Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 189
Перейти на страницу:

Падчас вечарыны Сьвятлана Алексіевіч распавяла нашаму радыё пра тое, што плянуе ў Італіі скончыць працу над сваёй кнігаю пра каханьне «Дзівосны алень вечнага паляваньня»:

«Я не перапыняю сувязі з радзімаю, буду сюды прыяжджаць, таму што доўга без сваёй краіны жыць не магу», — зазначыла Сьвятлана Алексіевіч.

На думку пісьменьніцы, у Беларусі надышоў час пакідаць барыкады, бо гэта ўсё адбітак пэўнае «культуры вайны». «Я не кажу, што трэба даць гэтай правінцыйнай дыктатуры рабіць з намі ўсё, што заўгодна, — лічыць Алексіевіч, — але ўвесь час заставацца на барыкадах нельга». На ейную думку, цяпер для Беларусі галоўная праблема — гэта праблема апазыцыі, праблема эліты.

Надоечы Алексіевіч вярнулася з Токіё, дзе зь яе ўдзелам японскай тэлекампаніяй NHK была зьнятая мастацка-дакумэнтальная стужка «Маленькі чалавек і вялікая ўтопія». Гэта 75-хвілінны фільм пра пісьменьніцу і герояў ейных твораў. «Мы выбралі па 2-3 героі з кожнай маёй кнігі, праехалі па ўсёй былой краіне-ўтопіі, здымалі ў Беларусі, Украіне, Расеі», — распавяла Сьвятлана Алексіевіч. Гэтая стужка хутка будзе дэманстравацца на японскай тэлевізіі. Што тычыцца Беларусі, дык Сьвятлана Алексіевіч цяпер і не спадзяецца, што фільм «Маленькі чалавек і вялікая ўтопія» ў блізкім часе можа быць паказаны на радзіме.

«Жанчыне ня месца на барыкадах»

Валянціна Аксак, Менск

18 чэрвеня 2001

У Менску прайшла канфэрэнцыя, арганізаваная Ўсебеларускім жаночым фондам сьв. Эўфрасіньні Полацкай.

Напачатку гаворка пайшла ў звычным для жаночых імпрэзаў рэчышчы: мажлівасьці ды формы рэалізацыі сацыяльна-пэдагагічных ды псыхалягічных уплываў жаночых арганізацыяў на фармаваньне гуманістычных пачаткаў у грамадзтве.

…Натуральна гаворка пакрысе перамясьцілася ў надзённы для Беларусі момант стварэньня ў грамадзтве такіх мажлівасьцяў. Павярнуў гаворку ў гэтае рэчышча адзіны ў залі мужчына — юрыст Георгі Куневіч.

Доля жанчын сярод электарату складае каля 53%. І яны ня толькі выбіраюць будучыню сваім дзецям, але і імкнуцца ўплываць на выбар мужчынаў. Пра што асабліва яскрава сьведчыць полавы склад групаў незалежных назіральнікаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле зьвестак арганізатараў канфэрэнцыі, жанчын-назіральніц будзе больш за палову.

Пра рост увагі беларускіх жанчын да прэзыдэнцкіх выбараў засьведчыла прысутнасьць на канфэрэнцыі вядомае пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, якая ад мінулай восені жыве ў Італіі і якой належыць выслоўе, што жанчыне, тым больш творчай, ня месца на барыкадах.

Алексіевіч: «Я проста думаю, што ў жанчын іншая барыкада. Я супроць той формы барыкады, калі гэта нянавісьць — незалежна ці са знакам плюс ці са знакам мінус. Таму што агрэсіўнае энэргіі і так шмат у нашым грамадзтве.

Я лічу, што жанчына павінна адстойваць нашую годнасьць, нашае жыцьцё, нашую будучыню, але сваімі жаночымі сродкамі. Вось што я мела на ўвазе. Я не казала, што давайце пакінем усё як ёсьць і падпарадкуемся гэтаму. Я казала, што час патрабуе сваіх формаў супрацьстаяньня, і тут жанчыны маюць велізарны вопыт», — сказала Сьвятлана Алексіевіч.

«Мітынг з асобнага чалавека робіць масу»

18 кастрычніка 2002

Алена Панкратава, Менск

У менскім музэі Янкі Купалы беларускія інтэлектуалы сустракаліся са Сьвятланай Алексіевіч.

Сьвятлана Алексіевіч прыехала ў Беларусь тыдні на тры. За гэты час яна мяркуе наведаць Маскву і Варшаву, дзе будзе вырашаць пытаньне экранізацыі некаторых сваіх кнігаў.

Як сьведчыць пісьменьніца, ейныя раньнія творы цяпер шмат перавыдаюцца на Захадзе. Чытачы той самай Італіі, дзе яна цяпер жыве і працуе, а таксама Францыі вельмі актыўна вяртаюцца да пераасэнсаваньня камуністычнай ідэі, былога савецкага досьведу. Яны адмаўляюцца ад былых спрошчаных клішэ, але ставяць сабе пытаньне: што ж гэта за крывавая сацыяльная канструкцыя, якая час ад часу так магічна вабіць да сябе людзей і пры гэтым ніяк ня можа ажыцьцявіцца?

Алексіевіч: «У адной з рэцэнзіяў я прачытала, што яны ўспрымаюць мяне як хранікёра лёсу маленькага чалавека і вялікай утопіі. У той самай Італіі, дзе вельмі моцная камуністычная апазыцыя, дзе яна схаваная, мімікраваная, ідэалы і досьвед гэтай утопіі вельмі цікавыя. Калі глядзіш на нашае жыцьцё адтуль, то бачыш, што нам не хапае мужнасьці ацаніць тое, што цяпер адбываецца.

Мы ўвесь час у сыстэме міталягемаў круцімся і карыстаемся старымі адказамі. Барыкады нам падаюцца найвышэйшай формай супрацьстаяньня. А на самой справе гэта другі сьвет. І як прагучала ў часе круглага стала, і дэмакратыя, і дыктатура — гэта ўжо тэхналёгіі кіраваньня масавай сьвядомасьцю. Таму нам трэба ўсім рабіцца хаця б прафэсіяналамі».

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)