Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дэжа вю: перавыбранае
Дэжа вю: перавыбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дэжа вю: перавыбранае

Электронная книга - «Дэжа вю: перавыбранае». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 31
Перейти на страницу:
Драйв
Тут магла быць халяўная рыфма “кайф”, але наш драйвэр гаворыць прозаю. Я разумею прыкладна трэцюю частку, таму застаецца радыё. У бэрлінскім FM-е цесна: дваццаць чатыры гадзіны джазу і дваццаць чатыры – клясыкі. Моцарт добра адпавядае рухам нашага кіроўцы. Усё віртуозна і па-нямецку дакладна, нібы спэцыяльна прыдумана для вялікага слаламу ў дарожным корку: трапіў – цяпер адкаркоўвай, і ён адкаркоўвае ў рэ міноры, мажор! Зусім іншае джаз. Цябе ахоплівае паніка. Табе здаецца, што Оскар Пітэрсан грае апошні раз у жыцьці. Прынамсі, тваім. Бо кіроўца, зачараваны чарговаю сынкопай, вось-вось ня ўпішацца ў паварот, і тады пачнецца сапраўдны джаз, музыка для тоўстых рэаніматараў, якія доўга ня змогуць сьцяміць, што здарылася: ці то дзьверцу заклініла, ці то цябе заклініла, ці ва ўсім вінаваты драйвэр, каторы у аўтамабільным заторы дачакаўся свайго саторы.
Пайсьці і не вярнуцца
Наступны прыпынак – Блышыны рынак. І ты лавіруеш паміж прыпаркаванымі роварамі, баючыся зачапіць, каб не спрацавала сыгналізацыя, покуль мэлёдыя ў навушніках зьмешваецца з навакольнымі гукамі ў вялікім і маленькім крывабегу тваёй музыкі, а твой унутраны экскурсавод абвяшчае: наступны прыпынак – Блышыны рынак. І мясцовы ляўша паказвае табе ўмоўны знак: ці то “перамога”, ці то “хутчэй гані два эўра за ўсё, чаго табе не хапала для поўнага кайфу”: - трохструнная гітара; - дзіцячыя гальштукі; - электраштопары; - пампэрсы з рукавамі; - граблі з масажнымі насадкамі; - канькі для блізарукіх; - супрацьтанкавыя галёшы; - сьветлафоры для дому; - насьценны тостэр зь зязюляй; - швайцарскі гадзіньнік з выкідным лязом; - друкавальная машынка “Зынгер”, пяць пар нагавіцаў пад капірку; - пляшка патэфоннай гарэлкі, 78 абаротаў за хвіліну; - парнаграфічныя карты сакрэтных аэрадромаў… І ты ўжо блізкі да стану, калі трамваі спыняюцца проста ля дзьвярэй тваёй сьвядомасьці і вязуць на другі паверх. Кола замкнулася. Выйсьця няма. Наступны прыпынак – Блышыны рынак.
Справаздача
Нібы схіл пагорка пад тваёй сьпінай, падымаецца сьпінка пералётнага фатэля, і цень самалёціка EasyJet усё большае й большае, і вось ты зноўку ў горадзе, дзе так лёгка пішацца ад рукі; дзе вулкі такія вузкія, аўтобусы такія шырокія, а асфальт такі шурпаты, што нават едучы роварам на гару, не адпускаеш ручнога тормаза па дарозе на возера, дзе ты плаваеш пры канцы верасьня, і вада так прыемна халодзіць каленку, разьбітую падчас апошняга падзеньня з ровара, калі ты заслухаўся сьпеваў прыдарожных цыкадаў, якія потым доўга пераказваў найбліжэйшай мэдсястры; дзе ў кнайпе з гаворачай назваю “Амнэзія” ня трэба даплачваць ні за імбірны сыроп да піва, ні за ўсьмешкі дзяўчат насупраць, калі палова піва з імбірным сыропам апынаецца на тваім пузе; дзе ўсе разумеюць усіх безь перакладніка, і вы з маладою немкаю разам слухаеце расійскіх клезмэраў, што сьпяваюць на мове ідыш песьню “День Победы”; дзе ты можаш сядзець на траве у прамым сэнсе слова, і таварыскія мурашы запаўзаюць ва ўсе найінтымнейшыя месцы, але не кусаюць, а ты па-пластунску перапаўзаеш з адной сонечнай плямы на другую, з пляшкай ёгурту і кніжкай бітнікаў – дзіўнае кампанія як на сярэдзіну дня, але ты толькі што прачнуўся; бо ў гэтым горадзе начамі так доўга думаецца пра ўсіх, каго ты згадаеш, калі нарэшце ня вытрымаеш усёй гэтай вечнай радасьці – і скальпэль нябеснага кардыёляга напіша “I” і “YOU” з двух бакоў ад твайго сэрца.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)