Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дэжа вю: перавыбранае
Дэжа вю: перавыбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дэжа вю: перавыбранае

Электронная книга - «Дэжа вю: перавыбранае». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 31
Перейти на страницу:
@ @ @
восень. мухі блыталіся ў марлі на акне. ты ў рэгі Боба Марлі недзяржаўную пачытваў прэсу рыхтаваў да ўдараў мышцы прэсу і дарма што спраў чакала горка аздабляў вясельлі крыкам “горка!” не шукаў сабе цяжкое долі паляваў зь японцамі на Долі любаваўся ружачкамі ў вазе і ня меў астатняга на ўвазе загартоўваў сьпеў струной тугою і пабраўся з восеньскай тугою подых верша стаў гаркавы, ёлкі нібы водар леташняе ёлкі і жывеш засмучаны і рады ані ў чым сабе ня даўшы рады але ўдзячны папрадухам-паркам за чарговы шпацыр менскім паркам
@ @ @
Няма чаго лавіць, апроч апошняе маршруткі! Куды ні руш, куды ні кроч, дагоняць халады. Бо верасьнёвай цеплыні не утрымаць за грудкі. Папрэсься ў цемры на агні, а трапіш не туды. Куды зьнікае ўчора й дзе канец тваім прыгодам? Няма ратунку ў горадзе, і ў доме ні душы. Праходзяць лета зь верасьнем падземным пераходам і замыкаюць дзьверы снам, і ў сьпіну – скавышы.
@ @ @
Паэты ляцяць у вырай, з вульлёў прагнаныя трутні. І кожны – з гучнаю лірай, і кожны – пры звонкай лютні. Шукаюць ратунку ў сховах: у сьвеце зроблена досыць будынкаў шматпавярховых, ды іх туды не запросяць. Ляцяць, чарадзеі й прынцы, як ліст, адпраўлены Вам. У кожнай паштовай скрынцы, нібы навязьлівы спам, марнуюць словы і сьлёзы і ладзяць для дзетак шоў, канаючы, як стракозы на ганках у мурашоў.
@ @ @
Гаспадыні едуць на баль, а служкі ганаровыя ладзяць для іх эскорты. Ды апоўначы haute couture Папялушкі ператворыцца… у элегантныя шорты. Яе хросная маці – зорка на балі, сыцылійка, паводле апошніх чутак. Пэрсанажы казкі ўжо задзяўбалі: кожны дзень прыходзяць мераць абутак. Кожны вечар – цуды, як абавязак, і ўхіліцца проста няма надзеі. Шарль Пэро, стварыўшы паўсотні казак, ад нуды паўсоты раз вар’яцее… Нехта баксы ў лапу швайцару суне. Засынаюць прынцы, пысамі ў тортах. І стаіць разгубленая красуня: без карэты, бяз туфліка, у адных шортах.
@ @ @
кожнага ранку порцыя кіслароду чорная кава з порцыяй белай сьмерці порцыя працы за так і за ўзнагароду порцыя шчасьця якой адразу ня зжэрці кожнага ранку новая порцыя сьвету порцыя смутку і трохі дзіўнай любові добрыя весткі з новага запавету добры намер і пекла напагатове маеш час і натхненьне звані сяброўцы хай небясьпечная сувязь разгорне крылы ці алімпійскія чэмпіёнкі на “стомэтроўцы” выйдуць на старт па першым званку мабілы чарку і скварку зьменіш на іншамарку ці на вайсковую форму прыкід багемны восень на вогнішчы паляць нібы вядзьмарку дым айчыны гаркавы але прыемны
@ @ @
Адскрабеш пін-код на купленай карце, назавеш пароль электроннай варце, далучаючы да сусьветнага сьмецьця лішні доказ свайго існаваньня ў сьвеце. Тэлефон заняты і хата з краю: калі ласка, на выхад, істота з краю, дзе каманды ротам даюцца ротам і задротам больш ня цесна за дротам. Па начным тарыфе сабе дазволь ты ператнуць высокі й высакавольтны, бо палёты ня толькі ў сьне і па сьмерці, бо пакінеш сьлед, якога ня сьцерці, завісаючы ўсур’ёз і надоўга над Потсдамэрпляц і гарой Міндоўга, над Сафіяй і сопацкаю эстрадай, над Высокім Замкам і Вісластрадай, па-над Нёманам з Барысам і Глебам, па-над хмарамі й высакавольтным небам.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)