Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 238
Перейти на страницу:

I я нарэшце расплюшчваю вочы.

Паварочваюся на спіну, гляджу на дубовае шэрае голле, у нерухомы лісцяны гушчар. Успамінаю, як маці мяне, яшчэ маладзейшага, чым у сне, пасылала на суседскі двор — папрасіць ды наабломваць з іхняга дуба лісту ў агуркі. Саліць іх будзем, дык трэба, каб былі аж да вясны крамяныя. Успамінаю Гогаля. Такога іменна, якім я жыў у тыя дні: з бясконцым, невычэршіым і, як спелыя яблыкі, сакавіта-смачным смехам.

«Прекрасные жита по дороге! восхитительные!.. Странно, что перепела до сих пор нейдут под дудочку…»

А потым успамінаецца і тое ў Гогаля, чаго я калісьці не мог зразумець так глыбока, так горка, як сёння, з дыстанцыі часу.

«О моя юность! О моя свежесть!..» — з уздыхам шапчу я, і словы гэтыя да самай глыбіні душы становяцца, як ніколі раней, маімі.

Ды што гэта — я ўжо не сплю, а званочкі яшчэ ўсё звіняць?

Саджуся. Заўважаю, што побач са мною спіць Андрэй; паходныя нашы манаткі ў поўным развале ляжаць на траве; сонца добра схіліла з паўдня; вогнішча на пяску даўно, відаць, асела попелам, а побач з ім — нямыты кацялок і костачкі ад марнага, па-брацку падзеленага ўлову…

Няхай жыве тым часам проза! Андрэй са смакам пахрапвае, лежачы на спіне. Кляплю яго па жываце і, разбудзіўшы, гавару:

— IIу што, «не інцярэсна, як злапаеш»? Уставай, брат, паслухай. I што за музыка! Андэрсенаўшчына наяве.

Мы закурваем, седзячы на траве, і смак духмянага, церпкага дыму вяртае нас яшчэ больш да сапраўднасці.

А яны ўсё звіняць!..

Ужо не толькі я, а і Андрэй іх чуе.

— Паіішлі на ўзгорак, — кажа ён. — Паглядзім. Узыходзім, і тут нам становіцца яснай уся тая музыка.

На цэлым табуне разнамасных конеіі, хто проста верхам, хто бокам, а хто і на мяшэчку з сенам — шырокім фронтам — едуць, едуць, едуць цыганы. Адны мужчыны. Кожны ў ботах, хоць сам усё роўна не паголены. А ў кожнага каня — пад шыяю званок…

Дык што ж гэта, калі падумаць, за праява?

Тут табе хутка сорак год пасля перамогі пралетарскай рэвалюцыі, тут табе навокал — «хоть трн года скачн» — калгасна-індустрыяльны сацыялізм, «хто не працуе — той не есць», а яны, лайдакі скалазубыя, нібы пазіруюць для самай шырокаэкраннай, самай каляровай і эпічнай кінакарціны з мінулага. На ўласных конях, добра-такі незаконна адпасвеных, топчуць сабе незаконна ды ў белы дзень грамадскую сенажаць і — хоць бы што! Чарнамазыя, барадатыя і безбародыя, кучаравыя і ў кепках, дай божа — кавалі, а то дык канакрады, карцёлснікі ці проста так сабе, свабодныя мастакі на ўтрыманні сваіх языкаста-рукастых варажбітак. Едуць вось, бесклапотна смяюцца і хмельна гамоняць. Сытыя коні то нагінаюцца раз-пораз да высокай травы, то туляць вушы, скаляць зубы і паіўкваюць адзін на аднаго, то проста ідуць кудысьці, рупліва, нават весела ідуць… I небывала, можа, зусім небывала ў гэтых мясцінах таленькаюць, шчасліва перазвоньваюцца, гутараць маленькія званочкі…

— Коней, мусіць, паіць, — азваўся нарэшце Андрэй. — Там жа вунь брод за вербамі.

Ен нечакана засмяяўся.

— Ты чаго?

— Ходзяць немцы і абіваюць бераг лесу.

— Ну?

— А гэта, брат, у блакаду… Немцы і іх, цыганоў, ганялі па пушчы. Хацелі вынішчыць, нібыта — як партызанскіх памочнікаў. Мы тады неяк на «жалезку» прабіраліся, выкручваліся ад карнікаў, і напаткалі цэлы цыганскі табар. «Адкуль ідзяце?» — «З-пад Рудні», — кажа самы аброслы бэчка[19], важак. «А што там чуваць?» — «Ходзяць немцы і абіваюць бераг лесу». I стаў гэты выраз у нашым атрадзе крылатым. Не прынясе, скажам, разведка талковых звестак, так і смяюцца з яе: «Што, абіваюць немцы бераг лесу?..» I тол мы з тых дзён называлі цыганскім мылам.

— Чаму?

— Дьміеяк яны былі да нас прыбіліся зноў. Абадраныя, галодныя — адно страхоцце! Барыс наш якраз баранчыка разбіраў, дык цыганяты накінуліся на трыбухі, давай ірваць рукамі ды глытаць. А рукі тыя, відаць, ад роду нямытыя. Барыс даў ім мяса. Кінуць кавалак у агонь ды, доўга не чакаючы, хапаюць — проста рукамі з прысаку — у рот!.. Накармілі мы іх і з сабою далі. А самі паехалі, здаецца, гарнізон у Тарычы граміць. Дык яны ў наш лагер падкраліся — там быў адзін вартавы, разявака, — ды ўсё пакралі. I тол. Бо думалі, што гэта мыла. Памочнікі! Недараслі яны, каб памагаць. Наогул, брат, каню цыганскаму пад хвост такая вольніца!..

— Ну, а цяпер — куды яны цяпер? Дзеля чаго ім гэты звон?..

Крыху пазней, ад сустрэчнага чалавека, мы даведаліся, што недалёка адгэтуль, на ўзлессі, другі ўжо дзень шумела цыганскае вяселле. I гэта мужчыны-вясельнікі проста ехалі да ракі.

вернуться

19

Бэчка — бацька ў цыганскім вымаўленні.

1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)