Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 187
Перейти на страницу:

— Выбачайце, я ж ні слова не сказаў вам пра гэта,— прамовіў я.— Прыйшоў да Арцёма Аляксандравіча зусім з іншымі, добрымі намерамі, я хачу папрасіць яго...

— Ведаем мы вас, газетчыкаў! — перапыніла мяне Сычава дачка.— Напішаце такое!.. A дзіця мае i так ужо траўміраванае. Не раз, калі па радыё, па тэлебачанні чуе жудасці пра тыя гады, пытае: мама, а што — i дзед наш быў такі, тое рабіў? Я не хачу, каб яно не паважала галаву сям'і, расло непаўнацэнным. Непаўнацэнныя — няўдачнікі ў жыцці...

— Ды, кажу ж, я не прыйшоў абняславіць Арцёма Аляксандравіча. Я хачу, каб ён памог Чыгіру.

— Не штурхайце тату туды, дзе яму можа пашкодзіць!..

— Ціха, Таня,— папрасіў Сыч.— I ўвогуле гэта ўсё ж мужчынская размова...

— Што — «ціха»?— зноў напала на яго дачка.— Не трэба маўчаць, лішняе дазваляць ахмялелым ад гэтай перабудовы... Дарэчы,— перавяла позірк на мяне,— я не чытаю цяперашніх газет, дзе пішуць пра Сталіна i пра ягоныя так званыя злачынствы... Скажу нават больш: Сталін, можа, i мусіў рабіць якраз так. У рэшце рэшт ён выйграў вайну, падняў на ногі краіну i навёў лад. Так што i такія, як мой бацька, рабілі тое, што трэба было... Мой муж, каб вы ведалі, там маёр ужо... I я ганаруся гэтым.

— Гэта ваша справа, Таццяна Арцёмаўна,— спакойна адказаў я.— Як i любіць ці не любіць перабудову.

— Я ненавіджу яе! — разышлася яна.— Жадаю ёй краху! I веру: прыйдзе той, хто завяжа распушчаныя языкі, зноў навядзе лад, ушануе тых, каго цяпер бэсцяць!

— А як з вашай маці?

— Што — маці? — здаецца, не зразумела маладзіца.

— Хіба ёй там, на тым свеце, не хочацца, каб нарэшце, калі можна, змылі пляміну з таго, каго яна кахала?

Сыч нахмурыўся, зацерабіў касмылістае брыво; яго дачка нібы сумелася, нейкі час завагалася, а потым, здаецца, ужо не мне, а якраз свайму бацьку сказала цвёрда:

— Не, тата нікуды не пойдзе! A калі не паслухаецца, дык я ніколі не дарую яму!

1989

ЖЫЦЦЁ-БЫЦЦЁ

1

Жэня не толькі здзівілася, але i раптоўна анямела: сюды, на пошту, ішла Рая. Упершыню за гэтыя пятнаццаць гадоў, што жыла ў Сівіцы. Дагэтуль абыходзіла гэты будынак i яе за вярсту.

Зайшла, запынілася за парогам, прыхілілася да сцяны i пачала нервова кусаць некалі поўныя, ружовыя, а цяпер быццам бяскроўныя вусны.

За апошнія гады змяніўся не толькі колер Раіных вуснаў. Уся яна стала іншай, Некалі, калі прыехала з чужой вёскі i ўвайшла ў дом Буслоў нявесткаю, была поўненькая, крамяная, з маладым чырвонцам на шчоках, пасля, калі адно за адным нарадзіла двое дзяцей, яшчэ болей набрала вабнай жаноцкасці. Нейкі час, бадай, была самая прыгожая маладзіца ў вёсцы. Пазней, калі пачаў здраджваць, а заадно i піць яе Васіль, увачавідкі змарнела. Цяпер вунь высахлая, з тонкімі i няроўнымі нагамі, змаршчынелая i пасівелая. Аж не верыцца, што можа вось так хутка пакінуць яшчэ маладую кабету краса i здароўе.

Жэні, бачачы ўсё гэта, можна было б зларадна цешыцца: так табе i трэба, занямонка! Добра ж у свой час ведала, што ёсць яна, Жэня, i што ёсць у яе дзіця ад Васіля, але не, не пазважала, захацела збудаваць сваё шчасце на чужым горы. Але не зладзіла. Колькі спачатку хадзіла задраўшы галаву, звысоку пазіраючы на вёску i на яе, Жэню з байстручаняткам, столькі цяпер апускае вочы i адплаквае тое, што некалі аддала сваёй радасці. Ды Жэня не цешылася: дзякуй Богу, тое балючае, што ляжала ў душы на цёмнай глыбіні, не вынырнула i не затапіла яе спакутаванае сэрца.

— Ну, што скажаш? — першая падала цяпер голас, адчуваючы, што неспадзяваная госця-суперніца ніяк не можа выціснуць якое-небудзь слова.

— Вася просіць, каб ты зайшла ўвечар з Юляю...— устрапянулася тая, часта-часта заміргала i, здаецца, моцна закусіла ніжнюю губу.

У Жэні зноў зашчымеў даўні, глыбокі крыўдны i горкі боль — цяпер ужо ад гэтага Раінага ласкавага «Вася». Як той ні цяжка было апошнія гады, хоць i траціла без пары маладосць, бач, усё роўна кахае некалі рослага, прыгожага, а цяпер вельмі хворага Васіля. I пераадолеўшы некалішнія ды сённяшнія гонар, рэўнасць, сюды прыйшла таксама не з-за абыякавасці да яго, каго адабрала ў яе.

1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)