Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дэжа вю: перавыбранае
Дэжа вю: перавыбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дэжа вю: перавыбранае

Электронная книга - «Дэжа вю: перавыбранае». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 31
Перейти на страницу:
Парная лічба
Дзяўчына прыходзіць у краму. Дзяўчына купляе рамонкавую гарбату, пакунак на дваццаць аднаразовых пакецікаў. Дзяўчына прыносіць пакунак дадому. Дзяўчына выцягвае пакецікі па адным, варожачы: “Кахае. Не кахае. Кахае. Не кахае. Кахае”. Хоць ведае, як бывае ў жыцьці з парнымі лічбамі. А што рабіць? Рамокавую гарбату на двацаць пяць пакецікаў зноў раскупілі іншыя дзяўчаты.
Фантомныя радасьці
Улетку асьцярожна абыходзіць месца, на якім пасьлізнуўся й падвярнуў нагу ў лютым. Баяцца сустрэчы з родным дзядзькам, зубным доктарам, хоць ён даўно ўжо на пэнсіі. Шкадаваць, што бібліятэка пераехала й больш не насупраць твайго факультэту, хоць твой факультэт сам пераехаў і даўно ўжо ў будынку партыйнай школы. Ніколі не сьпяваць улюбёнай песьні з кінафільму, пасьля якога ты атрымаў па пысе ў ваенным гарадку ў мікрараёне Ўручча. Згадваць код перад тэлефонным нумарам, каб пазваніць у кватэру, дзе яна даўно не жыве, а каторы ўжо год жыве разам з табой. Фантомныя радасьці. Настае момант, калі ад іх ужо не ўцячэш. Калі ты спазьняесься на электрычку, якую сёньня адмянілі, і ты гэта ведаеш, але ўсё адно сьпяшаесься, рызыкуючы пасьлізнуцца й падвярнуць нагу. Калі ты загаворваеш зубы бібліятэкарцы, што кажа, быццам ты пяць год не вяртаеш кніжку, якую ты ніколі ня браў, і паказвае запоўнены тваёй рукой фармуляр. Калі, едучы на мэтро ў бок мікрараёну Ўручча, ты спрабуеш прабіць на кампостэры для ільготных талёнаў плястыкавы жэтон і разумееш, што незваротна вырас. Калі ты хаваесься ў старой будцы тэлефона-аўтамата і звоніш адтуль па мабільніку. Звоніш ёй. Па ейным мабільніку.
Плакалі, знаем!
Хлопчык трох гадоў крочыць побач з маці, а потым як зваліцца, як трахнецца аб асфальт! Каленка разьбітая ў кроў, але ня плача, трохгадовыя мужчыны ня плачуць, падымаецца, атрасаецца і незалежным тонам прамаўляе: “Ледзь ня ўпаў!” Хлопчык чатырох гадоў ляжыць на апэрацыйным стале і вось-вось заплача, бо які ён ужо мужчына, калі цёця доктар корпаецца чымсьці жалезным яму ў пісі, дзякуй, хоць бацькоў не пусьцілі. Хлопчык пяці гадоў дачакаўся смачнай перадачы у свой загарадны тубэркулёзны санаторый, і на радасьцях зьеў яе ўсю, вось толькі памыліўся шафаю, а потым дзяўчынка нешта шукала ў ёй, нічога не знайшла й заплакала, і хлопчык зь ёй за кампанію, бо хрэн зь імі, з апэльсінамі, у санаторыі карантын і бацькоў зноў не пусьцілі, вунь яны там, за акном, махаюць яму рукамі, покуль ён жарэ чужую перадачу... Бацька трохмесячнай дачкі па дарозе ў лазэрную клініку падслухоўвае размову. Хлопчык трох гадоў крочыць побач з маці. “Мама, а ведаеш, ты таксама памрэш!” “Што ты такое вярзеш?! Ты што, хочаш, каб твая мама памерла?” “Не, я не хачу. Я проста нагадваю”. Госпадзе, хай доктарка з лазэрнай лінзаю не памыліцца, беражы ў дарозе ўсіх Тваіх разьдзяўбаеў, усіх сьляпых і тых, каму сёньня закапалі вочы.

З кнігі “Несымэтрычныя сны” (2010)

АБМЕНЬНІК
Я прыходжу ў “абмен валюты”: памяняць на верасень люты, памяняць на грошы гады, каб – нябедны і малады, каб яшчэ раз пабыць дзіцёнкам, абмяняцца з табой пярсьцёнкам, каб жадалі каханьня ў тосьце, каб – жывыя ўсе нашы госьці… Па якім мяняеце курсе? Толькі дзеўчына зноў ня ў курсе.
РАЗМОВА З РЭХАМ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)