Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 189
Перейти на страницу:
Мужнасьць ідэалізму

25 чэрвеня 2003

Радыё Свабода

У Менску дзясяткі тысяч людзей прыйшлі на пахаваньне Васіля Быкава. Слова на разьвітаньне ад Сьвятланы Алексіевіч.

Алексіевіч: Вельмі цяжка гаварыць цяпер, бо яшчэ некалькі тыдняў таму я чула жывы голас Васіля Ўладзімеравіча. І мы размаўлялі пра ўсё, але не пра тое, пра што хочацца казаць зараз. А зараз хочацца казаць пра тое, што мы ўсе не пасьпелі сказаць яму: і ён быў далёка ад нас, і мы былі занятыя — сабою і гэтым жахлівым часам. Я маю на ўвазе перш за ўсё тое, што адбываецца ў нас у Беларусі.

Я не пасьпела сказаць яму пра тое, што я яго вельмі люблю. У гэты цяжкі час ён уратаваў годнасьць усіх нас, нашу нацыянальную годнасьць. Шмат у якіх краінах я чула: «Дзе вы, дзе гэты беларускі народ, дзе гэтая беларуская мова, дзе беларуская эліта?» Аднак пры гэтым заўжды гучала рэфрэнам: «Але ў вас ёсьць Быкаў». Штосьці для нас усіх сышлося ў гэтай асобе, хаця здавалася, што мы маем справу з народам і часам, калі няма ніякіх апосталаў, праведнікаў, прапаведнікаў. Не, як высьвятляецца, ёсьць. У нас быў гэты чалавек.

Мы любілі яго, і мы верым, што будзе нейкая іншая будучыня. І яго няўрымсьлівая шчырасьць, раскошная для цяперашняга часу, няздольнасьць да любога кампрамісу — гэта тое, што застанецца з намі разам зь яго кнігамі, разам зь яго здагадкамі і перасьцярогамі. Застанецца асоба — асоба шчырая, ідэалістычная. У яго была мужнасьць ідэалізму. І гэта вельмі важна, што ён зрабіў гэта менавіта цяпер, менавіта сёньня.

Хто зь беларускіх пісьменьнікаў можа прэтэндаваць на Нобэля?

12 сакавіка 2004

З онлайн-канфэрэнцыі на сайце Радыё Свабода з пісьменьнікам Уладзімерам Арловым.

«Хто зь беларускіх пісьменьнікаў ці паэтаў, пасьля сьмерці Васіля Быкава, мог бы прэтэндаваць на Нобэлеўскую прэмію? Ігар Сасім, Бабруйск».

Арлоў: Сьвятлана Алексіевіч, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў (пералічваю паводле альфабэту).

«Можа, нам усім трэба памаўчаць і прыставіць вуха да вуліцы?»

22 лістапада 2004

Юры Дракахруст, Прага

Што засьведчылі пра беларускі народ мінулыя выбары ў Палату прадстаўнікоў і рэфэрэндум, у выніку якога скасаванае абмежаваньне на два тэрміны, цягам якіх тая самая асоба можа займаць пасаду прэзыдэнта Беларусі? Ці будзе Беларусь калі-небудзь у Эўропе? Куды ўлада зьбіраецца весьці Беларусь далей? Наагул, хто каго вядзе — улада народ ці народ уладу? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць у «Праскім акцэнце» пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, галоўны рэдактар часопісу «ARCHE» Валерка Булгакаў і рэдактар газэты «Советская Белоруссия» Павал Якубовіч.

Дракахруст: Пасьля рэфэрэндуму й выбараў прайшло больш за месяц. Улада мяркуе, што атрымала на выбарах сакрушальную перамогу, апазыцыя гаворыць пра велізарныя фальсыфікацыі. Але тут варта сказаць, што, па-першае, нават паводле дадзеных экзыт-полу літоўскай філіі інстытуту Гэлапа Лукашэнка на рэфэрэндуме атрымаў 48% — амаль палову, а па-другое, рэакцыя беларускага грамадзтва на афіцыйныя вынікі галасаваньня адрозьнівалася ад рэакцыі, скажам, сэрбаў у 2000 годзе ці грузінаў сёлета.

Іншымі словамі, тэмай нашай гутаркі ня ёсьць наяўнасьць ці адсутнасьць фальсыфікацыяў падчас кастрычніцкага галасаваньня. Што засьведчыла сёлетняя электаральная кампанія, што ў выніку яе даведаліся пра беларускі народ асабіста Вы? Спадарыня Алексіевіч, Вам слова.

Алексіевіч: Я павінна прызнаць, што тое, што мы ўсе адчуваем — я назаву гэта левай інтэлігенцыяй, як гэта прынята на Захадзе — мы ўсе адчуваем паразу. Можна казаць пра фальсыфікацыі. Зразумела, была манаполія на інфармацыю, было замбаваньне — я памятаю, Павал Ізотавіч, як у кожны дом прыносілі бясплатны нумар газэты, прысьвечаны прэзыдэнту. Зразумела, гэта татальны перасьлед любога іншадумства, было зачынена прынамсі 20 газэтаў, 56 грамадзкіх арганізацыяў.

Але разам з тым я павінна прызнаць, што гэта — перамога Лукашэнкі, як бы мы сябе ні суцяшалі. Самае сумнае, што мы ня ведалі ўласны народ, мы беглі дзесьці наперадзе яго й аглядаліся то на Захад, то на Расею, а не на ўласны народ. А ён аказаўся вось такі, і ён слухае гэтага чалавека, ён выбірае гэтага чалавека, ён закладнік гэтага чалавека.

Дракахруст: Спадар Булгакаў, Вы наўрад ці будзеце пазыцыянаваць сябе як левага інтэлігента, але як Вы адказваеце на гэтае пытаньне: што Вы даведаліся пра беларускі народ падчас сёлетняй электаральнай кампаніі?

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)