Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 187
Перейти на страницу:

— Ясна,— сказаў я, не хочучы спрачацца.— Я ўласна, Арцём Аляксандравіч, прыйшоў да вас не дыскутаваць пра былыя святыні ці грахі, пра змены-перамены, як вы кажаце. Я вось пра што. Цяпер, як самі бачыце, аднаўляюць добрае імя многіх зганьбаваных у свой час людзей. Як асабіста вы, Арцём Аляксандравіч, цяпер гледзіцё на лёс вядомага вам Чыгіра? Можа, хопіць ужо цягаць яму цяжкі крыж? Можа, ён выпакутаваў права памерці звычайным нашым чалавекам, а не ліхадзеем?

Сыча нібы ўджалілі — ён уздрыгнуў, наліўся крывёю, адвёў вочы i пастукаў кантамі часопіса па стале.

— Вы адкуль яго ведаеце? — запытаў.

— Як сусед па доме.

У гэты час зазваніў званок, i Сыч, здаецца, радуючыся, што можа адысціся, падаўся да дзвярэй. На гэты раз нібы трошкі згорбіўшыся. Па гомане я зразумеў: зайшлі дзіця i жанчына. Неўзабаве яны былі ужо тут: поўненькі, нават пухнаты хлапчук гадоў сямі ў школьнай форме i маладая высакаватая прыгожая маладзіца ў чорных модных калготах, шэрай спадніцы i чорным світэры, трымаючы ў руцэ вучнёўскі партфель. За імі ўвайшоў Сыч, патлумачыў дачцэ ці нявестцы:

— Карэспандэнт.

— Хадзем, Толік, у залу,— сказаўшы мне калi не халоднае, то стрыманае «здравствуйте», жанчына абцягнула на сабе світарок, які напінаўся на высокіх грудзях, паправіла чорную шапачку i павяла сына з пакоя.

— Я папрашу: пры дачцэ, а то i ўвогуле прозвішча Чыгіра не называйце...— як нейкую ўмову паставіў мне Сыч i зноў сеў на крэсла.— Прызнайцеся: гэта ён вывеў вас на мяне? — запытаў, зноў узвысіўшы мяне на «вы».

— Ён не назваў нават вашага прозвішча, вас я вылічыў сам...

— Што вы хочаце ад мяне?

— Памажыце рэабілітаваць яго, Арцём Аляксандравіч.

— Вы лічыце: усе, хто тады сядзеў, толькі анёлы?

— Я не гавару пра ўсіх.

— Крымінальнага злачынства за ім няма. Але я не ведаю, як яго рэабілітаваць палітычна. Ён — нацыяналіст!

— Ёсць доказы?

— Ёсць.

— Якія? Даносы? Паклёпы? Урэшце, ён прапаведуе нашу выключнасць, сее варожасць да іншых нацый?

— Ну, цяпер гавораць, адкрыта пішуць больш, чым ён некалі,— памякчэў Сыч.— Але... Цяпер нібы можна, а тады...

— Дык давайце вернем справядлівасць, змыем з нармальнага чалавека паганае кляймо!

— Вы лічыце: гэта ўсё так проста?

— Не, не лічу. Але хто-хто, а вы можаце зрабіць для яго больш, чым хто. I добрага, i ліхога,— загарачыўся я.— A зрабіць добрае трэба нават дзеля апраўдання перад Чыгіром, які мог бы быць вядомым вучоным, шчаслівым чалавекам. Чыгір...

Сыч прыклаў палец да вуснаў: ціха! У калідоры пачуліся мяккія крокі. Тут жа сюды зайшла, як я хутка ўведаў, гаспадарова дачка. Мы заціхлі.

Маладзіца не была падобная на бацьку, удалася ў іншага чалавека, відаць, у маці, але цяпер, як i бацька, свідруюча зірнула на мяне, што я, скажу шчыра, сцяўся ад гэтага цяжкога позірку.

— Тата, што ты дазваляеш розным... чытаць табе натацыі? — накінулася яна на бацьку, i я здзівіўся, як можа на вачах мяняцца чалавек. Была красуня, тут жа — змяя.

— Выбачайце,— прамовіў я, узбуджаючыся яшчэ болей.— Я не мараліст.

— Надакучыла! — нервова ўзарвалася яна.— Надакучыла, як усякія папікаюць яго, як тыцкаюць на мяне: твой бацька тады i тады, тое i тое... Што — бацька быў галоўны, усё наладзіў? Бацька тады быў малады, выхаваны на рэвалюцыі i верна служыў. Можа, i ў яго былі памылкі, хібы, але... Не было, чуеце, не было столькі бруду, погані, крыві, як цяпер панапісвалі!

Яна прыпынілася каля кніжнай шафы, запунсавелася i, адчуўшы гэта, паляпала сябе прыгожымі пальчыкамі па поўненькіх шчоках, а пасля раз за разам пачала папраўляць масіўныя акуляры.

— Я ведаю гэтага Чыгіра, мамінага першага мужа,— дадала ўзбуджана.— Ведаю: мама кахала яго, ганарылася ім, верыла ў ягоную вялікую будучыню, як i ўсе маладзенькія дзяўчаткі. Хоць тата i выратаваў яе ад ганьбы, можа, нават i ад смерці, але яна пасля вайны хацела вярнуцца да Чыгіра, памагчы яму акрыяць. Яна згаджалася на ўсе ахвяры, абы быць з ім. Але Чыгір не перамог самалюбства, не ўзяў яе i дваіх дзяцей. Калі яго ў сорак восьмым зноў пасадзілі, мама кляла Цанаву, Берыю, Сталіна, пасварылася з татам. Мяккая, добрая, яна магла зноў загубіць i сябе, i ўсю нашу сям'ю. Яе змаглі суцішыць, але яна зненавідзела тату i вельмі рана пайшла на той свет. Дык, скажыце, гэты Чыгір ні ў чым невінаваты?

— Не нам судзіць яго, як ён пасля першага вызвалення аднёсся да вашай маці...— сказаў я.

— Не, я не пра гэта,— перапыніла мяне расчырванелая красуня.— Я асабіста рада, што ён адмовіўся ад яе. Ну, што ён даў бы ёй, дзецям, мне, каб быў маім бацькам? Нягоды i нягоднасць, пакуты i гібенне! А ён,— кіўнула на бацьку,— даў нам усё. Мы заўсёды мелі хлеб i да хлеба, былі апранутыя i абутыя. I, галоўнае, паўнацэнныя! Я не з тых, хто ганарыцца нястачамі, тым, што з-за ix няшмат дабіўся ў жыцці! Я гляджу на жыццё цвяроза. Калi ласка: мамін першы сын — інжынер-будаўнік, лаўрэат, ніколькі не пакутвае ад таго, што не носіць прозвішча Чыгіра, татаў сын, мой родны брат — армейскі маёр, я — кандыдат педагагічных навук, пішу доктарскую... Хоць я стала на ногі, але хіба мне кепска, што бацька мае вялікую пенсію, прымацаваны да добрага стала заказаў, прыладзіў нас да добрай паліклінікі? Хіба блага, што будзе забяспечана будучыня i майму дзіцяці? Дык, паўтару, што — мне ганьбіць бацьку?

1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)