Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 40
Перейти на страницу:
Гаварыў ёй Гаявата: «О маленькі мой таварыш! За адвагу Гаявата Шле сяброўскую падзяку I імя табе дае ён: Зваць цябе з хвіліны гэтай Будуць дзеці Аджыдома, Альбо хвосцік, што лятае!»
Зноў пачаў магутны Нама Задыхацца, скалануўся I раптоўна сціх і плынню Быў да берага прыбіты. I пачуў тут Гаявата, Як шуміць пясок і галька, Зразумеў тады, што Наму, Рыб Цара, прыгналі хвалі, Мёртвым кінулі на бераг.
I пачуў ён крык і енкі, Сумятню і лопат крылаў, Як на зборышчы драпежных Птушак, што здабычу дзеляць; Між рабрын вялізных Намы Над сабой святла палоску Ён убачыў і заўважыў Там Каёшк, жыхарак мора — На яго глядзелі чайкі, Размаўлялі між сабою: «Гэта брат наш Гаявата!»
Ён ім крыкнуў пераможна Са сваёй пячоры цёмнай: «О мае браты і сёстры! Перамог, забіў я Наму: Вызваляйце кіпцюрамі Вы мяне з маёй няволі, I навек з хвіліны гэтай Подзвіг ваш уславяць людзі, Будуць зваць з хвіліны гэтай Вас Каёшк, што азначае — Дабрачыннасць і рашучасць!»
I шумлівай чарадою Чайкі дзюбамі сваімі, Кіпцюрамі выратоўваць Узяліся Гаявату, Так яны з вантробы Намы Ад пагібелі ў няволі, Ад магілы пад вадою Гаявату вызвалялі.
Выйшаў ён тады на бераг Каля роднага вігвама I пазваў адтуль Накоміс, Паказаўшы ёй на месца, Дзе ляжаў на мокрай гальцы Нерухомы Мішэ-Нама, А над ім ляталі чайкі.
«Я, — сказаў ёй Гаявата,— Рыб Цара забіў, усмерціў! Глянь, ён стаў здабычай чаек, То сябры мае, Накоміс: Сёння вызвалены імі Я з вантробы Мішэ-Намы. Не гані іх прэч, Накоміс, Хай на славу пабалююць, Хай дадому на балота Адляцяць, як сонца зойдзе, I тады нясі ўвесь посуд, Кацялкі, глякі і цэбры, Свежым тлушчам запасайся!»
Сонца дня зайшло паволі, Узышло начное сонца Над залівам — бледны месяц; З шумным крыкам чарадою Баль свой чайкі пакідалі, Адляцеўшы да далёкіх Астравоў, дзе іх чакалі Гнёзды родныя ў чароце.
Моцным сном спаў Гаявата; А Накоміс працавала, Покуль месяцу на змену Не прыйшло з усходу сонца I пакуль не прыляцелі З астравоў сваіх далёкіх Чайкі зноў з галодным крыкам Чарадой на баль світальны.
Так тры дні старой на змену Чайкі з крыкам прыляталі, Балявалі над здабычай, Покуль голыя рабрыны Не абмыў прыбой і птушкі Не пакінулі ў спакоі Косці Намы на ўзбярэжжы.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)