Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дэжа вю: перавыбранае
Дэжа вю: перавыбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дэжа вю: перавыбранае

Электронная книга - «Дэжа вю: перавыбранае». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 31
Перейти на страницу:
Трыццаць восьмы тралейбус запальвае свае бартавыя агні: няма чаго болей рабіць на прыпынку – лепей на вышыні. Палёты ўзімку? Ніколі. Ясна і крумкачу. Але ў кіроўцы тралейбуса калядныя зоры ўваччу. Надвор’е шэпча – нялётнае, і праўды няма ў крыле, і сьветлафор заікаецца на чырвоным сьвятле. “Чырвоная Маска Сьмерці”, – сказаў бы тут Эдгар По. Але трыццаць восьмы тралейбус ня пойдзе сёньня ў дэпо. У сьведкаў пад шапкай зімовай дыба ўстаюць валасы, калі трыццаць восьмы ад ледзяной адрываецца паласы. Як ад вальсу, галовы кружацца ў пасажыраў і іхных дам. “Тралейбус ляціць у неба. Наступны прыпынак – там… Не забывайце аплачваць, – чуецца, як пароль, – на паветранай лініі сёньня працуе кантроль… Забараняецца размаўляць з кіроўцам увышыні… Пераканаўчая просьба мацней падцягнуць рамяні… Не кампастуйце талёнаў, маючы праязны… Саступайце анёлам сталага веку, інакш саступяць яны… Бізнэс-кляса для пасажыраў зь дзецьмі ды інвалі…” Болей абвестак зь неба не чуваць на зямлі… Тралейбус ляціць уверсе, унізе плыве яго цень. Нябесны дыспэтчар стаміўся лічыць: трыццаць восьмы тралейбус за дзень!
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)