Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 187
Перейти на страницу:

Аднаго дня я i пашыбаваў да гэтага Сыча. На мой званок амаль адразу адчыніліся абабітыя чорным дэрмацінам дзверы, але не шырока — толькі на кароценькі ланцужок.

— Кто там? — строга запытаў нябачны мужчына.

Я назваўся i назваў газету, дзе працую.

— Что вам надо?

— Пагаварыць з вамі.

— Пра што?

— Пра жыццё-быццё, пра ветэранаў...

— Вашы дакументы.

Я тут жа пасунуў пальцы ў верхнюю кішэньку пінжака, але, як на тое, газетнага пасведчання там не было. Забыў дома, у іншым пінжаку.

— Як — няма з сабою дакумента?! Ну i дысцыпліна ў вас, пісак!

Адчытаў як хлапчука i ляпнуў дзвярыма.

Я мусіў пайсці ні з чым. Спачатку, прадчуваючы нялёгкую гаману, думаў махнуць рукой на таго тыпа, схадзіць туды, дзе цяпер могуць рашыць больш, але ўсё ж хацелася зірнуць на яго, не міфічнага, а жывога сталінца, хто доўга правіў баль i цяпер «на варце святынь».

Карацей, гаспадар чорных дэрмацінавых дзвярэй зноў запатрабаваў дакумент i, калі я падаў яго ў шчыліну, узяў, доўга разглядаў, а пасля прабубніў сам сабе:

— «Орган ЦК КПБ».

Адкінуў зашчапку, упусціў.

Дагэтуль я чакаў: перада мной будзе ці бамбіза з бандыцкім выразам твару, ці, наадварот, ліслівы шпанючок. Зірнеш у вочы такому, а там сядзіць хтосьці іншы — хітры, жорсткі, бязлітасны. Я не раз ужо налятаў як на першых, так i на другіх, i трэба сказаць: другія, малыя ростам, кусалі больш, як трутні.

Не. Гаспадар быў трохі вышэйшы за мяне, чалавека сярэдняга росту, хударлявы i, як кажуць, не зусім выразны. На ім не было арыстакратычнай белізны, выпешчанасці, што звычайна бывае ў ягоных калег — дзяцей высокапастаўленых бацькоў, але не бачылася i яўных прыродных сялянскіх рыс, што кладуць след на твар ад ветру, сонца, марозаў i цяжкай працы. Як я сабе ўявіў: чалавек абгладжаны горадам. Што да характару, то на першы позірк здалося мне: супярэчлівы.

На Сычу былі скураныя тапачкі, насок правага быў падрапаны (па сабе ведаю: падобным тапачкам падымаў ніжнюю зашчапку на балконных дзвярах), паношанае, бліскучае на локцях, але шыкоўнае спартыўнае трыко з белымi лампасамі на штанах, на шчоках — роўны чырванец, на галаве — сівы вожык, a ў шэрых, ужо выцвілых вачах — чэпкі, калючы позірк. Чыгір перад ім, равеснік, на выгляд нашмат старэйшы i слабейшы.

— Праходзьце,— міралюбна сказаў гаспадар i неўзабаве першы стройна па-вайсковаму пайшоў па доўгім цемнаватым калідоры з высознай столлю, са старамоднай лепкай калідора i павярнуў направа — у прасторны пакой, дзе каля балконных агромністых дзвярэй стаяў каляровы тэлевізар, злева высіліся кніжныя шафы з аднымі зборамі твораў, з партрэтамі вядомых вучоных, рускіх пісьменнікаў. На адной з паліц кінуўся ў вочы партрэт Сталіна — той быў у вайсковым мундзіры i з зоркай, нібы зычліва ўсміхаўся, хоць туманна i пагрозліва прыплюшчваў тыгрыныя вочы. Справа стаялі пісьмовы стол, завалены педагагічнымі часопісамі, газетамі, i канапа.

— Я слухаю вас,— быццам не дома, a ў важным кабінеце сказаў Сыч, сеў на крэсла пры стале, а мне паказаў месца насупраць, на канапе, над якой вісеў шыкоўны дыван. Яшчэ болей дарагі дыван ляжаў на паркетнай падлозе.

— Я прыйшоў да вас як да чалавека, які нямала пражыў на свеце i шмат чаго пабачыў...— сказаў я, адчуваючы, што святло з балкона не толькі асвятляе, але б'е мне ў вочы, а вось гаспадароў твар у цяні.— Што вы, да слова, думаеце пра цяперашнія перамены?

— Спачатку ў мяне да вас два пытанні, малады чалавек. Першае: вы нейкім чынам ведаеце, дзе i кім я працаваў? Другое: вы прыйшлі сюды самі ці па заданні газеты?

Я адказаў тое, што ведаў.

— Там,— сказаў ён зусім сур'ёзна, хітнуў галавой,— пад пінжаком, маеш мікрафон?

— Не,— прамовіў я i паказаў, што пад штрыфлямі, поламі пінжака.

— Дык што ты хочаш пачуць ад мяне, ветэрана? — рэзка напаў ён, свідруючы цяжкім позіркам.— Пра змены-перамены? Пра якія? Пра тое, што найперш вы, пісакі, разышліся, бурыце ўсё, што мы мацавалі дзесяцігоддзямі? — Узяў са стала «Огонек», склаў яго i патрос перада мной.— Усё аплявалі: Сталіна, партыю, сацыялізм... А тое, што напісана пра правасуддзе, органы, увогуле ні ў якія вароты не лезе...

Зларадна ўхмыльнуўся:

— Што здзіўлены? Дыфірамбаў ад мяне чакаў? Не, дарагі. Не пачуеш ix ад нас, для каго на першым месцы партыя, Радзіма i... Сталін, які зусім не такі, як вы малюеце, а наш выратавальнік... А цяпер наце: ні мыла, ні шыла, адна балбатня ды разброд, нахабнасць нефармалаў, народнага фронту i здранцвенне ўлады... Вы яшчэ пашкадуеце, ох як яшчэ пашкадуеце, што так замахнуліся на наша мінулае!..

1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)