад капіроўку на тым, нікім не падпісаным, пратаколе… Гэта была недзе тая паперка, якую паказвалі беднай Веры Вярбе, з чаго тое дзіця магло і зрабіць такія дзіўныя ды ненармальныя вывады. Прозвішчы, як я з’арыентавалася, былі ўзятыя з нашых анкетаў…

Гэта быў момант у маім жыцці, калі я пажадала ісці лепш на ўсе мучэнні, каб ніколі ў будучым не нясці нават найменшай маральнай адказнасці за падобную «справядлівасць»… Вось каму і навошта аказалася патрэбнай гэта т. зв. «тэлеграма» — пустая шушамець барабанных, адпаведных да якасці ненармальнага фюрэра, слоў, аб якой іначай нават сабака нідзе не загаўкаў?..

Я зненавідзела людзей, якія велікадушнасць, дыпламатыю і розум пераможцаў замянілі новым тэрорам і сваімі няпраўдамі. Я толькі пытаю сябе: за што палеглі мае маладзенькія браты з кляймом «кулакоў», з сэрцам патрыётаў? Я добра ведаю, што прычынай майго зняволення была мая першая кніжка, як і прычынаю вось гэтай камедыі з’яўляецца кніжка другая.

О, харошы Максім Танк, я ж так не хацела зноў друкавацца… Нічога, я прывыкла да болю, але за што такая напасць на Вас? Ні яўрэй Вальфсон, ні маэстра Забэйда, ні стары камуніст Жук, ні мастак Салавей і інш., ніхто з сумленных людзей Вам іначай аб гэтай справе не скажа. Усе яны ў Празе і ніводзін з іх за гэтую дурніцу не пацярпеў, як не пацярпелі і тыя тысячы рабочых, якіх страх гнаў на мітынгі, бо з шалёнымі няма жартаў!

У Празе быў загад — даць аднаразова на нямецкі чырвоны крыж забылася якую частку зарплаты. Мы далі — смешна, як для лекара, малую частку, мо жабрак не наважыўся даць меншай, нас і за гэта судзілі, нават не пацікавіліся запытацца ў чэхаў, як у той час з гэтым было?

Яшчэ раз кажу: ніхто з нас гэтага не падпісваў, але думаю сабе, хто з нармальна думаючых людзей мог бы асудзіць нас за тое, калі б нас змусілі гэта зрабіць? На лёгкую вагу кладзе нехта людское жыццё, калі шкадуе, што людзі не папаўнялі гэкатомбаў Гітлеру дзеля жэстаў!!!

І так: ніхто тае тэлеграмы не падпісваў, і пасылаў яе сам Ермачэнка, падпісваючы яе так, як некаму было выгадна, з разлікам на далейшую смуту і бясконцае знішчэнне маральна і фізічна няшчасных людзей няшчаснага Краю…

З пашанай да Вас заўсёды — Ларыса Геніюш.

Р.S. Следчы мой, нехта Коган, казаў, смеючыся, што вялікую суму атрымаў Ермачэнка за гэтую тэлеграму, ад каго — не сказаў…

Л. Г.

Аляксею Пяткевічу

Зэльва, 21 траўня 1968 г.

Дарагія і паважаныя!

Атрымала Вашага ліста і задумалася… Гэта было ўчора ў абед, а вечарам моцна ў мяне паднялася тэмпература. Сяння крышачку лепей. Я прастыла, гэта зусім не нервы. Я такі пісала Вам, што не паеду, а то, напэўна, было даволі непрыемнасцяў і для Вас… Знаю, што Вы не прызнаецеся, але я гэта прадчуваю.

Жаль мне Аляксея Нікіфаравіча… Дзе яму падзець усе свае непрыемнасці, а тут яшчэ і дзеля мяне… Сказаць па праўдзе, то мне тут нічуць не лягчэй, як яму… Кожнае шчырае беларускае слова выклікае вось такія рэакцыі… Брудкая і гадкая тактыка “травіць” беларусаў за роднае слова на іх жа зямлі! А яшчэ так хораша друкаваў мяне ў “Зары над Нёманам” Жалкоўскі. Жаль будзе, калі і яго “ўкусяць”…

Дзякую Вам, што шчыра мне ўсё напісалі. Так жа шчыра скажу Вам, што не магу іначай думаць, як па-беларуску, іначай пісаць – толькі так, як дагэтуль, і дыхаць не магу іначай, як толькі для Беларусі! Мы – малады народ, і справа нацыянальная для нас будзе яшчэ доўга актуальнай у першую чаргу! Я арыентуюся, што робіцца ў Гродна, і за чые інтарэсы там ідзе барацьба… Магу Вам толькі шчыра сказаць, што – не за беларускія… Толькі ж ёсць і шляхотныя, чэсныя людзі на свеце, і я веру, што болей як падзялілі нас, ужо не падзеляць, не знішчаць!

Як добра, што хоць Вы не гневаецеся на мяне за той мілы, за столькі гадоў адзіны, вечар, дзе я адчула столькі шчырасці замест “траўлі”… Было мне так добра, і я вельмі Вам за гэта дзякую! Гэта, можа, апошні вечар на Бацькаўшчыне, бо пачынаю думаць аб тым, каб выехаць згэтуль. Мужу зацяжка… Ды ў нас тут нікога са сваіх няма, не будзе нават пры кім памерці. Нікому пакуль што аб гэтым не гаварэце.

1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)