Дэжа вю: перавыбранае
- Автор: Хадановіч Андрэй
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Год: Логвінаў
- ISBN: 978-985-562-045-8
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Дэжа вю: перавыбранае». Краткое содержание книги:
Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.
Перейти на страницу:
@ @ @
лёс цалуе цябе ў шчаку ты яму падстаўляеш вусны
бо жывеш да нашае эры і ня лічыш нашых гадоў
твая мэтрыка даўні эпас дагамэраўскі дзёньнік вусны
белай пенаю раскіданы па сузор’і сямі гарадоў
ты ня бачыш павольных сноў і ня танчыш павольных танцаў
бо твая рытмічная памяць захавала выбух і ўсхліп
не хапае паветра ў лёгкіх ды ня хочаш лёгкіх дыстанцыяў
бо ня маеш часу і месца на паўторны відэакліп
алімпійскія гульні жарсьці на якіх за цябе заўзею
а вакол равуць стадыёны і прыемна што мы адны
засынаем да новай эры і прыходзяць дзіўныя сны
як жыцьцё што бачым з акна авангардавага музэю
@ @ @
ты ўмееш гадаць бяз кавы досьць цынамону й гвазьдзікі
арыентуесься ў музыцы і паралельных сусьветах
юная нібы яшчэ не запалены маладзік і
старая як вечнасьць таму пагашаны ў небе ветах
заўсёдніца ў кожным касьцёле сынагозе і кірсе
гатовая ехаць стопам а потым вяртацца па шпалах
а потым выйсьці на подыюм хістаючыся як на пірсе
такая лёгкая што здаецца змые любы фотаспалах
покуль мэтро развозіць па навагоднім аргане
покуль мяне развозіць – праўду мяшаў з маною
ты засынаеш у недасяжнай дзявочай фата-маргане
і прачынаесься ў ложку побач са мною
сто пудоў адзіноты
I just called to say I love you
Перейти на страницу: