Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 268
Перейти на страницу:

Але я здагадаўся позна.

Ад самага фланговага акопчыка сюды ўжо хтось бег над канавай, трывожна пакрыкваючы і паказваючы рукой на пагорак. Ананьеў павярнуўся ў ягоны бок, мабыць, зразумеў таксама, і на руках і каленях падаўся па адхоне да Шапы.

— Ты і Грыцук — бягом! I глядзіце там…

Шапа, як заўжды, сцяміў загад з паўслова, моўчкі падхапіў аўтамат і пабег за адхонам угору. Камандзір роты, выцягшы шыю, з непакоем глядзеў яму ўслед. У канцы ланцуга, дзе насып ра-біўся ўсё ніжай, яны папаўзлі па канаве і хутка зусім схаваліся.

«Чорт, няўжо падстрэлілі?» — падумаў я і адразу апаныў: мне ж таксама трэба было ісці той жа дарогай.

У трывожнай самоце чакання мінула каля гадзіны. Кулямёт, аднак, не страляў, а дождж усё спарнеў, туманная мгла ў хмарным небе слалася нізка, амаль чапляючы за пагорак. Я падумаў, што гэта добра, непагадзь нас прыхавае лепш за ўсё. Іначай з гэтай лагчыны не вырвацца.

На жаль, наша асцярога спраўдзілася. Яшчэ здалёк стала відаць, што аўтаматчыкі кагосьці нясуць — удвох, на палатцы, няспрытна прыгінаючыся за невысокім упачатку насыпам, хістаючыся пад цяжарам ношы. Калі яны падышлі бліжэй, з крайніх акопчыкаў нехта падскочыў да іх і на хаду пераняў з рук аднаго рог палаткі — слізгаючы, утрох яны пайшлі хутчэй. Ананьеў зышоў з адхону і туга сцяў сківіцы: цяпер ужо не было сумнення — нампаліту папала.

Яны апусцілі палатку ля ног камандзіра роты, Шапа зморана ссунуў з потнага лба мокрую шапку, двое ягоных памочнікаў засмучана стаялі насупраць.

— Вось, — сказаў Шапа. — У галаву. I каску ўшчэнт.

— Куляй?

— А чорт яго… Разрыўной, пэўна.

Жаўтлява-белы, неяк дзіўна паспакайнелы твар нампаліта з насунутай на вочы павязкай раптам крануў непакой.

— Ну што, камісар? — з грубаватай спачувальнасцю запытаў камроты.

— Ось, не атрымалася… — стрымліваючы стогн, сказаў нампаліт. — Не прайшоў.

Ананьеў прысеў побач на кукішкі.

— Баліць?

— Муціць, унутры… — выціснуў паранены. — Дрэнь мая справа.

Камандзір роты падняўся.

— Ану, уладкуйце лейтэнанта, каб зручней было…

Шапа збегаў да хлопцаў, прынёс нечую ватоўку, хуценька разаслаў яе на мокрай траве. Пасля ўчатырох мы засцярожліва паклалі на яе Грыневіча і дбайна ўхуталі яго палаткай. Пад голаў загнулі канец рукава.

— Дрэнь справа, — аблізваючы ссінелыя вусны, ціха сказаў Грыневіч. — Ты не крыўдуй, Косця. Сам ведаеш…

— Сволачы! — вылаяўся камандзір роты і крута адвярнуўся.

Ён кінуў погляд на вышыню, якая ўсё болей ахутвалася дажджлівым туманам, зірнуў на пагорак, абстраляны буйнакаліберным. У ажывелых вачах камроты з’явіўся нейкі намер, і я абнадзеена падумаў, што, мабыць, цяпер ён скарыстае магчымасць адвесці роту назад на пагорак. З вышыні, здаецца, нас не заўважаць. Толькі Ананьеў маўчаў, і я не мог гэта падказаць яму — такога роду падказак ад падначаленых ён не прымаў.

— Дай закурыць!

Я не курыў, ён ведаў гэта і ніколі не звяртаўся да мяне па курыва, але цяпер ён, мусіць, проста забыўся, хто ля яго. Праўда, ён тут жа зразумеў сваю памылку і павярнуў голаў да Шапы:

— Ты, нясі закурыць…

— Калі ласка!

Баец увішна падбег да камандзіра роты і, стаўшы на калена, нацярушыў з бушлата трохі махоркі. Затым дастаў і паперы. Ананьеў закурыў, унікаючы нашых стрымана-запытальных позіркаў.

— Пакліч Піліпенку!

Мы абодва памкнуліся бегчы, але старшы лейтэнант жэстам вярнуў мяне на месца.

— Шапа, ты!

Шапа рынуўся з адхону, а камандзір роты яшчэ раз, ужо болей уважліва, паглядзеў на затуманеную вышыню. I раптам ён павярнуўся да ўзвода:

— Падрыхтавацца да атакі!

У мяне ўнутры быццам абарвалася штось, я стаяў, сам не адчуваючы сябе, не зусім верачы таму, што пачуў. Але Ананьеў не жартаваў, гэта было зразумела адразу, камандзір роты быў поўны рашучасці дабіцца выканання свае каманды. А дабіцца ён умеў.

Нехта выскачыў са свайго гразкага сховішча, над акопчыкамі заварушыліся палаткі, кляймёныя трафейныя коўдры, розныя вайсковыя лахманы. Схіл насыпу імгненна ажыў — усе занадта добра разумелі, што для нас азначае гэта кароценькая каманда.

Тым часам па балацявінцы ўжо бег Шапа, за ім, трошкі адстаючы, грузна трухаў Піліпенка з каскай на дзязе. Камандзір роты зацята чакаў на насыпе… Нязграбна пералезшы канаву, старшына з залішняй цяпер афіцыйнасцю адказыраў і спыніўся, неспакойна пацепваючы плячыма і кідаючы страхавітыя позіркі на прыкрытага палаткай Грыневіча.

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 268
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)