Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]
Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]». Краткое содержание книги:

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» – гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-64 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітаў за волю. Маштабнасць задумы твора бачна ўжо ў назве твора, што мае сімвалічна-алегарычны сэнс. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая сіла».
1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 192
Перейти на страницу:

Алесь прачынаўся ў цемры пад гул і ззянне полымя. Ляжаў. Думаў.

Снедалі. Дзядзька ішоў па справах, Алесь – у пушчу, дзе ўжо сінелі пралескі, або да Дняпра, што спачатку з гарматным гулам крышыў лёд, потым імчаў яго, грувасцячы і зноў бурачы зaмкі з крыг, а потым шырока разліваўся, нібы хацеў захапіць у сваё ўлонне як найбольш неба.

У пушчы, па котлішчах, асцярожна, каб, крый божа, не набраць пяску, зразаў у кошык смарчкі. Гэта было ціхмянае, добрае паляванне.

Вяртаўся позна, у прыцемак. Прытомлены сабака бег наперадзе, і, калі азіраўся, вочы яго, за пятнаццаць сажняў, свяціліся чырванаватым святлом.

Дзядзька ўжо чакаў. Дастаў з гарлачоў яблыкі, не салёныя і не мочаныя, а – сакрэт кухаркі – як быццам свежыя і толькі залітыя адной халоднай вадой і таму асабліва сакавітыя ад яе. Аднак гэта была не проста вада і не расол, а нешта зусім іншае. Нібы ў ваду налілі яблычнага соку: кіславата-саладкаватая, з пахам свежага яблыка. На пахмелле – за вушы не адцягнеш.

Перад сном, калі Алесь ужо ляжаў, людзі прыносілі тры-чатыры велізарныя ахапкі саломы і клалі на падлогу пры ляжанцы. Прыходзіў дзядзька пагаманіць з гадзіну перад сном. Набіваў ляжанку саломай, пакідаючы доўгую павесму, што злучала салому ў печцы з саломай на падлозе.

Закурваў куртатую люлечку, падпальваў салому ў ляжанцы і, седзячы на зэдліку перад агнём, здаецца, павольна, але спрытна, нідзе не абрываючы, цягнуў і цягнуў салому са стажка ў агонь. Нібы нітку з кужалю на ручной прасніцы. Толькі замест вярацяна круціўся ля ягонай правай рукі неўтаймаваны жоўты агонь.

– Не па-нашаму, вядома, – казаў дзядзька. – Людзі аж дзівяцца. Але прывык на поўдні. Ды і праца рукам.

Водсветы рабілі яго твар медным, а вусы – рыжаватымі. Цягнулася і цягнулася ў агонь, дрымотна шалахцела, не абрываючыся, залацістая саламяная пасма.

– Ваявалі, – казаў дзядзька. – І вайна ж тады падлючая была. Выходзім палком, адрэжам кавалак лесу, расставім пасты, каб не стралялі па воінах, дый выпляжым увесь лес. Усё чыста, акрамя ажыны. А потым, у суш, прыйдзем ды спалім. Дзікі ўцякаюць. Фазаны, бедныя, лятуць, ды, глядзіш, нейкі гарыць на ляту… Так, спалім на гэты раз і з ажынай. Прасекі вядзём, заложнікаў бяром.

Цягнулася салома ў агонь. Сухое цела колішніх каласоў.

– Агульго яшчэ раней узялі, – каторы раз успамінаў дзядзька каўказскія прыгоды. – Шаміль тады ў Даргу ўцёк. І пачалася вось такая вайна. Цяпер ёй толькі канец надыходзіць. Кажуць, акружылі нібыта імама ў Гунібе… А тады і канца гэтаму не прадбачылася. Пайшлі мы з галафееўскай экспедыцыяй на Чачню… Жыхары ўцякаюць, быдла крычыць. Словам, калі прыходзіць набег у аул – пуста там. Адны старыя ды куры. А то і старых няма, адны куры. Тут ужо казакаў за рукі трымай. А калі аул блізка і там у кагосьці з казакаў кунак ёсць – казакі салдат трымаюць. Вайна, вядома! Назавем для прыкладу тры аулы: Вялікі, Малы, Сярэдні Хунзах. Гэта я назвы зараз прыдумаў, для прыкладу. То вайна прыблізна такая будзе, па данясеннях: “Узялі аул Малы Хунзах. Жыхароў перабілі, курэй злавілі і з’елі, саклі спалілі, мячэць загадзілі”; “Узялі Сярэдні Хунзах. Мячэць запаскудзілі, саклі спалілі, пералавілі і з’елі курэй”; ”Узялі аул Вялікі Хунзах. Курэй пералавілі і з’елі, мячэць загадзілі, саклі спалілі”. Паўсюль, як бачыш, аднолькава. Усёй розніцы, што спачатку, а што потым. Ды яшчэ Малому Хунзаху разам з жыхарамі дасталася, бо ніжэй па гары ляжаў… Старыя салдаты і афіцэры гэтым грэбавалі. Ну, а шчанюкам, вядома, прывабна. “Начальства загадвае. Ягоны адказ. Круш-шы, хлопцы!” Дый гонар. То яго на стайні дзерлі або, скажам, да скарбніка на абед не запрашалі, а тут перам ім зямля гарыць… З той прычыны, што вайна не вайна была – звярэлі людзі, і ўжо як дойдзе да кінжалаў і куль, то трымай іх толькі. Але рэдка сапраўдная справа была. Аднойчы пайшлі лес сячы, і раптам – напад. Дзень біліся. Рэчка там такая ёсць… Назвы не нашы, то забыў… Ва… Валерка?… Валетка?

– Валерык.

– Глядзі, правільна. Адкуль ведаеш?

– Вершы такія ёсць. Лермантаў напісаў.

Дзядзька на хвіліну адарваўся ад сваёй “пражы”, каб паскрэбці падбародззе. Агеньчык, нібы толькі таго чакаючы, папоўз з печы да стажка.

– Куд-ды? – дзядзька, спаймаўшы яго, запхнуў назад. – Ану, хадзі да сваіх!… Ведаў аднаго. І якраз у гэты час. На Валерцы і пры экспедыцыі.

– То гэта ж вялікі чалавек, дзядзька… Паэт?

– Ці паэт – не ведаю. А што паручнік – добра помню. Афіцэр быў неблагі. Толькі свавольны і непаслухмяны. Не хацеў у экспедыцыі ваяваць. Сэрца, значыцца, яму не дазваляла, каб загадвалі.

– Можа, гэта не той… Міхал?

– Міхал Юр’евіч, правільна.

– Ах, чорт, – дзядзька нібы адразу вырас у вачах Загорскага: трэба ж думаць, каго бачыў! – І гаварылі вы з ім?

– Чаму ж не гаварыць, калі трапіцца. Што ён, турак? Мы з ім і паляваць хадзілі. І чаёк з ім ганялі. Я там ад кавы нашай адвык. Усё чаёк ды чаёк. Выключна мы з ім чай умелі рабіць… Сакрыты былі розныя… Ён свой у аднаго сябра выпытаў – забілі яго потым пад грознай крэпасцю. Па-дурному зусім. А мне мой сакрэт дарам дастаўся: хочаш, каб кава або чай добрыя былі – кладзі як мага больш і таго і другога.

– Раскажыце, дзядзька, які ён быў?

– Які… Звычайны… Вочы ды нос, ды дзве рукі. Несамавіты такі… Ногі крываватыя, нібы дзіцём на рахіт хварэў. Звычайны армейскі афіцэр… Толькі што багаты.

– Аб чым гаварылі хаця?

– Помню я, думаеш, пра што з кожным афіцэрам гаварыў?

“Гэх, дзядзька-дзядзька, – падумаў сам сабе Алесь. – Пашанцавала табе, а ты…”

Ледзь не плюнуў з прыкрасці, але потым падумаў, што віны Басак-Яроцкага тут няма. Звёў лёс са звычайным армейскім афіцэрам, якіх Пятро, сапраўды, бачыў сотні. Хто адрозніць пад шэрым сукном адно сэрца ад другога. Гэх, людзі! І сапраўды, “сорамна-с”.

– Помню толькі, што незвычайнай храбрасці быў чалавек. На што ўжо тыя басурманы, а ён і іх перабасурманіў. Набраў сабе добраахвотнікаў – такія ж адарві-галовы, як ён, – дый пайшоў гуляць. Сам у чырвонай сарочцы, у бешмеце, конь пад ім белы… Што ты думаеш, на такое паглядзеўшы, ды жыццём не рызыкаваць – гэта нельга. Вельмі проста і з розуму з’ехаць або запіць да апошняга салдацкага крыжа ды забыцца, хто ты ёсць, чалавек.

Засмяяўся:

– Мы з ім і ў крэпасцях на лініі стаялі. Гэта толькі кажуць, што “вайна, у, вайна!”, а на самай справе вайна – гэта нудота. Асабліва ў крэпасці. Рэдка вясёлае здарыцца. Быў я некаторы час камендантам крэпасці Шатой. Адна назва, што крэпасць. Вал ды заплот, ды сям-там глінабітны мур. Ну, аднак, у мяне салдаты ды некалькі гармат. Вось аднойчы стаю на муры, аж бачу – пыл на дарозе. Ляціць коннік. Абадраны такі джыгіт. Буркаю нешта прыкрыў. Падлятае пад браму: “Іван! Адчыняй!” – “Чаго табе трэба?” – “Адчыняй! Прапаў зусім, калі не адчыніш!”

Зноў засмяяўся.

– “Ды што табе тут конча трэба?” – пытаю. Той як узаўецца. Вочы бандыцкія, жаласныя, у горле аж клякоча: “Адчыні, шайтан. Марушка карапчыў”. А гэта ў яго, значыць, грошай не было, то ён сабе дзеўку, жонку, узяў ды ўкраў. Добра. Пусціў я яго. Ён дзякаваў. І дзеўка кланяецца. А зброю я ў яго ўсё ж забраў. Ведаю, чым гэта канчаецца. Даў яму з дзеўкай пустую халупу. Думаю: “Паспрабуйце знайсці. А калі і знойдзеце – позна будзе”. Сам пайшоў чай піць. І двух кубкаў не выпіў – кліча салдат: “Ідзіце на муры, ваша высакароддзе”. Іду. Бачу, перад брамай чалавек пяцьдзесят на конях. Усе са стрэльбамі. Ну, думаю, купіў сабе клопату з-за чужога вяселля… Наперадзе коннікаў чачэн. Нос бы ў ястраба, барада рыжая, як, ты скажы, ён яе назнарок пафарбаваў. Вочы бандыцкія. І папаха белым абкружана… Хаджа! “Іван, адчыняй, злодзей у цябе. Карапчыў маю дачку. Мы яго зараз рэзаць будзем”. А я яму: “Ты ў сваім доме дасі кагосьці рэзаць? Вось. А тут – мой дом”. – “Я ў сваім доме зладзеяў не прымаю”. – “То што, – кажу, – ніводны з тваіх гасцей па баранту за Церак не хадзіў?” Некалькі чалавек засмяяліся. Потым рыжы кажа: “Пусці мяне аднаго”. “Ну, адзін, – падумаў я, – нічога не зробіць. Дый позна”. “Ідзі, – кажу. – Толькі астатнія хай ад’едуць, а ты зброю пакладзі”. Рыжы кажа: “Кінжал адзін пакінь, Іван”.

1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 192
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)