Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 238
Перейти на страницу:

Я ўспамінаю возера. Больш — вячэрняе і начное.

Раман вярнуўся па нас на востраў вечарам, калі ўжо заходзіла сонца і залацістая дарожка здавалася на даляглядзе выпуклай, нібы барвяны шар дацягнуў яе да сябе, як магнітам. Падбадзёраны чаркай і юшкай, не вельмі гаваркі дагэтуль матарыст ажыў. Павесялеў нават яго стары матор. А ўсё ж да статка на супрацьлеглым беразе, па даярак і малако, мы дабіраліся доўга.

Сонца зайшло, і дарожка на вадзе, як палатно на поплаве ў руках румянай дзяўчыны, згарнулася, сабралася ў зару. Зрэшты, ужо і чырвань зары пачала набірацца блакіту і блекнуць. А ўсё ж на фоне яе чым бліжэй мы падплывалі, тым выразней вырысоўваўся лагодны ўзгорак палявога берага, дрэвы, кусты, адзінокая хата з трыма агеньчыкамі-вокнамі і сілуэты кароў.

Да прычалу, па водмелі, мы ішлі на малых абаротах, а потым з шастом. Перш чым бразгат бітонаў, жаночыя галасы і звон тугіх струменяў у вёдры, пачуўся нам дзявочы смех і плёскат. Дзяўчаты купаліся зусім, здаецца, побач. Змрок, гусцейшы ў засені дрэў, замяняў ім купальнікі, пра што можна было здагадацца па смеху ды какетліваму вохканню над саменькай вадою.

Дырэктар і Андрэй затрымаліся каля хаты з гаспадаром. Генадзь, Мікола і я пайшлі за Раманам у хату, адкуль чуваць былі галасы і музыка.

Гэта маладзейшыя даяркі, хто справіўся раней і не пайшоў купацца, круцілі патэфон. Сустрэлі яны нас прыязна. Паставіўшы ў кут рукзакі і брызентавыя футаралы з вудзільнамі, не толькі без шапак, але і босыя, мы паселі паміж дзяўчат на лаве. Пачалася гутарка.

— Работа, кажытэ, цяжкая? То нам жэ ны прывыкаты. Толькі страшна бывае ўночы, як віцёр завывае, а гозыра — ой, мацёнько! — так разгайдаецца, а Раманаў маторчык, няма на яго лыха, закрэхча, запырхае і заглохнэ… Ну ты, пырыстань, Раман! Бо палучыш па руках. Нешта ты сённі расхрабрыўся… Хлопцаў у нашым сяле нэма. То ў арміі, то ў горад пораз'язжалыся, розумныкы… Там весялей, ого!..

Гаварыла гэта мая суседка па лаве, дзяўчына ўжо, нават па гутарцы пазнаў бы, сталая, якой куды зручней было б не скардзіцца разам з іншымі, а быць спакойнай і шчаслівай маладзіцай. Вось як гэтая, чарнавокая, што мяняе пласцінкі і толькі ціха глядзіць.

Самая маладзенысая з іхняй пяцёркі, Ганначка, днямі закончыла сем ісласаў. Тварык — амаль дзіцячы, а хустка, як у дарослых, завязана «пад бараду». Дый па ўсім повараце гэтага падлетка відаць, што вельмі ж ёй не цярпіцца стаць дзеўкай. Гатовая спяваць, танцаваць ці проста так вось слухаць патэфон і час ад часу самой прыкінуць слова да гутаркі, яна ўрачыста сядзіць на лаве, мілая сваім учарашнім маленствам.

Гаспадынін сынок, распоены сырадоем, мардаты і шчабятлівы Сяромска амаль не сходзіць з дзявочых каленяў. Цёці гэтыя і казычуць яго, і цалуюць, і гушкаюць. З чаргі ён прыйшоўся і Ганначцы. I калі пестунок сеў у яе на каленях, ледзь не роўны з самою «цёцяй», Раману гэта здалося настолькі пацешным, што ён спытаўся, стоячы сярод хаты:

— А шчо, і ты ўжэ, Ганулё, хочыш маты люлі-люлі?

— От вы, дзядзько, якый!.. — засаромелася малая. Яна тузанулася, босы Сярожка, як кот, гупнуў з каленяў на падлогу, а нянька абражана павярнулася бокам, капрызна падцяўшы румяныя губкі. Ды гэтага і не заўважыў, здаецца, ніхто, і сама яна хутка забы-лася і пра сорам, і пра злосць на смешнага сёння дзядзьку Рамана.

Бо ён прычапіўся ўжо да другое.

З цёмнай кухні ў хату ўвайшла высокая, бравая дзеўка гадоў дваццаці, задорна паўнагрудая, з харошай усмешкай на крыху запоўных губах. Мокрыя светлыя валасы пад стракатай хусцінкай; ватоўка расшпілена на сіняй, у белы буйны гарошак сукенцы; моцныя, стройныя ногі ў бліскучых, толькі што з вады, гумавых ботах.

— Купалысь, Наталачка? — пакланіўся наш ма-тарыст.

— А ўжэ ж, Раманачка! — адказала дзяўчына.

— А плэчыкы так без мяне і ны змылы?

— Вой, дывысь!.. Зараз унукы будуць, а він… Ану, куды лезеш з рукамы?

— Колы ж бо я, Наталачка, толькі пабачу вашу чудэсну маладу красу, так бедныя гочы моі…

— Вой, дывысь, якія яны ў цябе пузырыстыі, гочы!

— То, можа, хоць полячку? Посля купання вам…

— А вы, дідусю, нэ ўпадэтэ?.. Падражніўшыся трохі, Раман і Наталка ўзяліся за рукі, далоньмі пад локці, і, як толькі з пласцінкі пачулася полька, пайшлі.

Наш ахмялелы капітан тоўкся медзведзявата, хоць і відаць было, што калісьці, у свой час, ён мог. А Наталчыны светлыя вочы і поўныя губы ўсміхаліся так, нібы яна вось-вось і скажа: «Булы б кавалеры — сыдзіў бы ты, дзядычку, тыхо ў кутку дай ны рыпаўся б!..» Ні ватоўка, ні боты — нішто не магло перашкодзіць ёй быць маладой і прыгожаіі. Румянец выступіў на шчоках, вочы загарэліся. Яны, дзяўчына і дзядзька, не кружыліся ў польцы, а на мясцовы лад то наступалі адзін на аднаго, то адступалі, на змену выбіваючы зусім, на жаль, не гулкімі абцасамі чачотку, манерна, з выклікам ківаліся ў бакі, ускідвалі галовамі, пасля кружыліся, а тады наступалі зноў. Раман, як мага стараючыся не адставаць ад свае былое танцорскае славы, усё ж такі сутуліўся. Затое Наталка хадзіла — адна любата!.. У іхнім тупаце ды гомане мне зноў пачуўся ціхі плёскат вады на азёрнай водмелі, гарэзлівы — цяпер я ведаю — яе смяшок у вячэрнім сутонні… Уяўляліся нават ласкавыя, з хададочкам, дотыкі кужэльнага ручніка да гарачых, апешчаных цёплымі хвалямі сарамлівых і гордых дзявочых грудзей…

1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)